Авторизация
 

На сесіі Перабродскага сельскага Савета дэпутатаў

 У апошні рабочы дзень снежня на сесіі Перабродскага сельскага Савета дэпутатаў са справаздачай аб выкананні асноўных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2018 годзе і прагнозных паказчыках на 2019-ы выступіў старшыня сельвыканкама Віктар ДЗЕРАВЯНЧЫК.

Перабродскі сельсавет налічвае 48 населеных пунктаў, у якіх жывуць 1372 чалавекі. Колькасць насельніцтва стабільная. Яго патрэбы задавальняюць тры магазіны, столькі ж ФАПаў і культавых устаноў, СДК, бібліятэка-клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі. У сельскі Савет абраны 11 дэпутатаў, якія працуюць у акругах. Самакіраванне прадстаўляюць 11 старэйшын, найбольш актыўныя П.А. Бараноўскі, Ж.К. Каравацкая, І.В. Палякова, М.І. Чабок, В.Л. Вішнеўская. У тым ліку і яны праводзяць інфармацыйна-растлумачальную работу ў населеных пунктах, прапагандуюць здаровы лад жыцця, законапаслухмянасць, адказнасць, дысцыплінаванасць, а яшчэ арганізоўваюць падворныя абходы па пытаннях добраўпарадкавання, пажарнай бяспекі, закупу малака, падаткаабкладання, вырашэння надзённых праблем жыццезабеспячэння.


У буйных населеных пунктах садзейнічаюць добраўпарадкаванню шэфы — ВУПКУ “Міёрскі”, ААТ “Міёрскі райаграсэрвіс”, дзіцячы санаторый “Расінка”. 58 вяскоўцам выдалі прадпісанні па навядзенні парадку на сядзібах.


Летась намаганні накіроўвалі на выкараненне зараснікаў баршчэўніку, рамонт вуліцы ў вёсцы Мельніца, абкошванне населеных пунктаў. Дзісенскі лясгас навёў парадак у Зачарэўі на месцы адпачынку і стварыў пляцоўку для кемпераў. Новае аблічча набылі Камянполлеўскі і Забалоццеўскі ФАПы, Забалоццеўская бібліятэка-клуб, санаторый “Расінка”, крыніца ля Дзедзіна, узбярэжжа возера ў Мурашках. Але яшчэ неабходна нямала зрабіць па належным утрыманні будынкаў былых магазінаў, ведамаснага жылля, асобных участкаў дарог, месц адпачынку на берагах азёр, дзе летам прыезджыя ствараюць несанкцыянаваныя звалкі. У вырашэнні гэтых пытанняў наладжана ўзаемадзеянне з РЦГЭ, землеўпарадкавальнай службай, інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Між тым, па добраўпарадкаванні нічога незвычайнага ад насельніцтва і кіраўнікоў арганізацый не патрабуюць, небходна толькі своечасова выконваць работу па ўтрыманні сваіх аб’ектаў у належным стане.


У сельсавеце дагледжаны магіла невядомага салдата і ўсе тры абеліскі. Рэгулярна праводзяцца суботнікі на 21 грамадзянскіх могілках. Кантэйнеры для смецця на іх рэгулярна ачышчаюць. Пад’езды перададзены ДРБУ-203 і знаходзяцца ў здавальняючым стане.
УП ЖКГ арганізавала вываз бытавых адходаў з шасці населеных пунктаў. Але выклікае крытыку карыстанне міні-палігонамі: насельніцтва ўтварае звалкі да пляцовак, выгружае на іх будаўнічае смецце.


ДРБУ-203 пачало падсыпку і асфальтаванне дарогі Тычкі-Пераброддзе, работы працягнуцца і ў 2019 годзе. За кошт сельскага бюджэту зроблены ямкавы рамонт вуліц у Пераброддзі. Шэфы з арганізацый і прадпрыемстваў дапамагалі абкошваць і высякаць хмызнякі на паласе адводу аўтадарогі Р-14. Са сваімі задачамі на ёй аператыўна спраўляюцца работнікі ЛДД-34. Новы павільён аўтобуснага прыпынку ўстаноўлены ў Пераброддзі.


На тэрыторыі сельсавета чатыры пустуючыя і тры старыя дамы. З іх уласнікамі і мяркуемымі нашчадкамі праводзяць адпаведную работу. Хаця праблемнымі ў гэтым плане застаюцца вёскі Крычава і Янова.


 Закупляе малако ў насельніцтва індывідуальны прадпрымальнік Сяргей Працукевіч, усе пытанні з ім вырашаюцца аператыўна і ў рабочым парадку. Кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў у 2018 годзе добра арганізавалі абмалот прысядзібных участкаў насельніцтва, такім жа чынам неабходна займацца і іншымі пытаннямі падтрымкі асабістых падвор’яў вяскоўцаў.


Летась колькасць злачынстваў у сельсавеце зменшылася ўдвая, сярод правапарушэнняў найбольш частыя — ужыванне спіртных напояў і знаходжанне ў нецвярозым стане ў грамадскіх месцах. Таму савету грамадскага пункта аховы правапарадку хапае спраў па аб’яднанні намаганняў і каардынацыі дзеянняў у прафілактычнай рабоце: на 12 пасяджэннях заслухалі тлумачэнні 77 аматараў спіртнога. Пастаяннай увагі патрабуе пажарная бяспека, бо за мінулы год адбыліся тры загаранні.


Перабродскі сельсавет мае свае асаблівасці. Тут зарэгістравана дзевяць аграэкасядзіб, штогод праводзяцца свята народнай творчасці “Перабродская зорка”, агляды-конкурсы на дом узорнага парадку і маладых сем’яў “Гаспадар зямлі”, іншыя мерапрыемствы. Дзейнічае дрэваапрацоўчы цэх УП ЖКГ. Чакаецца, што ў Пераброддзе, бліжэй да дзіцячага санаторыя, можа перамясціцца пажарна-выратавальны пост. Нарэшце, будаўніцтва металапракатнага завода таксама ідзе на тэрыторыі сельсавета.


Праблем таксама хапае. У іх ліку ўтрыманне дарог і вуліц, асвятленне населеных пунктаў, завяршэнне кемпернай стаянкі і афармлення крыніцы, бедны асартымент магазінаў, новыя патрабаванні да арандатараў азёр па арганізацыі платнага рыбалоўства. Таму, каб не спыняцца ў развіцці, неабходна зладжаная дзейнасць дэпутатаў, старэйшын, актыву, кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў і ўстаноў, работнікаў культуры і аховы здароўя. На гэтым закончыў справаздачу старшыня сельвыканкама Віктар Дзеравянчык.


Пра тое, што мясцовымі намаганнямі можна дабіцца многага, гаварыла кіраўнік пярвічнай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Людміла Белая. Яна загадвае клубам-бібліятэкай у Забалоцці, дзе дзейнічае аматарскае аб’яднанне “Сяльчанка”, вядзецца краязнаўчая работа, створаны музейны куток, прысвечаны вядомаму земляку — скульптару і рэвалюцыянеру Генрыку Дмахоўскаму. Да Новага года для дзяцей арганізавалі свята ля елкі, а для дарослых — “поле цудаў”.


Зацверджаны бюджэт сельсавета на 2019-ы, асаблівасцю якога сталі большыя сумы самаабкладання на вырашэнне мясцовых пытанняў, і план работы Савета дэпутатаў на наступны год. Яго ажыццяўленне пачнецца ў бліжэйшыя дні з навучання аглядавай камісіі, якая неадкладна прыступіць да выканання сваіх абавязкаў.


У рабоце сесіі ўдзельнічаў дэпутат раённага Савета ад Перабродскай выбарчай акругі, раённы ваенны камісар Сяргей Жабёнак. Праінфармаваў пра вырашэнне ўзнятага насельніцтвам пытання пра рух аўтобуса на Забалацце. Нагадаў пра важнейшыя палітычныя кампаніі сёлетняга года і перапіс насельніцтва.


Сесія закончылася напамінам, што будзем жыць так, як сёння папрацуем. 

29 снежня прайшлі сесіі Дзісенскага гарадскога і ўсіх сельскіх Саветаў дэпутатаў з аднолькавым парадкам дня — справаздачай выканкама аб дзейнасці ў 2018 го-дзе і задачах на 2019-ы, зацвярджэнне бюджэту і плана работы. 

Фотаматэрыял аўтара.

 Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта