Авторизация
 

Інфарматызацыя школ, узровень эканамічнага развіцця Міёршчыны, і што яшчэ абмяркоўвалася ў райвыканкаме

 Для нашага часу характэрны моцны ўплыў камп’ютарных тэхналогій, якія пранікаюць ва ўсе сферы жыццядзейнасці, утвараючы глабальную інфармацыйную прастору. Развіваюць сучасныя тэхналогіі і ва ўстановах адукацыі. Задача не проста забяспечыць іх камп’ютарамі, электроннымі падручнікамі і падключыць да сеткі Інтэрнэт. Пры дапамозе цікавых метадаў і форм вучэбнай дзейнасці дзяцей рыхтуюць да жыцця ва ўмовах інфармацыйнага грамадства. Гэтыя і іншыя не менш важныя пытанні разгледзелі 26 лістапада на пасяджэнні райвыканкама з удзелам старшыні Ігара КУЗНЯЦОВА.

Павышаць камп’ютарную кампетэнтнасць
Як заўважыў начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аляксандр Жук, у пытаннях інфарматызацыі кіруюцца рэспубліканскай праграмай “Адукацыя і маладзёжная палітыка”, дзяржаўнай — па развіцці лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016-2020г.г., Канцэпцыяй інфарматызацыі сістэмы.


Са слоў Аляксандра Іванавіча, у раёне дзейнічаюць 13 камп’ютарных класаў, шэсць інтэрактыўных дошак, мульцімедыйная панель, мульціборд, 114 адзінак мульцімедыйнага і друкавана-капіравальнага абсталявання, 146 персанальных камп’ютараў. Усім даступны шырокапалосны высокахуткасны Інтэрнэт, 85% камп’ютарнай тэхнікі маюць выхад у сусветную сетку. Вядуцца электронныя журналы, законныя прадстаўнікі школьнікаў далучаюцца да выкарыстання адпаведных дзённікаў. Сучасныя інтэрнэт-тэхналогіі засвойваюць усе спецыялісты сферы адукацыі. Камп’ютарнай тэхнікай абсталяваны і рабочыя месцы кладаўшчыкоў. Спецыялізаваная праграма дазволіла аптымізаваць працэсы, звязаныя з арганізацыяй харчавання. Для павышэння ўзроўню ведаў арганізуюць навучальныя семінары, трэнінгі, майстар-класы, вебінары.


У аддзеле па адукацыі і 15 падведамных установах ёсць свае афіцыйныя сайты. Гэта адзін з кампанентаў іміджу сучаснай школы, своеасаблівая піяр-пляцоўка, сродак унутры- і міжшкольнага ўзаемадзеяння інфармацыйных адрасатаў. На сайтах Чапукоўскай, Сіцькоўскай, Язненскай школ функцыянуюць віртуальныя прадметныя кабінеты па замежнай, беларускай мовах, інавацыйнай дзейнасці, прафсаюзным жыцці, Міёрскай СШ №2 — па інфарматыцы, чарчэнні, тэхнічнай працы.


Усе стараюцца прадставіць сябе цікава і крэатыўна ў сусветным сеціве. Сёлета дыпломам трэцяй ступені ацэнены сайт Туркоўскай школы на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт”.


Як адзначыў начальнік аддзела па адукацыі, за апошнія гады паболела паспяховых выступленняў у конкурсах з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Летась і сёлета тры работы педагогаў ацанілі дыпломамі другой ступені на абласным этапе. Атрымалі два першай ступені і адзін трэцяй толькі ў бягучым годзе. Чатыры работы ўдзельнічалі ў міжнародным конкурсе “Прастора адкрытых магчымасцей”, заваявалі дыплом другой ступені.


Заяўляюць пра сябе і выхаванцы. Вучань СШ №3 імя Я. Томкі прыняў удзел у фінале рэспубліканскага конкурсу “Праграмуем у асяродку СКРЭЧ”. За высокія вынікі ў Міжнароднай СКРЭЧ-алімпіядзе грамату і дыплом маюць у СШ №2. 126 хлопчыкаў і дзяўчынак з 11 школ спрабавалі свае сілы ў дыстанцыйным раённым конкурсе “КайВіН”, які дазваляе запоўніць прабелы па інфарматыцы, абудзіць цікавасць да прадмета. Два дыпломы трэцяй ступені заваявалі ў конкурсе “Патриот.бай».


Педагогі плануюць і надалей павышаць узровень камп’ютарнай кампетэнтнасці, у духу часу развіваць дзяцей, набываць і ўкараняць новае. Так, са студзеня 2019 года распачнуцца факультатыўныя заняткі ў СШ №2 для навучання школьнікаў мадэляванню, канструяванню і праграмаванню на візуальнай мове робататэхнічных канструкцый з прымяненнем міжпрадметных сувязей інфарматыкі, матэматыкі, фізікі. Для гэтага закуплены чатыры наборы робатаў канструктараў на суму 5,7 тысяч рублёў.

Пакуль дысбаланс попыту і прапаноў
Сістэму мер па кадравым забеспячэнні арганізацый галін эканомікі і сацыяльнай сферы Міёрскага раёна на 2017-2020 гады вызначае рашэнне райвыканкама ад 28.04.2017г. №301. Згодна з яго раздзеламі, акрэсліваюць перспектыўную патрэбу ў працоўных рэсурсах, аналізуюць працаўладкаванне маладых спецыялістаў, узроставы і якасны склад працоўных.


Як сведчыць статыстыка, на пачатак года Міёршчыну насялялі каля 19921 чалавек. У параўнанні з першым студзеня летась агульная колькасць зменшылася на 368. Са слоў начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай работы Наталлі Мішута, паменела і занятых у эканоміцы. На 1.01.2017г. — 8631, на 1.01.2018г. — 8451. Аднак сітуацыя на рынку працы застаецца стабільнай і не выходзіць за рамкі прагнозных паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы.


Узровень беспрацоўя на першага лістапада склаў 0,1% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва, што менш чым за аналагічны перыяд летась і ў 2016 годзе. Разам з тым у раёне адзначаецца дысбаланс попыту і прапаноў на рабочую сілу. Справа ў тым, што патрэбны адукаваныя спецыялісты. Так, у Агульнарэспубліканскім банку вакансій значыліся 164 незанятыя з Міёрскага раёна, ці 13,7 на аднаго беспрацоўнага. Толькі на “ММПЗ-груп” неабходны 69 работнікаў, 68 з якіх з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Найбольшы кадравы голад адчуваюць сельгасарганізацыі. У ліку 60 вакансій не толькі трактарысты-машыністы і аператары машыннага даення. Тут чакаюць заатэхнікаў, ветэрынарных урачоў, інжынераў. Патрэбны работнікі ПМК-55, Дзісенскаму лясгасу, льнозаводу, установам культуры. У наймальнікаў запатрабаваны бухгалтары, эканамісты, вадзіцелі.


Арганізацыі і ўстановы стараюцца выконваць планы па павышэнні кваліфікацыі кадраў. Сёлета ў Цэнтры ад упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні з 70 запланаваных навучаны 76 трактарыстаў-машыністаў, у тым ліку прайшлі падрыхтоўку 20 чалавек, перападрыхтоўку — 56. Павысілі кваліфікацыю 69 аператараў машыннага даення замест запланаваных 60. Атрымалі “корачкі” 34 машыністы сушыльнай гаспадаркі, 25 машыністаў кацельні.


Шырока праводзіцца прафарыентацыйная работа, але, як паказвае практыка, яе эфектыўнасць напрамую залежыць ад кіраўніка арганізацыі, дзе патрабуюцца кадры. Калі ён стане перыядычна наведвацца ў школы, індывідуальна працаваць з выпускнікамі і іх бацькамі, справы палепшацца. Неабходна павышаць працэнт замацаванасці на першых працоўных месцах. З прыбыўшых у раён летась 122 маладых спецыялістаў і рабочых засталіся 65.

Зямельнаму заканадаўству асаблівая ўвага
Па інфармацыі начальніка землеўпарадкавальнай службы Паўла Сушко, сёлета ў раёне правялі 40 праверак выканання зямельнага заканадаўства, у тым ліку 33 — у адносінах грамадзян і сем — юрыдычных асоб. За непадпарадкаванне зямельнаму заканадаўству аштрафавалі на 441,1 рублёў, выдалі 17 прадпісанняў на выпраўленне парушэнняў.


Для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрных жылых дамоў прадаставілі 14 зямельных надзелаў, з якіх сем рэалізавалі ў прыватную ўласнасць і столькі ж іх атрымалі маючыя патрэбу палепшыць жыллёвыя ўмовы. Ад рэалізацыі ўчасткаў у бюджэт паступіла 19265,18 рублёў.
На тэрыторыі раёна толькі пяць сельгасарганізацый зарэгістравалі граніцы зямельных надзелаў, якія прадастаўлены для гаспадарання. Чакаюць уцягнення ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемыя землі. Тэрыторыі малочнатаварных ферм трэба абгарадзіць, патрабуюць яны пастаяннага сезоннага абкошвання, як і мехдвары і іншыя вытворчыя аб’екты.

Утрымацца, пазіцыі не здаць
За студзень-верасень спажыўкааперацыя раёна займала 31,9% удзельнай вагі ў агульным тавараабароце гандлю раёна. За аналагічны перыяд летась — 38,2%. Іншымі словамі, здае свае пазіцыі і ўступае іншым сеткавікам, звярнула ўвагу начальнік планава-эканамічнага аддзела райвыканкама Раіса Лакотка. Таварабарот грамадскага харчавання лідзіруе. Яго ўдзельная вага — 90,6%. За аналагічны перыяд летась — 84,7%.


Калі раней на работу гандлёвых аб’ектаў не наракалі, цяпер на кожнай сустрэчы з насельніцтвам агучваюцца праблемы пастаўкі хлеба, малочнай прадукцыі, тытунёвых вырабаў, алкаголю па ўсіх гандлёвых аб’ектах раёна. Звязана гэта з вялікай запазычанасцю перад пастаўшчыкамі. Фінансавы вынік прадпрыемства застаецца адмоўным. Пратэрмінаваныя крэдыторскія даўгі выраслі ў адносінах да пачатку года ў 2,4 раза. Ёсць вострая патрэба ў кадрах.


Гэтыя і іншыя пытанні давядзецца вырашаць тэрмінова ў бліжэйшы час. Па просьбе райспажыўтаварыства ў 2019 годзе захаваюцца ўстаноўленыя льготы ў часці падаткаабкладання ў гарадской мясцовасці. 

Фота з архіва рэдакцыі.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 985
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 868
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 522
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 265
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 634
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 975
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 989
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта