Авторизация
 

Участкам для развіцця аграэкатурызму неабходна агалоска

 “Абыяк” не сойдзе з рук

Камітэт дзяржкантролю вобласці сумесна з органамі Дзяржбуднагляду выявілі шматлікія факты няякаснага выканання работ, якія праводзілі супрацоўнікі Аршанскага будаўнічага трэсту №18 пры капітальным рамонце даху Аршанскага інструментальнага завода і рэканструкцыі будынку тэрапеўтычнага корпусу гарадской бальніцы №1 імя Сямашкі. 

Працоўнае заканадаўства абавязвае работнікаў якасна вырабляць прадукцыю, выконваць работы, паслугі, не дапускаць браку і шкоды, захоўваць тэхналагічную дысцыпліну, беражліва ставіцца да маёмасці наймальніка. Тым часам на аб’екце “Рэканструкцыя будынка тэрапеўтычнага корпусу гарадской бальніцы №1 імя Сямашкі першая чарга будаўніцтва. Карэкціроўка №2” згодна з рэкамендацыямі інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Віцебскай вобласці за кошт сродкаў будтрэсту №18 давялося перакладаць участак провада з узнаўленнем тынковачнага пакрыцця сцяны, разбіраць і наноў уладкоўваць перагародкі, замяняць мантажную пену швоў па перыметры прымыкання вокнаў і дзвярэй да праёмаў, разбураных ад знешніх уздзеянняў, ліквідоўваць трэшчыны ў сцяжцы падлогі, дэманціраваць устаноўку цеплаізаляцыйных пліт, якія замацоўвалі з парушэннем праекта, выпраўляць пашкоджанне і адслаенне цеплаізаляцыйнага слою дахавага дывана ў прымыканні да парапетаў, замяняць цеплаізаляцыйныя пліты, укладзеныя на перакрыцці тэхнічнага паверху. Спатрэбіліся дадатковыя работы і матэрыялы. Пры гэтым дэфектныя акты не складаліся, ніхто не панёс матэрыяльную адказнасць за шкоду наймальніку. Не было належнага парадку на тэрыторыі адной з вытворчых баз будаўнічага трэсту №18. За дапушчаную безгаспадарлівасць да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута службовая асоба арганізацыі.

  

Участкам неабходна агалоска

На тэрыторыі Лепельскага раёна 136 найпрыгажэйшых азёр, больш за 80 рэк і ручаёў. Жамчужына прыроды Беларусі — Бярэзінскі біясферны запаведнік, з яго некранутай прыродай, разнастайнасцю біялагічных відаў жывёльнага і расліннага свету. Немалаважны фактар — блізкасць буйных гарадоў, у тым ліку сталіцы рэспублікі. Лепшага месца, каб пабудаваць домік, развіваць экатурызм, бадай, няма.


Згодна з заканадаўствам райвыканкамы абавязаны фарміраваць пералікі незанятых участкаў, каб прапанаваць грамадзянам для будаўніцтва (абслугоўвання) жылых дамоў, калектыўнага садоўніцтва, дачнага будаўніцтва. Лепельскія органы ўлады не размясцілі інфармацыю пра вызваленыя пасля зносу старых дамоў 274 надзелы з адпаведнай інфраструктурай. Толькі пасля праверкі ў пералік свабодных (незанятых) зямель дадаткова ўключылі яшчэ 216. За дапушчанае парушэнне заканадаўства пагражае адміністрацыйная адказнасць.

Высечка-фантом

Факты прыпісак аб’ёмаў выкананых работ падчас санітарных высечак выявілі ў Краснапольскім лясніцтве Расонскага лясгаса.
Па дакументах усё гладка: скла- дзены акт абследавання пашкоджаных насаджэнняў, выпісаны лесасечны білет на выбарачную санітарную высечку на плошчы 18 гектараў. У жніўні-верасні яе правялі на 17-ці га, нарыхтавалі больш за 300 кубаметраў драўніны. Лясніцтва аформіла пуцявыя лісты на тралёўку і падвозку сартыментаў. Нарыхтаваную драўніну рэалізавалі спажывальнікам. За кошт сродкаў бюджэту за работу налічылі і выплацілі заробак у 2,5 тысячы рублёў, спісалі 0,7 тоны гаруча-змазачных матэрыялаў на тысячу рублёў.


Пры вывучэнні месц санітарных высечак устаноўлена, што работы фактычна не праводзіліся. На лесасеках размяшчалася каля 20 кубаметраў драўніны, якую нарыхтавалі напярэдадні. Як патлумачыў ляснічы, пры высяканні небяспечных дрэў уздоўж дарогі ўтварыўся перасек, які “схавалі” за кошт выбарачнай санітарнай высечкі.


У выніку да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты ляснічы, яго памочнік і два майстры. З вінаватых спаганяецца кошт аплачаных, але не выкананых работ, а таксама неабгрунтавана спісаных гаруча-змазачных матэрыялаў.

Калі няма згрызот сумлення

У ходзе праверкі выканання патрабаванняў Дырэктывы №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” выяўлена неналежнае ўтрыманне тэрыторыі Ле- пельскага рамонтна-механічнага завода.


Ля прадпрыемства і былога вытворчага корпусу ўзняло галаву пустазелле, разраслася драўнінна-кустовая расліннасць, што сведчыць пра парушэнні санітарных норм і правіл. Ніякай агароджы ля закансерваванага будынка, які разбураецца і пагражае жыццю і здароўю работнікаў.


Пасля праверкі быльнёг скасілі, кусты высеклі, вытворчыя памяшканні вызвалілі ад смецця і будаўнічых адходаў. Устанаўліваюць агароджу. За беспарадкі адказныя службовыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. У Міністэрства прамысловасці і холдынг “МТЗ-ХОЛДЫНГ” накіравалі запыт з прапановай уцягнуць у гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемыя вытворчыя памяшканні рамонтна-механічнага завода. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 522
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 73 974
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 41 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 847
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 568
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 491
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 476
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 февраля 2019
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Именины 16 февраля 2019
Адриан, Василий, Владимир, Иван, Михаил, Николай, Павел, Роман, Тимофей, Анна, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта