Авторизация
 

Пра праблемы на Узмёншчыне і помнік абаронцам Слабады

 Вынікі сустрэч з насельніцтвам Узмёнскага сельсавета, пытанні жыццезабеспячэння і навядзення парадку на падведамнай яму тэрыторыі прааналізавалі ў райвыканкаме 15 лістапада. Аператыўную рабочую нараду правяла старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя БАНІФАТАВА. 

Перш за ўсё акцэнт на паслугі насельніцтву. Загадчыца Даўгінаўскай амбулаторыі Ганна Блажэвіч дакладна ведае і выконвае свае абавязкі. Хвалюецца за здароўе ўсіх у акрузе, пры любым недамаганні спяшаецца своечасова аказаць медыцынскую дапамогу. За гэта заслужыла давер у сваёй зоне абслугоўвання, сяльчане бясконца ўдзячны за прафесіяналізм маладому спецыялісту.


Аднак не могуць абысціся і без дапамогі ўрачоў вузкіх спецыяльнасцей, якія прымаюць у райпаліклініцы. Тры гады чакалі з водпуску акуліста, нарэшце яна зноў на працоўным месцы, прымае па жывой чарзе. А хто ўлічвае расклад мясцовых аўтобусаў? Часта збіраюцца ў зваротную дарогу, не дачакаўшыся агляду ўрача. Гэта праблема.


Не ўсё гладка ў рабоце гандлёвых кропак сельсавета. У Лявонпалі магазін зачынілі год таму. Не па прычыне аптымізацыі, а з-за звальнення пастаяннага работніка. Працаваў тут мясцовы жыхар, як аказалася, незамянімы. У Слабадзе таксама кадравы голад. На вакантнае месца шукаюць кандыдата, а пакуль дастаўляе тавары аўталаўка. Прывозіць усё, адзіная праблема — не адпускае прадукты на ведамасць, што нявыгадна мясцоваму насельніцтву.


Сур’ёзныя прэтэнзіі да магазіна на колах гучалі ў Пераслоўцы. Небагаты асартымент, хлеб чэрствы, аднойчы ў ліку прадуктаў наогул не значыўся. Часам незразумелая сяльчанам і тактыка абслугоўвання: адчыняюць заднія дзверы, а не вітрыну, з-за чаго не бачна цэннікаў, далёка на заднім плане размешчаны і вагі.


Без нараканняў працуе ўзмёнскі магазін. Асартымент багаты, усяго ўдосталь, ніякіх перабояў з таварамі. Увага да наведвальнікаў, індывідуальны падыход да кожнага спрыяюць попыту. Такі стыль работы загадчыцы Рымы Сахонька і прадаўца Алы Крэер. Як бачна, значна розняцца між сабой аб’екты адной сеткі “Міёрыгандаль”.


На вясковы сход у Пераслоўцы прыйшлі пенсіянеры. Без справы не сядзяць, даглядаюць агароды, гадуюць жывёлу. А з ёй, як правіла, нямала клопату. У Ларысы Шамёнак на падворку тры каровы, а пасвіць іх няма дзе. На выдзеленым у 2013 годзе ўчастку незнарок апынуўся гаспадарчы статак. Пасля звароту ў сельвыканкам і на “прамую лінію” атрымала новую пашу для сваіх рагуль. Аднак, са слоў жанчыны, таксама патаптаную “калгаснымі” буронкамі і выезджаную сельгастэхнікай.


Адвечная праблема — прыдарожны лазняк. Каб даехаць у Брыжынкі, малаказборшчык вымушаны ўзбройвацца бензапілой. Шмат дзе чакаюць лепшага дарожнага пакрыцця. На выбоінах растрасаецца ўласны транспарт, а таксама сацыяльных, экстраных служб раёна.


Гэтыя і іншыя пытанні давядзецца вырашаць адказным службам і сельсавету сумесна з сельгасвытворцамі. Як заўважыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава, трэба больш унікаць у сутнасць праблем людзей, каб папярэджваць скаргі, калі яны ўзніклі — не дапускаць канфліктаў.


 Напярэдадні ўдзельнікі рэйдавых груп аб’ехалі аб’екты добраўпарадкавання Узмёнскага сельсавета. Да сацыяльных — ніякіх прэтэнзій. Да ААТ “Узмёнскі край” і “Гвардзейскі” таксама мала заўваг.  Парадак на мехдварах, у майстэрнях. Чыста, і ўсё на сваім месцы на фермах “Узмёны”, “Пераслоўка”, “Брыжынкі”, што для аб’ектаў такога тыпу вялікая рэдкасць. І гэта работа не аднаго дня.


ВЫСОКА ацанілі мясцовую ініцыятыву прыводзіць у належны стан месцы баявой славы, адраджаць векапомнае, у чым асабліва зацікаўлены старшыня Узмёнскага сельсавета Браніслаў Невяроўскі. З удзелам нераўнадушных людзей нядаўна ўстанавілі памятны знак у гонар воінаў 270-й стралковай Дзямідаўскай дывізіі, 71-й стралковай гвардзейскай дывізіі, 29-й стралковай дывізіі, якія з 4 па 12 ліпеня 1944 года загінулі смерцю храбрых у баях з германскімі акупантамі за вышыню ў 135,9 у Слабадзе. Цяпер яго здалёк відаць на пад’ездзе да вёскі. Менавіта такая памяць дае магчымасць выхоўваць патрыятызм і любоў да малой радзімы ў наступных пакаленняў. Засталося толькі добраўпарадкаваць зручны падыход да свяшчэннага месца, палітага крывёю воінаў-вызваліцеляў. 

Фота аўтара.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта