Авторизация
 

Вынікі рэйдаў назіральнай камісіі па Міёрскім раёне

 Каб своечасова выявіць і выправіць недахопы ў домаўладаннях, якія пагражаюць жыццю людзей, папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі, у тым ліку пажары, у прафілактычныя рэйды скіроўваюцца назіральныя камісіі.

Іх у раёне адзінаццаць, дзейнічаюць пры дзевяці сельскіх і двух гарадскіх выканаўчых камітэтах. У складзе прадстаўнікі мясцовага самакіравання, службы выратавання, энерганагляду, газавай гаспадаркі, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, а таксама спецыялісты аддзела па адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай абароны, участковыя інспектары, старэйшыны населеных пунктаў, сацыяльна актыўныя грамадзяне. Створаны групы пазаштатных пажарных інспектараў, якія замацаваны за жылымі дамамі. На асаблівым уліку шматдзетныя сем’і, інваліды, адзінокія састарэлыя, пажылыя, аматары асацыяльнага ладу жыцця. Каго паўшчуваць, каго падтрымаць, даць параду, вырашыць бытавыя пытанні — да ўсіх свой падыход. Пры ўдзеле старшыні райвыканкама Ігара Кузняцова. Вынікі маштабнай работы прааналізавалі на пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў 26 кастрычніка.

Па інфармацыі выконваючага абавязкі галоўнага дзяржаўнага інспектара раёна па пажарным наглядзе Уладзіміра Рачыцкага, сёлета за 10 месяцаў работнікі РАНС, суб'екты прафілактыкі, члены назіральных камісій праверылі 70% ці 9243 жылыя дамы, праінструктавалі больш за 14 тысяч чалавек, прапанавалі выканаць звыш 15 тысяч мерапрыемстваў. За парушэнні супрацьпажарных патрабаванняў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі 13 домаўладальнікаў.


Супрацоўнікі РАНС сумесна з праваахоўнікамі і іншымі службамі правялі звыш 180 рэйдаў. Паводзіны 92 асоб, якія злоўжываюць алкаголем, разгледзелі на пасяджэннях грамадскіх пунктаў аховы правапарадку. Накіравалі дзве заяўкі прыняць састарэлых у аддзяленне кругласутачнага знаходжання ў Дзісне.


Дапамогу атрымалі ўсе, хто меў патрэбу. Па выніках абследавання ў 33 домаўладаннях пажылых адрамантавалі пячное ацяпленне і ў сямі — электраправодку. У 50-і з'явіліся пажарныя апавяшчальнікі. За прадугледжаныя і выдзеленыя 177 рублёў, згодна з Дзяржаўнай праграмай “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020г.г.”, закупілі і ўстанавілі шэсць пар АПА з СГУ у жыллі шматдзетных і сем'яў у сацыяльна-небяспечным становішчы. 1760 рублёў затрацілі на рамонт электраправодак, печаў, устаноўку пажарных апавяшчальнікаў у адзінокіх грамадзян. Аналагічныя работы выконвалі і за сродкі фонду сацыяльнай абароны, дзяржаўнай адраснай дапамогі. 54 паведамленні накіравалі дзецям адзінока пражываючых, каб і тыя паклапаціліся пра бяспеку блізкіх у родным доме.
У рамках рэспубліканскіх акцый арганізавалі 589 прапагандысцкіх мерапрыемстваў, слухачамі і ўдзельнікамі якіх сталі 10 тысяч чалавек. Выступалі ў працоўных калектывах, на сельскіх сходах, друкаваліся ў раённай газеце, артыкулы па бяспецы жыццядзейнасці выкладвалі на сайтах.


Шэраг эфектыўных форм работы з насельніцтвам дае адчувальны вынік па стварэнні бяспечных умоў пражывання грамадзян. Аднак і пры такой актыўнай дзейнасці служб не ўдаецца размінуцца з бядой.


Сёлета з пачатку года на Міёршчыне зарэгістравана 18 вогненных здарэнняў, на якіх загінуў адзін чалавек. 15 пажараў у прыватным сектары, тры — на аб'ектах дзяржаўнай уласнасці. Пацярпелі фізкультурна-аздараўленчы комплекс, цялятнік МТФ “Канцэрава”, кормаўборачны камбайн ААТ “Пад'ельцы”. Знішчана пяць пабудоў, пашкоджана 13. Матэрыяльны ўрон ад пажараў склаў звыш 100 тысяч рублёў. Пад- раздзяленні РАНС выратавалі 18 аб'ектаў, на 263 тысячы 100 рублёў матэрыяльных каштоўнасцей.


У ліку асноўных прычын пажараў: неасцярожнасць пры абыходжанні з агнём (пяць выпадкаў — 28%), парушэнне эксплуатацыі пячнога абсталявання (чатыры — 20%), а таксама электраабсталявання і электрасетак (пяць — 28%). Сёлета ў райцэнтры пацярпеў жылы дом з газавым абсталяваннем.


Да страты і пашкоджання маёмасці прыводзіць банальнае невыкананне нескладаных правіл бяспекі. Непазбежная пры гэтым і гібель: з-за курэння ў нецвярозым стане здарылася трагедыя ў Дзісне.


Старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Баніфатава пацвердзіла, што наладжана якасная супольная работа з жыхарамі раёна. Аднак больш увагі патрабуе “група рызыкі”. Дэталёва трэба ўзаемадзейнічаць з сельскімі Саветамі. Сёлета рост пажараў на тэрыторыі Завуццеўскага, чаго нельга дапускаць.


Важна, каб і самі людзі ўсведамлялі неабходнасць выканаць рэкамендацыі спецыялістаў для ўласнай бяспекі. Жыццё даецца аднойчы, яго трэба берагчы. 

Фота для ілюстрацыі.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 363
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 425
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 625
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 369
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 354
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 697
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 370
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 ноября 2018
Анатолий, Арсений, Василий, Виктор, Гавриил, Герман, Константин, Никита, Николай, Павел, Александра, Клавдия, Нина, Серафима

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Госці краін
free counters
Партнеры сайта