Авторизация
 

Падсумаванне вынікаў "прамой лініі" з мэрам Дзісны

 Першым на “прамую лінію” да старшыні Дзісенскага гарсавета Яўгена БАРАНА 24 кастрычніка звярнуўся жыхар горада з вуліцы Полацкай. Паведаміў, што перастаў свяціць ліхтар. Мэр паабяцаў прыняць меры. Пры гэтым патлумачыў:

— Я і работнікі гарвыканкама пастаянна падтрымлівам кантакты з жыхарамі Дзісны. У горадзе 41 вуліца, адразу адсачыць усе непаладкі немагчыма. Важна, каб насельніцтва не маўчала, адразу паведамляла пра тое, што хвалюе. Таму ўдзячны Івану Сямёнавічу Федарцу за сігнал.


Такім чынам званок — рэакцыя на патрабаванне гарадской улады. Па якіх напрамках гарвыканкам яшчэ працуе з насельніцтвам?
— Цяпер сярод актуальнага — падрыхтоўка да перапісу ў наступным годзе. Прыспешваю гараджан, каб паклапаціліся пра ўстаноўку на жыллі шыльдачак з назвай вуліцы і нумарам дома, калі іх няма, і абнаўленнем, калі гэтыя звесткі дрэнна чытаюцца.


Пад пастаяннай увагай добраўпарадкаванне, падтрыманне парадку і санітарыі на прысядзібных участках. Звычайна шукаем паразуменне, аднак даводзіцца складаць прадпісанні, іх ужо атрымалі 20 гараджан.


Працяг гэтай тэмы звязаны з дзейнасцю аглядавых камісій. Яны абследуюць усё жыллё, не менш важна, каб насельніцтва належна адрэагавала на патрабаванні па захаванні супрацьпажарных правіл. Сустракаемся ў працоўных калектывах, па месцы жыхарства, гутарым, рассылаем пісьмы з просьбамі паклапаціцца пра сваё жыллё і пабудовы, дапамагчы суседзям, асабліва пажылым і адзінокім, правесці выхаваўчую работу з дзецьмі.


Наступны блок пытанняў — сумесныя намаганні па падтрыманні грамадскага парадку. А гэта пастаяннае ўзаемадзеянне з участковым, пунктам аховы грамадскага правапарадку.


Сёлета ўпершыню пачалі збор сродкаў самаабкладання. Запрашаем дзісенцаў асабістым рублём прадэманстраваць свой удзел у вырашэнні пытанняў добраўпарадкавання. Зразумела, пад іх кантролем будзе выкарыстана кожная капейка.


Жыхары Дзісны не ўпусцяць магчымасці выказаць не толькі прапановы, прэтэнзіі да прадстаўнікоў улады. Што цяпер робіцца па паляпшэнні жыццезабеспячэння насельніцтва?
— Нядаўна адбыўся восеньскі кірмаш па рэалізацыіі гараджанам сельгаспрадукцыі. Першы раз не задаволілі попыт на зерне. Праз раённую газету запэўнілі, што яго завязуць дадаткова. Так і зрабілі ў наступны рынкавы дзень.


Цяпер рыхтуемся да выдзялення зямельнага ўчастка для гандлёвага прадпрыемства “Еўраопту”. З лістапада пачне дзейнічаць кіёск па рэалізацыі тытунёвых вырабаў, а гэта не толькі палепшыць задавальненне патрэб, а і стварае два рабочыя месцы, што для Дзісны таксама актуальна.
На кантролі якасць вады ў пасёлку ЛВДС.

Фота для ілюстрацыі.

Запісаў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 522
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 73 974
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 41 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 847
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 568
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 491
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 476
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 февраля 2019
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Именины 16 февраля 2019
Адриан, Василий, Владимир, Иван, Михаил, Николай, Павел, Роман, Тимофей, Анна, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта