Авторизация
 

Павятчане сустракаліся з кіраўніцтвам раёна

 У мінулы чацвер у райвыканкаме прааналізавалі вынікі рэйдавых аб’ездаў населеных пунктаў Павяцкага сельсавета і сустрэч з мясцовымі жыхарамі. Як падагуліў кіраўнік раёна Ігар Кузняцоў, тлумачэннем прычын той ці іншай зафіксаванай праблемы ўсё часцей становіцца чалавечы фактар. Не ўсе службы добрасумленна выконваюць працоўныя абавязкі і ўважліва ставяцца да сяльчан, што недапушчальна. 

У вёсках пагаварыць любяць. Да павышанай увагі прывыклі, таму ахвотна дзеляцца радасцямі і праблемамі. Перш за ўсё заўважаюць добрае. Шмат прыхільнікаў у начальніка перасоўнага аддзялення паштовай сувязі Аляксандра Дзям’янава. Кліентаў абслугоўвае ветліва, цярпліва, ніколі не падмане. У яго набываюць і неабходныя тавары, якія не заўсёды ёсць у мясцовых магазінах. Наогул, як звярнулі ўвагу ў райвыканкаме, якаснае і шматфункцыянальнае паштовае абслугоўванне засцерагае ад многіх праблем на сяле.


Дырэктар ААТ “Мерыца” Алена Лаўрыновіч адгукаецца на патрэбы ўладальнікаў асабістых гаспадарак. Яны асабліва ўдзячны за падмогу тэхнікай у сезон сенакосу. Такая ўвага заахвочвае сяльчан гадаваць рагатую жыўнасць.


Удзельнікі рэйдавай групы пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Марыі Баніфатавай у захапленні ад магазіна ў Ідолце. Тут ва ўсім адчуваецца клопат пра людзей. Далёка ва ўсе бакі ад гандлёвай установы распасцерлася чыстая тэрыторыя. З парога прымаюць гасцінна. Ёсць чым напоўніць спажывецкі кошык — у асартыментным пераліку хапае ўсялякіх тавараў. Гэта цяпер, калі ў вёсках наракаюць на пустыя прылаўкі. Тут абслугоўвае пакупнікоў “Чалавек года Міёршчыны”. Свой высокі статус Жанна Баршчэўская пацвярджае спаўна.


— Гандлёвая сетка агульная, а чаму не ўсюды аднолькава? — пыталіся ў начальніка камерцыйнага аддзела райспажыўтаварыства Валянціны Валеўка. Выснова адна — усё залежыць ад чалавека. У каго няма звычкі спасылацца на цяжкасці, шукаць апраўданні бяздзеянню, хто вялікі аматар сваёй справы — на агульным фоне надта вылучаецца. На жаль, цяпер дэфіцыт такіх працаўнікоў.


Нямала прэтэнзій да работы аўталавак. Па аўторках тавараў багата, па чацвяргах — хоць “шарам пакаці”. Наракаюць сяльчане на хлеб не лепшай якасці, даўно забыліся, які свежы на смак. Але і чэрствым вымушаны запасацца, бо ў наступны раз яго не прывязуць, ці не ўсім хопіць.


Праблема ў тым, што райспажыўтаварыства далёка не заўсёды выконвае абавязацельствы разлікаў з мясцовымі прадпрыемствамі. Даўгі зашкальваюць, у сітуацыі “панібрацтва” адпускаць прадукцыю жадання няма. А вось з чужымі вытворцамі выключна дзелавыя адносіны, таму так часта на прылаўках з’яўляюцца каўбаса і хлеб іншых гандлёвых марак. Адсюль строгае папярэджанне кіраўнікам: на тэрыторыі раёна павінны купляць менавіта сваю, належнай якасці прадукцыю. Што да гандлёвых устаноў, іх далейшы лёс вырашыць маніторынг, які пачнецца ў раёне з 1 лістапада.


Павятчане скардзяцца на дрэнную якасць вады. Па даручэнні Ігара Кузняцова будзе падрыхтавана пісьмо кіраўніцтву “Віцебскводаканала” з просьбай спраектаваць мясцовую станцыю абезжалезвання. Зачакаліся грэйдзіравання мясцовыя дарогі, з-за разгалістага лазняку не ўсюды бачны назвы населеных пунктаў, прагнуць пераафарбоўкі аўтобусныя павільёны, чым даводзіцца займацца дарожнай службе. Ля месц пахаванняў несвоечасова вызваляюцца кантэйнеры. Звярнулі ўвагу, што ў раёне закансервавалі дзевяць мініпалігонаў, а дагавораў на вываз смецця мала, у тым ліку і ў вёсках Павяцкага сельсавета. Калі камунальная служба не актывізуецца, сітуацыя пагражае экалагічнай катастрофай.


 На асабісты прыём да кіраўніка раёна звярнулася былая старшыня Павяцкага сельсавета Люцыя Гар-дзель з просьбай завяршыць добраўпарадкаванне могілак у Папках. Яшчэ пад яе кіраўніцтвам насельніцтва сабрала грошы. Спілавалі аварыйныя дрэвы, планавалі ўстанавіць агароджу. Аднак справы замарудзіліся, бо і старэйшына перадала свае паўнамоцтвы іншаму. Нядаўна на святым месцы пабывалі каровы, пасля сябе пакінулі шмат праблем. Каб такое не паўтарылася, трэба тэрмінова прыняць меры. Хутка восеньскія “Дзяды”. Пераемнік Люцыі Ігнатаўны Віктар Бандарэнка бярэ сітуацыю ў свае рукі.


Жыхарцы Павяцця Зінаідзе Белавус незразумелы матыў аднавяскоўца, які заключыў у сваю агароджу мясцовы шлях напрасткі. Спакон вякоў ім карысталіся ўсе ў акрузе. Цяпер абыходзіць трэба ў разы далей, а гэта не кожнаму чалавеку ва ўзросце па сіле. Аднак на сітуацыю не паўплывае нават кіраўнік раёна. Зямля належыць уласніку па законе, таму распараджаецца ёй, як лічыць патрэбным.


Пры аб’ездзе населеных пунктаў Павяцкага сельсавета ўдзельнікі рэйдавых груп заўважалі шмат прывабных пейзажаў, але часта кідаліся ў вочы нахіленыя хацінкі. Вакол — сухастой. Траву ўжо даўно не косяць на досвітку. У дварах цішыня, ад парога не цягнецца вузенькая сцежачка да веснічак. На такія віды асабліва багатая Паташня. Хаткі неабходна зносіць, каб вызваленую зямлю засяваць культурамі. Але не заўсёды і ўсюды гэта можна зрабіць — гаспадары супраць ці іх немагчыма адшукаць. Тым не менш гэтыя пытанні і праблему з аварыйнымі дамамі ў Павяцці давядзецца вырашаць.


Наогул, заселенага жылля на сяле менее. Са слоў старшыні Павяцкага сельсавета Віктара Бандарэнкі, сёлета на ўсю акругу нарадзілася адзінае дзіця і не пералічыць, колькі мясцовых жыхароў не стала. Нешматлікая сельская моладзь стараецца перабрацца як мінімум у райцэнтр. Тэрыторыю асвойваюць хіба толькі дачнікі. Аднак зямля не павінна дзічэць, а жыццё ў глыбінцы не можа згасаць. Пра тое даручана клапаціцца кожнай службе раёна. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 522
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 73 974
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 41 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 847
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 568
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 491
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 476
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 февраля 2019
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Именины 16 февраля 2019
Адриан, Василий, Владимир, Иван, Михаил, Николай, Павел, Роман, Тимофей, Анна, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта