Авторизация
 

Уладзімір МАЦВЕЕЎ правёў асабісты прыём грамадзян у Міёрах

 16 кастрычніка дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Міёрскай выбарчай акрузе №15, генеральны дырэктар КУП “Віцебскаблдарбуд” Уладзімір МАЦВЕЕЎ правёў асабісты прыём грамадзян у райвыканкаме.

Ірына Крук, дэпутат раённага Савета па Мікалаёўскай выбарчай акрузе, дырэктар прадстаўніцтва РУП “Белдзяржстрах” па Міёрскім раёне падзякавала за зладжаную і аператыўную работу супрацоўнікам ДРБУ-203 і асабіста выконваючаму абавязкі начальніка Ніне Пяткевіч. Агульнымі намаганнямі аднавілі дарогу на Сіцькова. Па першым званку спецыяліст накіравала работнікаў на ямкавы рамонт. Шлях стаў значна лягчэйшым. У планах да 2020 года — зрабіць бягучы рамонт дарожнага пакрыцця.


 Адзінае пажаданне: каб ад аператыўнасці не цярпела якасць. Уладзімір Сямёнавіч адзначыў, што ў любой справе важная асабістая адказнасць. Калектыў ДРБУ-203 дзейсны, налічвае 58 чалавек, кожны дасканала ведае сваю работу. Але не ўсё залежыць ад тэхнікі і фінансавання, трэба захоўваць працоўную дысцыпліну.


Ірына Амбросьеўна агучыла прапановы па страхаванні работнікаў, у тым ліку новыя віды. Іх мэтазгоднасць разгледзяць на мясцовым узроўні.


У гэты ж дзень Уладзімір Мацвееў сустрэўся з калектывам Дзісенскай сярэдняй школы. Дэпутат акрэсліў сітуацыю па рэспубліцы і ў дарожнай сферы ў прыватнасці. Упэўнены: дэфіцыту работы няма, аднак не хапае кваліфікаваных кадраў. Выхоўваць дастойную змену і ёсць задача педагогаў.


 Сярод праблем, якія агучылі настаўнікі, дрэнная дарога на ўчастку ад дзіцячага сада да школы. Яна на балансе УП ЖКГ, патрабуе тэрміновага рамонту, бо гэта адна суцэльная калдобіна. Са слоў педагогаў, шмат нязручнасцей дадае абмежаванне руху па мосце з-за масы транспарта. Аўтобусу там шлях закрыты. Даво- дзіцца дастаўляць дзяцей на ўласных машынах, а каму і пешшу. Чакаюць, пакуль у Дзісне з’явіцца Еўраопт. Існуе праблема з аварыйнымі дрэвамі. Летам у двары шматкватэрнага дома адно з іх звалілася і пашкодзіла аўтамабіль мясцовай жыхаркі. Астатнія дагэтуль уяўляюць пагрозу.


Як адзначыў Уладзімір Мацвееў, згодна з Дзяржаўнай праграмай развіцця мясцовых дарог 2017-2020 гг. рамонт участка прадугледжаны. Старшыня Дзісенскага гарвыканкама Яўген Баран заўважыў, што аднаўляюць шляхі і сваімі сіламі. Дарога ўжо значна палепшылася. Наконт транспартных шляхоў зносін у горадзе меркаванні супярэчлівыя. Дэпутат прапанаваў пусціць па маршруце мікрааўтобус. Аднак гараджане не гатовы плаціць за праезд дзяцей.


Пад магазін “Еўраопт” у Дзісне выдзелены ўчастак за домам культуры, пытанні ўзгоднены з адпаведнымі службамі. Наконт аварыйных дрэў Уладзімір Мацвееў заўважыў: каб спілаваць адно старое, неабходна пасадзіць некалькі маладых. Насельніцтва нібы і згодна, але, са слоў старшыні гарвыканкама, нават не прыбірае транспарт з аўтамабільнай стаянкі па просьбе кіраўніцтва. Спецыялісты прыязджалі на мінулым тыдні і не змаглі нічога зрабіць, бо высокая рызыка пашкодзіць машыны. Давядзецца чакаць наступнага разу. 

Фота аўтара.  

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 872
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 788
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 455
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 328
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 105
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 684
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 660
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 июня 2019
Александр, Владимир, Георгий, Иосиф, Николай, Павел

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта