Авторизация
 

Супрацоўніцтва царквы і грамадста абмяркоўвалася ў Міёрскім райвыканкаме

 Як выконваецца заканадаўства аб свабодзе сумлення, веравызнання і рэлігійных арганізацыях на тэрыторыі Міёрскага раёна, прааналізавалі на мінулым тыдні ў райвыканкаме. На пасяджэнні камісіі, якая курыруе гэта пытанне, прысутнічалі прадстаўнікі ўлады, зацікаўленых служб і праваслаўныя святары на чале з благачынным Міёрскай акругі Віктарам Вабішчэвічам.

 Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак ахарактарызавала рэлігійную абстаноўку ў раёне як стабільную. Узаемадзеянне мясцовых органаў улады і святароў грунтуецца на падставе агульначалавечых маральных якасцей, дыялог будуецца на прынцыпах падтрымкі і супрацоўніцтва. У цеснай еднасці выхоўваюць маладое пакаленне, пераадольваюць праблемы алкагалізму, умацоўваюць інстытут сям’і. Сумесны плён спрыяе асноўнай мэце — захоўваць мір і згоду ў грамадстве.

 У святароў сваё справаводства па статутнай дзейнасці. На пасяджэнні абмеркавалі зробленае па захаванні культурнай спадчыны. Дырэктар гісторыка-этнаграфічнага музея Аксана Лагунёнак пракансультавала, як на храмы са статусам помніка архітэктуры аформіць ахоўныя абавязацельствы новага ўзору. Дакументы неабходна падрыхтаваць цяпер, каб завізіраваць да снежня. Святыні павінны мець ахоўныя дошкі з інфармацыяй аб прыналежнасці да гісторыка-культурнай спадчыны нашай краіны. Такія ўстаноўлены і адпавядаюць патрабаванням у Язне, Цвеціне, Галомысле, Чэрасах, Ніўніках, Кублішчыне, Дзісне.


У святых месцах, як і ў іншых грамадскіх, неабходна выконваць правілы пажарнай бяспекі, аховы навакольнага асяроддзя, санітарныя і іншыя, пільна захоўваць царкоўную маёмасць ад пасягальніцтваў.


 Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы, нагадвае святарам, як не дапусціць загарання, што рабіць, калі яно ўзнікла. Асаблівай асцярожнасці патрабуе выкарыстанне свечак. Як заўважыў старшы інспектар РАНС Алег Бунта, на кантролі доступ да шляхоў эвакуацыі, які нельга загрувашчваць, абсталяванне аўтаматычнай сістэмай сігналізацыі, наяўнасць і спраўнасць вогнетушыцеляў у памяшканнях з масавым знаходжаннем людзей. Ва ўваходных дзвярах неабходны замкі, якія знутры зачыняюцца на засаўку ці вярцёлку. Гэтаму ў храмах стараюцца падпарадкоўвацца.


Каб не пранікалі ў святыя сцены людзі, якія не жывуць па біблейскіх запаветах, намеснік начальніка РАУС Уладзімір Лапыр лічыць надзейным сродкам ахоўную сігналізацыю. Ёй пажадана абсталяваць хаця б вокны і дзверы. Дарагое, але эфектыўнае ў барацьбе з правапарушальнікамі відэаназіранне.


Ля храмаў прыгожа і чыста. Галоўны санітарны ўрач РЦГЭ Галіна Федуковіч падзякавала за гэта святарам. Разам з тым нагадала пра своечасовае абкошванне тэрыторый і вываз смецця. І гаспадарчыя пабудовы, дзе захоўваюцца працоўны інвентар, будаўнічыя матэрыялы, дровы, не павінны псаваць велічы святыні.


асобная просьба да царкоўнаслужыцеляў: уплываць на свядомасць людзей, каб догляд за месцамі пахаванняў набываў рэгулярны характар. Гэты аспект не столькі духоўны, колькі сацыяльны. Часта, не зважаючы на кантэйнер, абсталяваную пляцоўку для смецця, звалкі ўтвараюць у кустах ці наогул ля суседніх магіл, што адлюстроўвае знявагу да іншых і сведчыць пра нізкі ўзровень нашай культуры.


Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аксана Ашурка звярнула ўвагу на праблему складавання на сметніку крыжоў і вянкоў. Бывае, жалобныя атрыбуты даводзіцца пераступаць, што кладзецца камянём на душу.
Як патлумачылі святары, да надмагільнага крыжа неабходна ставіцца з шанаваннем. Заменены помнікам нельга выкідваць. Драўляны мэтазгодна спаліць. Металічны ці з іншых матэрыялаў лепш закапаць ля надмагілля.


Вянкі таксама трэба ўтылізаваць. У многіх краінах ужо адмаўляюцца ад іх, бо перапрацоўка пластыку патрабуе дадатковых страт і шкодзіць экалогіі. Тым больш прыходзіць на пахаванні з вянком — традыцыя вельмі далёкая ад хрысціянскай. Спакон вякоў на жалобных мерапрыемствах выкарыстоўваліся выключна жывыя кветкі, галінкі хвойных дрэў, якія атаясамліваюцца з вечным жыццём. Пластмасавыя ці тканінныя — сімвал штучнага існавання.


Абмеркавалі на пасяджэнні і выкананне патрабаванняў заканадаўства па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомасці і зямельных участкаў. Кансультаваў начальнік аддзела землеўпарадкавання Павел Сушко. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 300
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 911
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 402
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 213
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 943
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 158
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 131
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта