Авторизация
 

Сяргей Мацвееў — дырэктар Міёрскага камбікормавага завода

 Пасля чарговага кадравага дня ў старшыні аблвыканкама прыстаўка “выконваючы абавязкі” засталася ў мінулым для Сяргея Мацвеева — новага дырэктара Міёрскага камбікормавага завода, што ўваходзіць у Полацкую інтэграцыйную структуру.  

У зоне яго вытворчага ўзаемадзеяння гаспадаркі нашага, а таксама Шаркаўшчынскага, Браслаўскага і Верхнядзвінскага раёнаў. Асноўная прадукцыя завода — камбікорм і ячныя крупы. Для апошніх нарыхтавана 400 тон ячменю, для выканання задання небходна яшчэ 200 т назапасіць у бліжэйшы час.


Сяргей Аляксандравіч нарадзіўся на Міёршчыне 26 лістапада 1963 года, па адукацыі — будаўнік. У гэтай якасці пачынаў працоўны шлях на камбікормавым заводзе. Воін-афганец, адзначаны медалём “За баявыя заслугі”. Пасля службы ў арміі вярнуўся на камбікормавы завод, дзе працаваў на розных адказных пасадах, з 2002 года — галоўны інжынер, апошнім часам выконваў абавязкі кіраўніка.
Жанаты, з жонкай выхоўвае сына і дачку. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2021
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта