Авторизация
 

Пятая сесія раённага Савета на Міёршчыне

 Наталія СТАНКЕВІЧ.

Фота аўтара і Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

На Міёршчыне арганізавана сістэмная і мэтанакіраваная работа па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі. Вызначаны мерапрыемствы, акрэслены канкрэтныя задачы і выканаўцы з ліку прадстаўнікоў раённай улады і дэпутацкага корпуса. Набыткі і недапрацоўкі ў справе, якая непасрэдным чынам уплывае на ўзровень жыцця людзей, прааналізавалі 21 верасня на пятай сесіі раённага Савета. 

У імкненні
да ўзорнага парадку
Па інфармацыі намесніка старшыні райвыканкама, дэпутата па Новапагосцкай выбарчай акрузе №23 Леаніда Лясовіча, у сельскіх населеных пунктах раёна арганізавалі 55 суботнікаў. Дзякуючы ім парадак запанаваў ля многіх адміністрацыйных будынкаў вытворчага і сацыяльна-культурнага прызначэння, у месцах агульнага карыстання. За кошт сельскіх арганізацый і прадпрыемстваў з'явіліся 20 аб'ектаў малых ландшафтна-архітэктурных форм, у тым ліку альтанкі, лаўкі, кветнікі. Адрамантавалі агароджы жывёлагадоўчых ферм, устанавілі кантэйнеры для збору адходаў, уладкавалі пляцоўкі для часовага захоўвання зношаных шын і металалому, знеслі склад райаграсэрвісу і пілараму ў ААТ «Узмёнскі край». Намаганнямі насельніцтва пры дапамозе шэфаў добраўпарадкавалі больш за сотню месц пахаванняў. Адрамантавалі абеліскі ў Завуццеўскім, Язненскім, Узмёнскім сельсаветах.
Усім у прыклад аграгарадок Язна, дзе ў Год малой радзімы адраджаюць парк. Намаганнямі ідэйных мясцовых жыхароў, арганізацый, сельгаспрадпрыемства на вызваленай ад кустоў і дзікатраўя тэрыторыі з'явіліся футбольная і валейбольная пляцоўкі, зона для адпачынку з мангалам, альтанкамі, лавачкамі, арэлямі. Іх дапоўнілі малыя архітэктурныя формы і кветкі. Работы ў парку працягваюцца.


  Належная ўвага надавалася азеляненню тэрыторый. У бягучым годзе на сяле высадзілі 788 дрэў пры заданні 350,95 — дэкаратыўных кустоў, 56 тысяч кветак, добраўпарадкаваны 0,10 га газонаў. 450 маладзенькіх елак, соснаў, бярозак занялі свае месцы ў райцэнтры. Клумбы тут упрыгожылі 15050 саджанцаў з цяпліц УП ЖКГ. У Дзісне кветкавае афармленне практычна адсутнічае, а новых дрэў з'явілася больш за 150.


Нямала ў раёне земляў, занятых баршчэўнікам Сасноўскага. На вялікіх плошчах ён распаўсюджаны ў Міёрскім, Туркоўскім, Павяцкім, Узмёнскім сельсаветах.


Інспекцыя прыродных рэсурсаў накіравала 34 інфармацыйныя пісьмы, столькі ж прадпісанняў юрыдычным асобам, склала 11 пратаколаў. Аддзел землеўпарадкавання выдаў тры пастановы грамадзянам. Рэгулявалі распаўсюджанне баршчэўніку Сасноўскага на плошчы 48,1 га ручным і механічным метадам, 8 га — камбінаваным, яшчэ 19,9 га — з выкарыстаннем пестыцыдаў. Аднак да перамогі над ім далёка.


За восем месяцаў сёлета спецыялісты РЦГЭ абследавалі 525 суб'ектаў і 1097 аб'ектаў. Засмечанасць выяўлена ў 11% ад усіх выпадкаў парушэнняў, неналежна ўтрымліваюцца кантэйнерныя пляцоўкі для збору цвёрдых камунальных адходаў — у 17%, іншыя парушэнні склалі 72%.


У красавіку-жніўні ў полі зроку санітарнай службы раёна заставаліся пяць зон адпачынку на водных аб'ектах. У ліку асноўных заўваг: неналежнае ўтрыманне прыбіральняў, кантэйнерных пляцовак, нерэгулярнае абкошванне. На працягу лета не вызвалялася ад смецця і пустазелля зона адпачынку «Пераброддзе», якая замацавана за ТАА «Фазанінвест». Буяе трава, назапашваецца будаўнічае і бытавое смецце ля гаражных кааператываў. Займае быльнёг пустыя ўчасткі садоўніцкага таварыства «Вяснянка».


Згодна з Указам ад 23.02.2012г. №100 у раёне знесены 12 старых дамоў і адзін пусты, у тым ліку пяць за кошт бюджэтных сродкаў. Сіламі УП ЖКГ дэманціравалі дом па Кастрычніцкай у райцэнтры. Сёлета патрабавалася ўцягнуць у гаспадарчы абарот 31 гектар зямлі, фактычна ўведзена 27 га. Трэба паскарацца і па сельсаветах, дзе меркавалі далучыць да сельгас- угоддзяў 5,7 га, аднак лічба склала ўсяго 0,6 га.


У раёне заключаны 4988 дагавораў з грамадзянамі, з іх 337 — у бягучым годзе, на вываз цвёрдых камунальных адходаў. З 42 сельскіх населеных пунктаў іх транспартуе УП ЖКГ, з 309 — замацаваныя арганізацыі па ўстаноўленым графіку. Працягваецца рэкультывацыя мініпалігонаў, сёлета ліквідавалі дзевяць.


У ліку недапрацовак — недахоп кантэйнераў для збору і захоўвання цвёрдых адходаў на сяле, неналежнае ўтрыманне грамадскіх прыбіральняў, патрабуюць штогадовай ачысткі калодзежы.


 Дарогі — 
самае актуальнае
У сектары індывідуальнай забудовы райцэнтра і Дзісны прафілявалі 18 кіламетраў вуліц, зрабілі ямкавы рамонт на плошчы 880 м2 пры заданні ў 700. Шмат нараканняў на ўтрыманне вулічна-дарожнай сеткі, якая перададзена на баланс УП ЖКГ на сяле. Большасць дарог не маюць цвёрдага пакрыцця. У перыяд асенняга і вясенняга разводдзя сітуацыя пагаршаецца, асабліва там, дзе пралягае маршрут сельгастэхнікі, транспарта лясгаса.


Ёсць скаргі і на работу ДРБУ-203. Хоць сёлета яе супрацоўнікі ліквідавалі ямы на плошчы 8 тысяч м2, прафілявалі 969 кіламетраў дарог, абкасілі 3282 км абочын, высеклі 2,5 тысяч м2 кустоў.


Наогул, у падпарадкаванні філіяла 810 кіламетраў аўтамабільных дарог, у тым ліку з асфальтабетонным пакрыццём — 238,2 км, ці 29,4% ад агульнай працягласці, гравійных — 327 км ці 40,4%, грунтовых — 244,9 км ці 30,2%. У раёне 26 моставых збудаванняў даўжынёй 716,9 пагоннага метра і 537 водапрапускных труб ці 7275,8 пагоннага м. На баланс прымаюцца пад'езды да могілак і населеных пунктаў.


Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы на 2018-2020 гады сфарміраваны пералік участкаў, якія патрабуюць першачарговай увагі. Сёлета прадугледжана адрамантаваць 14,7 кіламетра дарог па раёне, у тым ліку з паверхневай апрацоўкай — 9,5 км, з пакрыццём слоем асфальтабетоннай сумесі — 3,7 км, гравійнага пакрыцця — 1,5 км. Прыведзены ў парадак 9,5 кіламетра ці 64,6% да плана, у тым ліку пад'езды да Міёр, Друя-Міёры, Апанасёнкі-Лужкі-Гваздова. Да канца года бягучы рамонт чакае паўночны абход Міёр — 1,7 км, 1 км дарогі Міёры-Вазаўнікі, 2,5 км — Тычкі-Пераброддзе.

Не толькі
белая бляха
На сесіі раённага Савета старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў падзякаваў дэпутацкаму корпусу за падтрымку і дапамогу па навядзенні парадку на зямлі. Агучыў грандыёзныя планы на бліжэйшыя дзесяць гадоў.


Так, у жніўні 2019-га запускаецца першая чарга металапракатнага завода. Адразу плануецца выпускаць 150 тысяч тон белай бляхі, 50 тысяч — чорнай. На працягу двух наступных гадоў вытворчасць дасягне 240 тысяч тон белай і больш за 150 тысяч тон чорнай бляхі. На трэцім этапе запуску завода — праз шэсць-сем гадоў — па плане 400 і 200 тысяч тон прадукцыі адпаведна, у тым ліку ліст аўтамабільны катаны для вытворчасці ўсіх кузаўных работ БалАЗа, МАЗа, Белджылі. Адпаведныя дагаворы падпісаны. З нашай белай бляхі плануецца вырабляць і дэталі для авіялайнераў.


У Міёрах з'явіцца кардыяцэнтр, сертыфікаваны па еўрапейскіх стандартах для жыхароў шасці бліжэйшых раёнаў пры захворваннях сэрца і цэнтральнай нервовай сістэмы. Тут створаць самую сучасную дыягнастычную лабараторыю, якая будзе выкарыстоўвацца ў навуковай дзейнасці Віцебскага медуніверсітэта. Калектыў цэнтра разлічаны на 500 рабочых месц. Планавыя і экстраныя аперацыі плануюць праводзіць з удзелам хірургаў з Германіі. Для іх дастаўкі на працу да нас пабудуюць верталётную пляцоўку, мяркуюць закупіць шэсць рэанімабіляў. Для паўнацэннай рэабілітацыі пацыентаў у пасляаперацыйны перыяд з'явіцца і адпаведны аздараўленчы цэнтр. За лячэнне заплацяць страхавыя кампаніі, з імі падпісалі 28 пагадненняў.


На заводзе будзе працаваць звыш паўтысячы чалавек, у тым ліку маладыя спецыялісты, павялічыцца іх паток і ў сістэму аховы здароўя. З Віцебскім медуніверсітэтам ёсць дамоўленасць аб накіраванні выпускнікоў прахо- дзіць інтэрнатуру ў Міёрах. У сувязі з гэтым на працягу бліжэйшых дзесяці гадоў у райцэнтры плануецца ўзвесці 80 тысяч м2 жылля — ад пяці да сямі дамоў у год.
Пры дапамозе металапракатнага завода ў горадзе з'явіцца дзіцячы садок на 150 месц. З улікам развіцця Міёр, а кіраўнік раёна разлічвае, што ў бліжэйшыя пяць гадоў колькасць насельніцтва перасягне за 10 тысяч, узнікае пытанне пашырэння адной са школ ці ўзвядзення новай. У раёне плануюць пабудаваць Дом састарэлых.


Непадалёку ад МРЭГ ДАІ з'явіцца гандлёва-забаўляльны цэнтр. Тут спажыўцам прапануюць неабходныя прамысловыя і харчовыя тавары. У комплекс увойдуць гасцініца на 80 месц, басейн, тры кіназалы, піваварня, два рэстараны, банкетная зала на 600 чалавек.
Будзе развівацца і аграрны сектар. Сёлета ўсе гаспадаркі ўвойдуць у інтэграцыйную структуру Полацкага камбіната хлебапрадуктаў. Сумесныя праекты па вытворчасці з нашай экалагічна чыстай прадукцыі далікатэсаў, у тым ліку сыроў, распрацоўваюцца з італьянцамі і фінамі.


Палепшыць інфраструктуру, вырашыць пытанні з бытавымі адходамі дапамогуць праграмы «Разумны горад», «Бяспечны горад» і іншыя, над распрацоўкай якіх працуе раённая ўлада.


— Такога комплекснага падыходу да развіцця рэгіёну ў Віцебскай вобласці яшчэ не практыкавалася, — адзначыў Ігар Валер'евіч. — Мы — першапраходцы. Рэалізаваць намечанае дапаможа добрасумленнае стаўленне да прафесійных абавязкаў кожнага на сваім рабочым месцы.


На сесіі са справаздачай аб становішчы спраў на падведамнай тэрыторыі выступіла старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Баніфатава. Даклад чытайце ў наступным нумары раённай газеты.


Дэпутаты ўнеслі змяненні ў шэраг рашэнняў раённага Савета.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 363
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 425
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 625
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 369
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 354
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 697
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 370
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 ноября 2018
Анатолий, Арсений, Василий, Виктор, Гавриил, Герман, Константин, Никита, Николай, Павел, Александра, Клавдия, Нина, Серафима

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Госці краін
free counters
Партнеры сайта