Авторизация
 

Дыялог улады і грамадства

 Узаемадзеянне з грамадствам — адзін з важнейшых паказчыкаў эфектыўнасці і стабільнасці дзеючай улады. Пры гэтым грамадскія аб’яднанні з’яўляюцца злучальнымі звеннямі паміж дзяржавай і насельніцтвам. На чарговым пасяджэнні райвыканкама разгледзелі, як мясцовыя органы ўлады ўзаемадзейнічаюць з грамадскімі аб’яднаннямі і палітычнымі партыямі.

Згодна з інфармацыяй намесніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аксаны Ашурка, на Міёршчыне дзейнічаюць 22 раённыя і 170 пярвічных арганізацый грамадскіх аб’яднанняў, а таксама чатыры арганізацыйныя структуры палітычных партый. Кожная адлюстроўвае інтарэсы пэўнай часткі грамадства. Створаны каардынацыйны савет грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый.


Самая масавая арганізацыя на Міёршчыне — раённае аб’яднанне прафсаюзаў, створанае ў 2015 годзе, якое ўзначальвае Аляксандр Барэйка. У яго складзе 85 пярвічак, куды ўваходзіць каля 6500 чалавек. Сумесна з прафсаюзнымі арганізацыямі праводзяцца сацыяльна значныя мерапрыемствы: ушанаванне перадавікоў вытворчасці, сямейных дынастый, лепшых па прафесіі. Раённае аб’яднанне прафсаюзаў разам з сектарам спорту і турызму выступае сузаснавальнікам круглагадовай спартакіяды сярод каманд мясцовых арганізацый і ўстаноў, турыстычнага злёту сярод працоўнай моладзі. Сумесна з упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні, аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі наладжваюць працоўнае спаборніцтва ў важных сельскагаспадарчых кампаніях. Актыўна ўдзельнічаюць установы і арганізацыі ў акцыі “Прафсаюзы — дзецям”. Напярэдадні святаў рыхтуюць падарункі, аказваюць дапамогу ў падрыхтоўцы да школы.


Асаблівую ролю ў грамадзянскім і патрыятычным выхаванні моладзі іграе раённае аб’яднанне “БРСМ” на чале з Вікторыяй Пяткевіч. “Саюз” згуртоўвае 899 чалавек. Моладзь актыўна ўдзельнічае ў дзяржаўных святах, не забывае сваіх герояў. Сталі традыцыйнымі акцыя ўручэння пашпартоў у Дзень Канстытуцыі, конкурсы маладых сем’яў “Уладар сяла” і аўтааматараў “Аўталэдзі”, спаборніцтва на жніве і нарыхтоўцы кармоў, брэйн-рынгі.


Дзейнасць раённага піянерскага аб’яднання на чале з Аксанай Няміра накіравана на сацыяльную абарону дзяцей і падлеткаў, дабрачыннасць, развіццё спорту і турызму, ахову навакольнага асяроддзя, адраджэнне помнікаў культуры. Гэтаму спрыяюць розныя акцыі, спаборніцтвы, выставы, канцэрты, кірмашы. І неад’емны складнік выхаваўчага працэсу — пераемнасць пакаленняў, выпрацоўка лідарскіх якасцей, прафарыентацыя. У рады піянерскага аб’яднання ўваходзяць 1305 школьнікаў.


Важнае месца ў выхаванні моладзі, аказанні дапамогі ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны займаюць ветэранскія арганізацыі. Раённую ўзначальвае Часлаў Кашкур, пярвічных на Міёршчыне 44. Гэта апорныя пункты, праз якія трымаюць сувязь з кожным пажылым чалавекам. Віншуюць іх з юбілейнымі датамі, дапамагаюць у складаных жыццёвых абставінах.


У складзе раённай арганізацыі “Белая Русь” 289 чалавек. Яе лідар — Алена Шамёнак. Дзейнасць аб’яднання накіравана на развіццё сацыяльнай актыўнасці і ініцыятывы грамадзян, кансалідацыю грамадства. Пры яе ўдзеле ажыццяўляюцца сацыяльныя праграмы, падтрымліваецца моладзь. Члены “Белай Русі” — актыўныя ўдзельнікі раённых мерапрыемстваў, уваходзяць у склад прапагандысцка-інфармацыйных груп. Узаемадзейнічаюць з райвыканкамам, “БРСМ”, ветэранскай арганізацыяй, саюзам жанчын, Фондам міру. Сталі пазнавальнымі акцыі “Белая Русь — з любоўю да дзяцей”, “Белая Русь — ветэранам”, “Белая Русь — у падтрымку моладзі”, “У Новы год — з Белай Руссю” і іншыя. Традыцыйна супрацоўнікі падтрымліваюць таленавітых школьнікаў у конкурсе “Зорны россып”. Асаблівую ўвагу надаюць шматдзетным сем’ям, інвалідам. На базе тэрытарыяльнага цэнтра дзейнічае грамадская прыёмная, куды кожны можа звярнуцца за дапамогай у вырашэнні сацыяльных праблем, з заўвагамі і прапановамі.


Члены раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" на чале з Вячаславам Стомам актыўна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, што праводзяцца на Міёршчыне. Штогод 15 лютага ўскладаюць вянкі да помніка “Чорныя цюльпаны”, наведваюць магілы загінуўшых барацьбітоў. Праводзяць гутаркі са школьнікамі.


Апошнім часам актыўна дзейнічае раённае аб’яднанне “Фонд міру”. Старшыня Ала Смерцьева і яе паплечнікі нясуць у масы ідэі гуманізму і міласэрнасці. Сабраныя ахвяраванні ідуць на рэалізацыю праграм “Памяць”, “Клопат”, “Народная дыпламатыя”. У 2016 годзе пры падтрымцы “Фонду міру” ў Міёрскай школе №3 імя Ягора Томкі ўсталявалі пано і шыльду ў гонар Героя. Штогод віншуюць малышоў, якія нарадзіліся 21 верасня, і прысвойваюць ім званне дзяцей міру. Праводзіцца акцыя “Дзеці міру — дзецям вайны”. У яе рамках у райцэнтры ідзе ўстаноўка адпаведнага помніка па эскізе мясцовага майстра Аляксандра Чарняўскага.


У складзе раённага таварыства “Беларускага Чырвонага Крыжа”, інтарэсы якога прадстаўляе Ганна Ліскова, 27 арганізацый. Іх асноўны накірунак — дапамога малазабяспечаным, пажылым і інвалідам. Шырока асвятляюць барацьбу з гандлем людзьмі, прапагандуюць здаровы лад жыцця. Праводзяць мерапрыемствы з арганізацыямі раёна, акцыі. Кожны год удзельнічаюць у абласным конкурсе санітарных дружын і фарміраванняў, які сёлета прайшоў на Міёршчыне.


Саюз жанчын на чале з Ларысай Малецкай праводзіць работу з нядобранадзейнымі сем’ямі, аказвае дапамогу шматдзетным, маладым спецыялістам. Па яго ініцыятыве штогод напярэдадні 8 Сакавіка сямі прадстаўніцам цудоўнай паловы чалавецтва прысвойваюць званне “Жанчына года Міёршчыны”. Удзельнічаюць у акцыях “Нашы дзеці”, “Цуды на Каляды”, “Адкрый сэрца для дабра”.


Інтарэсы людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў раёне прадстаўляюць аб’яднанні “Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам, маладым інвалідам”, “Беларускага таварыства інвалідаў”, “Беларускага таварыства інвалідаў па зроку”. Яны цесна супрацоўнічаюць з тэрытарыяльным цэнтрам. Удзельнічаюць у мерапрыемствах, для сацыяльнай адаптацыі выкарыстоўваюць працоўную тэрапію. Прадстаўніца раённага “Беларускага таварыства інвалідаў па зроку” Сафія Гуз паспяхова ўдзельнічае ў абласных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, піша вершы.


Увогуле работа, якая праводзіцца ў раёне сумесна з грамадскімі аб’яднаннямі і палітычнымі партыямі, накіравана на вырашэнне актуальных праблем насельніцтва, растлумачэнне палітыкі дзяржавы, зняцце сацыяльнай напружанасці.


***
Як гаспадаркі раёна рыхтуюцца да зімова-стойлавага ўтрымання статка, далажыў намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Андрэй Батура. Прывёў асноўныя паказчыкі, а яны несуцяшальныя. Агучыў праблемы жывёлагадоўлі: недастаткова ўважлівы падыход да падрыхтоўкі памяшканняў да зімоўкі, парушэнне тэхналогіі ў нарыхтоўцы кармоў, недахоп спецыялістаў.


Галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Наталля Аніська прааналізавала, як выконваецца заданне па нарыхтоўцы другасных рэсурсаў. Адзначыла, што на Міёршчыне сабралі 250 тон сыравіны. Але гэтага недастаткова, неабходна актывізаваць работу з насельніцтвам па зборы макулатуры і абсталявання, якое адслужыла свой тэрмін.


Пра навядзенне парадку на зямлі расказаў начальнік аддзела землеўпарадкавання Павел Сушко. Заўважыў, што неабходна больш актыўна выяўляць невыкарыстоўваемыя і пустуючыя ўчасткі. За нерацыянальнае абыходжанне нават прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці.
Зацверджаны спіс грамадзян на атрыманне льготнага крэдыту на рамонт жылля. Паслугай скарыстаўся адзін чалавек. 

На здымку: Акцыя «Падары нованароджанаму вышыванку» ў радзільным аддзяленні ЦРБ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА з архіва рэдакцыі.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 379
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 146
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 832
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 354
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 096
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 233
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 205
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта