Авторизация
 

Да Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта РБ Наталлі Качанавай звярталіся жыхары Дзісны

 У час выязнога прыёму грамадзян у Лепелі да Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай звярнулася жыхарка Дзісны Наталля Астроўская з калектыўным пісьмом ад жыхароў горада, засведчанага 309 подпісамі гараджан.  Вось кароткі пералік узнімаемых праблем.

Дзісенцаў непакоіць недахоп рабочых месц у сувязі са спыненнем дзейнасці кансервавага і малочнага заводаў, камбіната будматэрыялаў. Вытворчыя будынкі знесены ці прададзены фізічным асобам, якія бізнесам не займаюцца.


 Філіял “Беларусбанка” для абслугоўвання гараджан і навакольных вяскоўцаў выдзеліў толькі аднаго работніка, ствараюцца чэргі, некаторых наведвальнікаў не паспяваюць абслужыць. Адмянілі паслугу банкаўскіх электронных пераводаў.


Дзісну з Верхнядзвінскім раёнам, дзе ў Луначарскім доме-інтэрнаце працуе каля 70 гараджан, летам злучае паром, потым людзям на працу трэба дабірацца лодкамі ці прыватнымі машынамі праз Наваполацк. У абодвух выпадках узнікаюць дадатковыя цяжкасці. Прапануецца пабудаваць падвясны пешаходны мост праз востраў з рэшткамі замка, які дазволіць дзісенцам бесперашкодна дабірацца на работу і паспрыяе развіццю турызму.


У пісьме звяртаецца ўвага на наяўнасць невыкарыстоўваемых і неэфектыўна выкарыстоўваемых будынкаў, прыдатных для стварэння прадпрыемстваў з новымі рабочымі месцамі.


Для разгляду ўзнятых у калектыўным пісьме пытанняў распараджэннем старшыні раённага выканаўчага камітэта №201р ад 16 жніўня створана камісія пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Леаніда Лясовіча. У яе ўключылі 12 чалавек, гэта адказныя работнікі ўстаноў і арганізацый, якія маюць дачыненне да вырашэння пытанняў.


 Пасля рабочага дня ў аўторак, 22 жніўня, камісія сустрэлася з гараджанамі. У глядзельнай зале Дзісенскага ГДК сабралася даволі шмат людзей, але прыкметна менш, чым падпісалася пад пісьмом-скаргай. Мерапрыемства вялі намеснік старшыні райвыканкама Леанід Лясовіч і старшыня Дзісенскага гарсавета Яўген Баран, таксама член камісіі.


Леанід Іванавіч прапанаваў пачаць размову з інфармацый па сутнасці ўзнятых у звароце пытанняў. Пра рынак рабочай сілы расказала начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Раіса Лакотка: цяпер у горадзе на ўліку два беспрацоўныя, працаўладкаваны сем чалавек, ёсць вакансіі ў лясгасе, ва ўчастку камунгаса і навакольных гаспадарках, некаторых арганізацыях, тры рабочыя месцы з’явяцца з будаўніцтвам гандлёвых прадпрыемстваў. Жадаючых набываць новыя спецыяльнасці ці перавучвацца няма. 18 індывідуальных прадпрымальнікаў займаюцца толькі гандлем і аказаннем паслуг. Практыка стварэння ў горадзе вытворчасці і рэалізацыі гарадскіх аб’ектаў нерухомасці праз аўкцыёны ў цэлым аказалася няўдалай па аб’ектыўных і суб’ектыўных прычынах.


 Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вячаслаў Бялько паведаміў пра магчымасці навучання і перанавучання беспрацоўных патрэбным народнай гаспадарцы спецыяльнасцям, іх фінансавую падтрымку пры адкрыцці ўласнай справы.
Намеснік дырэктара—начальнік цэнтра рознічнага бізнесу філіяла №216 ААТ “ААБ Беларусбанк” у Полацку (менавіта гэтая банкаўская структура абслугоўвае Дзісну) Кацярына Краюхіна адзначыла, што іх паслугі сталі больш запатрабаванымі пасля перападпарадкавання. Аднак яны па-ранейшаму недастаткова рэнтабельныя, каб павялічыць колькасць банкаўскіх работнікаў у горадзе. Па выніках анкетавання памянялі рэжым работы філіяла. Што да электронных банкаўскіх пераводаў, то гэтай магчымасцю скарысталіся за месяц толькі сем разоў, ці ёсць сэнс забяспечваць такую паслугу? (Дарэчы, яе можна цяпер самастойна выканаць па смартфоне або камп’ютары).


Кацярына Валер’еўна не разумее, чаму трэба было адразу звяртацца ў Адміністрацыю Прэзідэнта па дзейнасці філіяла “Беларусбанка”, калі да гэтага на яго работу не выказана ні адной заўвагі ці прапановы непасрэдна на месцы?


 Леанід Лясовіч засведчыў, што асабіста ён станоўча адносіцца да ідэі будаўніцтва падвяснога моста на замкавы востраў, а начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Жанна Падаляка дапоўніла, што такі аб’ект прадугледжаны генпланам развіцця Дзісны, але толькі да вострава. Гэта збудаванне саліднае, пралёт больш за сто метраў, трэба шукаць сродкі.


Турыстычныя перспектывы ў Дзісны вялікія, распрацавана 12 маршрутаў, але рэалізуюцца яны недастаткова, не атрымаў развіцця аграэкатурызм, хаця пачатак закладзены, — канстатаваў начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аляксандр Жук. Магчымасці падтрымаць яго ёсць.


Бліжэйшую будучыню развіцця Дзісны акрэсліў Леанід Лясовіч, гэта будаўніцтва чарговага 9-кватэрнага дома (збіраюцца зыходныя дадзеныя), узвядзенне магазіна “Еўраопт”, магчымасць з’яўлення жылля для маладых сем’яў на льготных умовах…


На многія паведамленні членаў камісіі, асабліва калі яны гаварылі пра пэўную будучыню (чаму нешта будзе рабіцца не цяпер, неадкладна?!), як выказванні работнікаў “з раёна” не адпавядалі меркаванням гараджан, аўдыторыя рэагавала эмацыянальна. Аказалася, што прэтэнзіі ў пісьме-скарзе ў Адміністрацыю Прэзідэнта — толькі вяршыня айсберга агульнага меркавання: Дзісна ў заняпадзе, працягвае разбурацца.


Размова аб падтрымцы канкрэтнай шматдзетнай сям’і пераключылася на неабходнасць адкрыцця новых вытворчасцей (ніхто ж не супраць, нават падтрымка будзе, толькі як і хто імі стане займацца!). Папрокі пайшлі лавінай. Пра які агратурызм можна весці гаворку, калі на большасць гістарычных будынкаў няма адпаведных дакументаў (старшыня гарсавета не пагадзіўся — пашпарты ёсць!). Адзін з выступоўцаў пачаў з агульнага: паесці ў горадзе недзе, а потым перайшоў да асабістага: я мог забраць будынак школы, які цяпер нікому не патрэбны (ад камісіі—бяры!), хацеў арганізаваць выставу ўласных экспанатаў (старшыня гарсавета — калі ласка, дапаможам). Як пазней высветлілася, арганізатар выставы не звяртаўся да гарадскіх улад, хацеў скарыстацца памяшканнем кавярні, а там ад яго запатрабавалі арэндную плату.
Раісе Лакотка давялося нават пералічыць персанал усіх устаноў і арганізацый, як размова пайшла пра працаўладкаванне.


Чаму пустуючыя будынкі не ўведзены ў гаспадарчы абарот, на што пайшлі сродкі суботніка… Трэба захаваць усё гістарычнае… Дагаварыліся да таго, што неабходна перадаць Дзісну Полацку ці Наваполацку… Ёсць пытанні, якія не патрабуюць грошай: больш зручна, калі аўтобус на Міёры пойдзе ад моста, а не праз Горкі; стварыць утульнасць ля жылля можна ўласнымі сіламі. Трэба арганізаваць падвоз дзяцей у школу (дарэчы, ён арганізаваны і адпавядае патрабаванням заканадаўства). Стары клуб доўга рамантуецца. Могілкі ў Завуцці трэба абгароджваць (трэба, але чаму гэтае пытанне ўзнімаецца ў Дзісне, а не ў Завуццеўскім сельвыканкаме?). Нарэшце, асабістыя крыўды.


Нават просты пералік узнімаемых пытанняў сведчыць пра напал эмоцый, калі дзелавая крытыка ўзмацнялася неажыццёўленымі спа- дзяваннямі, прапановы перамяжоўваліся з прэтэнзіямі без уліку рэальнай сітуацыі, тлумачэнні не ўсе хацелі ўспры- маць. У пэўнай меры атрымаўся сумбур. Адно бясспрэчна: у Дзісне накапілася шмат маленькіх і вялікіх праблем, якія неабходна вырашаць. Наскокам гэта не атрымаецца.


Больш чым праз дзве гадзіны дэбатаў старшыня раённай камісіі, намеснік старшыні райвыканкама Леанід Лясовіч падвёў вынік: “Аднаўленне Дзісны — работа ўсіх нас. Калі будзем працаваць разам і канструктыўна — усё атрымаецца”.
Пакуль узяты перапынак на асэнсаванне праблем і выпрацоўку мер па іх пераадоленні. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 906
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 396
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 209
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 940
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 155
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 128
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта