Авторизация
 

Гандлёвыя зручнасці ці неабходнасць? Сустрэча ў Язне

 Прыемна, калі вяскоўцы заклапочаны далейшым лёсам свайго населенага пункта. Жывуць не адным днём, а плануюць, у якіх умовах будуць расці іх дзеці і ўнукі. Менавіта з такім падыходам сустрэўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Полацкай сельскай выбарчай акрузе №28 Андрэй ЮНІЦЫН падчас асабістага прыёму грамадзян у Язненскім сельвыканкаме.

Да парламентарыя звярнулася прадстаўнічая дэлегацыя жыхароў аграгарадка Язна. Усе — людзі ва ўзросце, маюць аўтарытэт і павагу сярод аднасяльчан. Былая настаўніца Ірына Юршэвіч закранула праблему абслугоўвання. У Язне дзейнічае філіял ААТ “Беларусбанк”. У сувязі з аптымізацыяй рэжым працы скарачаецца, спачатку ён складаў тры рабочыя дні на тыдні, цяпер — два. У верасні яго наогул плануюць закрыць. Вяскоўцы заклапочаны: зняць грошы з карткі або заплаціць за паслугі можна будзе толькі на пошце. Аднак з гэтым ужо ўзнікаюць праблемы. Па-першае, з аддаленых вёсак да аддзялення даводзіцца ісці за некалькі кіламетраў. Па-другое, часта пасля абеду немагчыма атрымаць наяўныя грошы, бо ўстанова мае ліміт касы. Не прываблівае язненцаў і перспектыва доўга стаяць у чарзе. Моладзь аплочвае паслугі праз АРІП і інтэрнэт-банкінг. Старэйшае пакаленне асвойваць новыя тэхналогіі не жадае. Усталяваць банкамат у аграгарадку не прадстаўляецца магчымым: ён прадугледжваецца на 2000 жыхароў. У той час як у самім Язне 745, на тэрыторыі сельсавета — 1551 чалавек. Дэпутат узяў пытанне пад асабісты кантроль.


Другая па значнасці праблема жыхароў аграгарадка — гандлёвае абслугоўванне. Працуюць два прыватныя магазіны “Ніка” і “Зручны” ад “Міёрыгандлю”. Язненцы заўважаюць, што асартымент даволі бедны, цэны высокія, не задавальняе якасць тавараў. Ева Астроўская шукала неабходныя будаўнічыя матэрыялы ў мясцовым магазіне. Калі не атрымалася, накіравалася за пакупкамі ў Наваполацк. Аднак не кожны можа сабе гэта дазволіць. З улікам аплаты за дарогу кошт тавараў значна павялічваецца. Мяркуюць, што паправіць сітуацыю зможа канкурэнцыя. Напісалі ліст да кіраўніцтва сеткі “Еўраопт” з просьбай адкрыць у іх магазін. Прапанову разгледзілі, адзіная ўмова—раённы выканаўчы камітэт павінен выдзеліць участак. Адпаведны зварот накіравала кіраўніцтва “Еўраопта” ў землеўпарадкавальную службу. Ім прапанавалі некалькі ўчасткаў на выбар. Адказу пакуль няма. Ці зацікавіць гандлёвую сетку адкрыццё магазіна ў аграгарадку, насельніцтва якога—усяго паўтары тысячы чалавек? Да таго ж, справа ў той жа канкурэнцыі.


А набыць неабходныя тавары можна і пад заказ. Чакаць, канечне, давядзецца. Але час залежыць ад наяўнасці прадукцыі на складзе. Калі яе няма, прывязуць праз тыдзень-два. А чым дапаможа “Еўраопт” вяскоўцам, якія распачалі будаўніцтва або рамонт? Або вырашылі абнавіць гардэроб? (менавіта гэтай прадукцыі не хапае ў аграгарадку). Такога асартыменту ў сетцы няма, пераважаюць харчовыя тавары. А наконт магазіна: магчыма, праблему вырашыць выязны гандаль. Такое практыкуецца на Браслаўшчыне, дзе сяльчан абслугоўваюць аўталаўкі ад “Еўраопта”. Андрэй Юр’евіч паабяцаў разабрацца ў сітуацыі і звярнуцца ў адпаведныя кампетэнтныя органы.


Стан дарожнага пакрыцця заўсёды выклікае нараканні, прычым не толькі ў сяльчан. Не абмінулі падзяліцца гэтай праблемай і з дэпутатам. Складана праехаць па шляху ад Язна ў бок Празарок. У Яўгеніі Дарашкевіч з вёскі Пашніно просьба адпаведная. На яе вуліцы засталося ўсяго тры дамы. Жыхары фактычна адрэзаны ад цывілізацыі. Дарога палявая, на ёй утварыліся вялізныя ямы. Да жылля не даязджаюць экстраныя службы. Калі тэрмінова спатрэбілася медыцынская дапамога суседцы, яе неслі да машыны хуткай дапамогі паўкіламетра. На руках дастаўляюць балоны і супрацоўнікі газавай службы. Па інфармацыі старшыні Язненскага сельвыканкама Валянціны Фядзьковіч, пытанне знаходзіцца на кантролі. Работы па рамонце вуліцы плануецца выканаць да пачатку асенняй бездаражы.


Андрэй Юр’евіч адзначыў, што згодна з Дзяржаўнай праграмай па развіцці і ўтрыманні аўтамабільных дарог у Рэспубліцы Беларусь на 2018-2020 гады, аднаўленню належаць каля 7 тысяч кіламетраў мясцовых дарог, у тым ліку і ў Міёрскім раёне.


У гэты ж дзень на “прамую лінію” да Андрэя Юр’евіча патэлефанавала некалькі чалавек. Выявілася, што яны звярталіся за дапамогай раней, пытанні стаяць на кантролі ў дэпутата.


Узнімалі аспекты ўплаты транспартнага падатку, выдалення непатрэбных дрэў. Дэпутат растлумачыў язненцам, што пытанні знаходзяцца на разглядзе ў Парламенце. Плануецца ўнясенне змяненняў у дзеючыя ў гэтай сферы заканадаўчыя акты. Працаваць, не парушаючы заканадаўства, стане лягчэй. 

Фота аўтара.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 376
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 128
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 779
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 344
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 229
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 201
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Именины 24 апреля 2019
Ефим, Иван, Николай, Петр, Прохор, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта