Авторизация
 

На выязным пасяджэнні прэзідыума ў Новапагосцкім сельсавеце

 На выязным пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў з удзелам старшынь гарсельвыканкамаў і адказных работнікаў раённага звяна, кіраўнікоў мясцовых суб’ектаў гаспадарання разгледзілі пытанне “Аб праводзімай рабоце на тэрыторыі Новапагосцкага сельсавета па добраўпарадкаванні сельскіх населеных пунктаў, аб’ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння, навядзенні парадку на зямлі, зносе старых і пустуючых дамоў у сельскай мясцовасці”.

Новапагосцкі сельсавет — гэта 57 населеных пунктаў з 1610 жыхарамі. Тут сельгаспрадпрыемствы “Любінова” і “Наўгароды”, лясніцтва і ПАВП-12, два комплексы дзіцячы сад-сярэдняя школа, столькі ж аддзяленняў сувязі, сем устаноў культуры, амбулаторыя і тры ФАПы, шэсць гандлёвых прадпрыемстваў і комплексна-прыёмны пункт бытавога абслугоўвання, аддзяленне “Беларусбанка”.


Добраўпарадкаванне стала для мясцовай улады прыярытэтным напрамкам дзейнасці. Пры гэтым более зямельных участкаў, ад якіх адмовіліся гаспадары або памерлі іх уладальнікі. Як іх пераразмеркаваць, уключыць у севазварот? Складана арганізаваць абкошванне тэрыторый агульнага карыстання, пустуючага жылля, могілак. Дапамагаюць шэфы, але іх падтрымкі недастаткова.
Дзякуючы старэйшынам і актыву сабралі 450 рублёў, набылі аншлагі з назвамі вясковых вуліц.


У сельсавеце знеслі 115 старых дамоў, аднак пустуе яшчэ 56, патрабуе часу перапіска з іх уладальнікамі і карыстальнікамі. Патрэбна больш намаганняў па навядзенні парадку на могілках, асабліва па зносе старых дрэў, на сядзібах, дварах, вуліцах. Гэтаму садзейнічае агляд па добраўпарадкаванні. Па выніках мінулага года лепшым прызналі жыллё Кацярыны Грыгор’евай з Мілеек, Франца і Аляксандры Сухоўскіх з Волкаўшчыны. Более такіх сядзіб у Чапуках, Кацілаве, Волкаўшчыне і іншых вёсках. Прыклад дагледжанасці — Чапукоўскі ФАП і Новапагосцкая амбулаторыя. Новыя рашэнні ў афармленні тэрыторыі знаходзяць работнікі Чапукоўскага СДК, Волкаўшчынскай бібліятэкі-клуба. Гэта ж трэба сказаць пра стараверскую царкву ў Кублішчыне, касцёл і царкву ў Новым Пагосце. Але большай увагі патрабуюць вытворчыя аб’екты гаспадарак. Разбураюцца калісь патрэбныя будынкі і жыллё ў Клётавым Двары, Мілейках, Старым Пагосце, Востраве, Наўгародах.


Сельвыканкам распрацаваў схему абыходжання з бытавымі адходамі, адсочвае становішча на міні-палігонах. У Чапуках, Кацілаве, Клётавым Двары і Новым Пагосце УП ЖКГ рэгулярна выдаляе смецце, у Волкаўшчыне абсталявалі кантэйнерныя пляцоўкі. На вываз камунальных адходаў з насельніцтвам заключылі 310 дагавораў, работа ў гэтым напрамку працягваецца.


ДРБУ-203 правяло ямкавы рамонт заасфальтаваных дарог, летась адноўлена цвёрдае пакрыццё на праездзе праз Волкаўшчыну, сёлета — на ўчастку ад Новага Пагоста да Дзянісаў. Уладкаваны две вуліцы ў Наўгародах, трэба тэрмінова працягваць такія работы ў Новым Пагосце. Выканалі заданне па ўстаноўцы і рамонце агародж, пасадцы кустоў і дрэў, разбіўцы клумб і пасадцы кветак. Ліквідавалі тры несанкцыянаваныя звалкі.


Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў падкрэсліў, што добраўпарадкаванне — гэта не мэта, а працэс, які будзе працягвацца пастаянна.
У Чапукоўскім СДК чакала выстава вырабаў гурткоўцаў, пра якую расказала кіраўнік Тэрэза Корсак. Загадчык СДК Міраслава Цыцына падрыхтавала выступленне мясцовых юных талентаў.


Алена Дулінская падзялілася вопытам сваёй работы. Чапукоўская бібліятэка абслугоўвае 255 чытачоў. Рэгулярна праводзяць розныя мерапрыемствы, прапагандуюць здаровы лад жыцця, духоўныя і сямейныя каштоўнасці. Умацоўваюць сувязі з СДК і школай. Масавая работа накіравана ў тым ліку на выкананне індывідуальнай праграмы “Экалогія Міёршчыны”, адраджэнне нацыянальных традыцый і актывізацыю краязнаўства.


У магазіне “Ля дарогі” старшыня Міёрскага райспажыўтаварыства Анастасія Малецкая пазнаёміла з задавальненнем патрэб насельніцтва ў таварах масавага попыту і арганізацыяй нарыхтовак. У гандлёвай установе два прадаўцы, яны па заяўках завозяць будаўнічыя матэрыялы, дамашнюю тэхніку, тавары для школьнікаў.


Наступны прыпынак — ля сельскага аддзялення сувязі, дзе гаспадарыць Зоя Машара. Яна знаходзіць час і на добраўпарадкаванне. А яшчэ пашырае паслугі, профільныя і няпрофільныя.


Чапукоўская дзіцячы сад-сярэдняя школа сёлета адзначае сваё 25-годдзе. Яна вызначаецца добраўпарадкаванай тэрыторыяй, мэтанакіраванай працай па экалагічным выхаванні дзяцей: мае адпаведныя музей і сцежку, рыхтуецца стварыць школьнае лясніцтва. Калі раней пры азеляненні перавагу надавалі экзатычным дрэвам, цяпер папаўняецца набор кустоўяў, заўсёды шмат кветак. Што школа гатова да новага навучальнага года, засведчыў дырэктар Уладзімір Кляўцоў: усё патрэбнае абноўлена, пафарбавана і паклеена. Закупілі камп’ютарны клас, аўтобус і абсталяванне для харчаблока. Асаблівую цікавасць наведвальнікаў выклікалі абноўленыя спартыўная і трэнажорная залы.
У зоне абслугоўвання Чапукоўскага ФАПа 420 чалавек. Ён належным чынам абсталяваны. Загадчыца Валянціна Пяткевіч прымае наведвальнікаў на месцы і дабіраецца да хворых, асабліва маленькіх, у навакольныя вёскі. Ёй у дапамогу выязджаюць пры патрэбе ўрачы з райцэнтра. Паспявае наводзіць парадак і вакол будынка.


Спыніліся ля сталовай ААТ “Любінова”, якая дзейнічае круглы год. У Кублішчыне ўдзельнікі пасяджэння затрымаліся, каб паслухаць святара стараверскай Свята-Траецкай царквы Пятра Дзяменцьева па захаванні старых традыцый, выхаванні падрастаючага пакалення, правядзенні добраўпарадкавання храма і навакольнай тэрыторыі, а таксама могілак.


 Пабывалі ў Моцеўках ля ўчастка нядаўна знесенага дома (у вёсцы ліквідавалі чатыры сядзібы). Старшыня сельвыканкама Раіса Гернат нагадала праблемы, што звязаны з гэтай работай, і падкрэсліла: трэба выдаляць не толькі будынкі, а ўсё ля іх. Такі падыход спрашчае наступнае выкарыстанне вызваленых угоддзяў.


Цікавы аб’ект пры пад’ездзе да Новага Пагоста — дэндрарый. Ён займае 1,2 гектара, на ім размешчаны 37 відаў раслін — дрэў і кустоў. Што робіць лясніцтва па добраўпарадкаванні населеных пунктаў і лясных насаджэнняў, расказаў ляснічы Мікалай Мішук: планы выконваюць, вяскоўцаў палівам забяспечваюць, па заказах з пітомніка магчыма завесці патрэбныя саджанцы. Гатовы праект новага будынка лясніцтва, ён размесціца за дэндрарыем.


Волкаўшчына парадавала багатымі на плады садамі. Псуюць агульнае ўражанне невыкарыстоўваемыя будынкі. Аднак і тут жыццё не стаіць на месцы. Камунальнікі абсталявалі тры кантэйнерныя пляцоўкі, арганізавалі рэгулярны вываз смецця. Прадстаўнік УП ЖКГ Ігар Войтаў праінфармаваў пра арганізацыю такой работы ў раёне: міні-палігонаў стане менш, паасобны збор і рэгулярны вываз бытавых адходаў будуць пашырацца, вядома, за гэтую паслугу трэба плаціць, сума для вяскоўцаў невялікая.


Многія клопаты жыхароў Волкаўшчыны дапамагае вырашаць бібліятэкар і старэйшына Таццяна Казлоўская. Займаецца амаль што ўсім — забеспячэннем насельніцтва палівам, добраўпарадкаваннем, дарогамі, могілкамі, зборам сродкаў…


У Новым Пагосце цікава было пазнаёміцца з добраўпарадкаваннем касцёла, у царкве такія работы ў самым разгары. Канечным аб’ектам пасяджэння стала школа, дзе даведаліся пра развіццё і мадэрнізацыю сістэмы адукацыі.


Справаздачу з выязнога пасяджэння прэзідыума раённага Савета я пачаў з канца — з абмеркавання вынікаў. Засталося адзначыць некалькі істотных момантаў. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава адзначыла вялікую работу, праведзеную пад кіраўніцтвам Дзісенскага і сельскіх Саветаў па добраўпарадкаванні, але неабходна больш намаганняў у гэтым напрамку. Варта ўключаць у дзяржрэгістр дамы, што належаць зносу. Настойліва клапаціцца пра дарогі і аб’екты, што размешчаны ля іх. І памятаць пра ўрок старшыні калгаса “Кастрычнік” Васіля Юльянавіча Дзегіля: у эканамічна цяжкі час ён зачыніў на замок калгасны дзіцячы сад з усім абсталяваннем, як змяніліся ўмовы, установа пасля невялікага бягучага рамонту зноў прыняла дзетак. Адным словам, не трэба спяшацца нешта разбураць.
У заключэнне — інфармацыя ад старшыні райвыканкама Ігара Кузняцова: падпісаны дакументы на стварэнне ў Міёрах кардыяцэнтра; у бліжэйшы час у райцэнтры будзе весціся актыўнае жыллёвае будаўніцтва. Агульнымі намаганнямі цяпер трэба зрабіць больш, чым за папярэднія дзесяцігоддзі. Кіраўнікам усіх узроўняў неабходна ўлічваць: даручэнні ўлады належаць абавязковаму выкананню, як і ўласныя абяцанні народу. 

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 906
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 396
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 209
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 940
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 155
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 128
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта