Авторизация
 

Якімі клопатамі жывуць у Новапагосцкім сельсавеце? Даведаліся ў дзень інфармавання

 У чацвер, 16 жніўня, інфармацыйныя групы райвыканкама наведалі працоўныя калектывы ў Новапагосцкім сельсавеце, сустрэліся з людзьмі па месцы жыхарства. Выявілі недахопы, абмеркавалі надзённыя праблемы, вызначылі задачы. Не толькі недапрацоўкі трапілі ў поле зроку вяскоўцаў.

У Новым Пагосце падзякавалі намесніку старшыні райвыканкама Леаніду Лясовічу за актыўнае супрацоўніцтва. Агульнымі намаганнямі абнавілі гульнёвую пляцоўку на тэрыторыі школы. Павагу і аўтарытэт сярод вяскоўцаў заслужыў дырэктар ААТ “Наўгароды” Юрый Трыдзенскі. Сёлета ўпершыню гаспадарка першай закончыла абмалот зерневых і зернебабовых, адправіліся камбайны на прыватныя надзелы. Не нарадуюцца жыхары Мілеек на стараннага работніка пошты Аляксандра Дзям’янава.


У Новапагосцкай СШ адказна адносяцца да выхавання маладога пакалення. Клапоцяцца пра засваенне ведаў і ўмовы жыцця дзяцей, арганізуюць адпачынак. Аднак мясцовы клуб не дзейнічае, на дыскатэкі моладзь скіроўваецца ў Наўгароды. Кіраўніцтва школы непакоіць, што там падлеткі застаюцца без нагляду. Да таго ж нельга прасачыць, як многія дабіраюцца ў суседнюю вёску і дадому. Арганізуюць дыскатэкі ў сваёй школе, але не так часта, як хацелася б дзецям. Прасілі паспрыяць у вырашэні пытання.


У Кублішчыне ля дома старэйшыны Мядонія Іарэставіча Несцерава растуць старыя бярозы. Непакоіць гаспадара, што галіны навісаюць над лініямі электраперадач. Здаецца, хопіць невялікага парыву ветру, каб здарылася бяда. Неабходна вырашыць пытанне аб мэтазгоднасці спілавання або падрэзкі дрэў.


 Узнікае абурэнне і незадаволенасць сяльчан дарожнай гаспадаркай. Шлях да Волкаўшчыны і Мілеек становіцца сапраўдным пакараннем для кіроўцаў. На ўчастку дарогі да Старога Пагоста правалілася труба для адводу паверхневых вод. Трэба быць сапраўдным асам, каб уцэліць паміж вялізных ямін і не трапіць у пастку. Запатрабавана ў бліжэйшыя дні выправіць сітуацыю. Не лепшая яна і з інфармацыйнымі ўказальнікамі: многія назвы вёсак сцерліся і патрабуюць аднаўлення, іншых наогул няма. Часта па Волкаўшчыне блукаюць немясцовыя кіроўцы ў пошуках магазіна, парушаюць спакой вяскоўцаў. У той жа дарожнай сферы звярнулі ўвагу на неабходнасць абкошвання аўтапавільёнаў і іх своечасовы рамонт. У Старым Пагосце на аўтобусным прыпынку дах не схавае ад дажджу і ветру. Наадварот, на такім скразняку можна лёгка захварэць. Сітуацыя не мяняецца з 2016 года. Адпаведнай службе даручана стварыць брыгаду рабочых па ямкавым рамонце і выправіць недахопы.


Сяльчане прасілі абмежаваць хуткасны рэжым у Волкаўшчыне. Але вадзіцеляў-ліхачоў наўрад ці спыняць лічбы на знаку. Перш-наперш неабходна самому ўсведамляць, якія наступствы цягне парушэнне хуткаснага рэжыму. Немалаважным “стымулам” стане і пакаранне рублём. Пытанне разгледзяць на камісіі па бяспецы дарожнага руху.


Заслугоўваюць павагі і падзякі працавітыя сяльчане. У Волкаўшчыне такіх хапае. Аднак ім неабходна падтрымка. У падсобных гаспадарках гадуюць 27 кароў. Між тым малая плошча адведзена пад пашы, ды і тыя не падкошваюцца, высах адзіны вадаём. Гэтыя праблемы можна вырашыць з кіраўніцтвам гаспадаркі.


З асабістымі падворкамі зразумела: у асноўным людзі імкнуцца стварыць прыгажосць для сябе і іншых. Па магчымасці добраўпарадкоўваюць сваё жыллё і прылеглыя тэрыторыя. А як ідуць справы ў гаспадарках? Так, пануе чысціня, але не паўсюдна. Верагодна, не хапае часу, сродкаў, а ў іншых выпадках — проста жадання. Як інакш растлумачыць той факт, што прыбіраюць і абкошваюць выбарачна, з параднага ўваходу? А нябачнае воку, так бы мовіць, задворкі, застаюцца па-за ўвагай… 

Фота аўтара.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 906
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 396
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 209
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 940
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 155
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 128
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта