Авторизация
 

Дзяржкантроль праверыў продаж прадуктаў і працоўны стан камбайнаў

 Якасць гандлёвых паслуг па-ранейшаму на нізкім узроўні. У ходзе праверкі высветлілася, што аўтамагазін Віцебскай універсальнай базы не падпарадкоўваўся графіку работы. Фактычна адставаў на гадзіну. У продажы адсутнічалі тавары паўсядзённага попыту: цукар, ёгурты, маянэз, смятана, шакалад, сыр цвёрды, карамель, шампунь, папяровыя сурвэткі.

Амаль на ўсіх прамысловых таварах і шэрагу харчовых не пазначаны цэны, некаторыя ўказваліся за тысячу штук і тону адпаведна. Напрыклад, цыгарэты “Мінск” з фільтрам згодна з цэннікам каштавалі 54 рублі 98 капеек, поліэтыленавыя пакеты фасовачныя — 31 рубель 44 капейкі, кілаграм ячнева-пярловых круп — 641 рубель 13 капеек.


Касавы апарат у аўтамагазіне не працаваў. Дакументы, якія пацвярджаюць факт пакупкі, не выдаваліся. Не падтрымліваліся чысціня і парадак.


У магазіне Бешанковіцкага райспажыўтаварыства таксама не выконваўся асартыменты пералік.
Суб’ектам гаспадарання, якія парушылі патрабаванні заканадаўства, давядзецца выправіць недапрацоўкі і больш не дапускаць падобнага. 

Студэнтаў карміць якасна
У ліпені на пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю прааналізавалі, як па даручэнні кіраўніка дзяржавы ў вышэйшых навучальных установах арганізуюць недарагое, якаснае і збалансаванае харчаванне для студэнтаў. Адзначаны недапрацоўкі віцебскіх ВНУ.
Рэкамендацыі камітэта — знізіць рознічны кошт страў шляхам набыцця сыравіны па больш даступных цэнах шырэйшага асартыменту, у тым ліку ніжэйшых спажывецкіх якасцей — успрынялі як даручэнне набываць прадукцыю нізкай катэгорыі. Часткова замянілі абсталяванне і інвентар, а запланаваныя да канца бягучага года рамонт памяшканняў і абнаўленні не ажыццявяцца. Паўторна выявілі парушэнні санітарных патрабаванняў пры выкарыстанні сталовага посуду, захоўванні прадуктаў. Не пацвярджаліся тэрміны іх прыдатнасці. За парушэнні да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 26 работнікаў, чатыры з іх звольнены, да адміністрацыйнай — пяць супрацоўнікаў харчаблокаў.
Для зніжэння кошту рэалізуемай установам адукацыі гатовай прадукцыі Віцебскаму канцэрну мяса-малочных прадуктаў даручана пашырыць асартымент цэльнамалочнай прадукцыі, у тым ліку больш буйнай расфасоўкі. Пытанні якасці і збалансаванага харчавання студэнтаў кантралюе Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг аблвыканкама, абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. 

Падводзіць абыякавасць
Калі паўсюль на жніве закіпела работа, у КУП “Пламенны завод Рэканструктар” Талачынскага раёна ўсе шэсць камбайнаў стаялі на рамонце. Не было маторнага і гідраўлічнага масла, патрабаваўся для даліўкі тасол. У той жа час прадпрыемства дакладвала райсельгасхарчу, што тры камбайны гатовы ўбіраць ураджай.


Як высветлілася, віной усяму не недахоп сродкаў, а элементарная безгаспадарлівасць. У гэтым не ўзнікае сумненняў, калі трапляеш на тэрыторыю мехмайстэрні. Глебаапрацоўчы пасяўны агрэгат АПП-6Д стаіць з неачышчанымі ад глебы рабочымі органамі. Пад крышкай бункера прырасло насенне кукурузы. Да пачатку азімай сяўбы тут можна атрымаць нядрэнны ўраджай. З парушэннямі захоўваліся і іншыя сельскагаспадарчыя агрэгаты і прыстасаванні.


Няма парадку і ў складзе мінеральных угнаенняў. Яны замоклі. Уздоўж сцяны па ўсім памяшканні размеркаваліся кучкі, што сведчыць пра бессістэмны збор угнаенняў. Пра якую вытворчую дысцыпліну можна весці размову пры такім становішчы спраў? З вінаватымі даручана разабрацца мясцовай уладзе. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 376
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 128
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 779
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 344
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 229
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 201
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Именины 24 апреля 2019
Ефим, Иван, Николай, Петр, Прохор, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта