Авторизация
 

У Міёрах адбылася відэаканферэнцыя са старшынёй Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў

 У сераду, 8 жніўня, у райвыканкаме адбылася відэаканферэнцыя. На чале са старшынёй Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімірам Цярэнцьевым абмеркавалі арганізацыю дзейнасці камісій па садзеянні занятасці насельніцтва.

Узначальваюць камісіі старшыні раённых Саветаў дэпутатаў. Асноўная задача органа — каардынаваць работы па рэалізацыі Дэкрэта №3 ад 2.04.2015 г. “Аб садзеянні занятасці насельніцтва”. У прыватнасці, гэта дапамога ў працаўладкаванні (кансультацыйная, метадычная і прававая), апавяшчэнне беспрацоўных, што звесткі пра іх уносяць у базу дадзеных незанятых у эканоміцы грамадзян і фарміраванне спісаў такіх людзей. Важная падтрымка прадпрымальніцкай ініцыятывы і забеспячэнне легалізацыі працоўнай дзейнасці.


Спісы працаздольных грамадзян, незанятых у эканоміцы, неабходна скласці да 1 верасня. У іх не трапяць тыя, хто выхоўвае дзіця да сямі год або трох непаўналетніх, мае ў карыстанні зямельны ўчастак, знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. У адваротным выпадку беспрацоўны вызваляецца ад уплаты збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў. Аднак у поўным аб’ёме аплочвае пэўныя паслугі.
Інфармацыю пра дзейнасць камісій запатрабавана размясціць на галоўных старонках сайтаў.

ДАВЕДКА:
Сёлета на Міёршчыне працаўладкаваны 27 чалавек, прычым 21 з іх — на новыя працоўныя месцы. Створана восем прадпрыемстваў. У раёне прадстаўлена 106 вакансій, у асноўным сельскагаспадарчых спецыяльнасцей: ветурачы, заатэхнікі, даяркі. Шукаюць работу 16 мужчын і жанчын.

Фота БелТА.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 168
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 504
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 79 850
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 332
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 434
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 579
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 апреля 2020
Владимир, Захар, Мартин, Петр, Степан, Яков

Именины 5 апреля 2020
Алексей, Василий, Георгий, Илья, Макар, Сергей, Анастасия, Варвара, Лидия, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта