Авторизация
 

Па Міёрах ідзе падрыхтоўка да "Перапісу — 2019"

 Перапіс насельніцтва праводзяць адзін раз у 10 гадоў. За гісторыю сучаснай Беларусі іх было два — у 1999 і 2009 г.г. Чарговы пройдзе з 4 па 30 кастрычніка 2019-га. 

Плануецца правесці яго шляхам асабістага апытання насельніцтва з выкарыстаннем планшэтных камп'ютараў. Рэспандэнтам спатрэбіцца назваць свой ідэнтыфікацыйны нумар. Гэта дазволіць аўтаматычна падгружаць з адміністрацыйных крыніц каля 20 працэнтаў інфармацыі, што скароціць час запаўнення электронных апытальнікаў, і, як следства, зменшыць колькасць часовага перапіснога персаналу.

Падрыхтоўчая работа да важнага мерапрыемства агульнадзяржаўнай значнасці працягваецца. На дадзеным этапе актуальным застаецца пытанне ўпарадкавання найменняў вуліц, нумарацыі дамоў і кватэр, устаноўкі новых і замены старых шыльдачак і нумарных знакаў. Паколькі асноўная праблема, з якой сутыкнуліся рэгістраты ў перыяд пробнага перапісу, — гэта адсутнасць на будынках тэхнічных пашпартаў і аншлагаў. Паклапаціцца пра іх паўсюднае размяшчэнне павінны ўладальнікі.


На чарговым пасяджэнні часовай камісіі па садзеянні перапісу насельніцтва, якое адбылося ў райвыканкаме 20 ліпеня, прааналізавалі вынікі праверкі ў маі-чэрвені адраснай гаспадаркі раёна. Па інфармацыі начальніка аддзела статыстыкі Наталлі Новік, многае зроблена, але не ўсё. Даручэнні атрымала райспажыўтаварыства, якому ў сціслыя тэрміны трэба абазначыць падведамныя адміністрацыйныя будынкі і жыллёвы фонд. Аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама ўдакладняе адрасы аб’ектаў нерухомасці, якія супадаюць з аншлагамі на дамах.


Акрамя гэтага, яшчэ многім домаўладальнікам трэба паклапаціцца пра наяўнасць на бачным месцы назвы вуліцы і нумара свайго жылля. Дамавыя знакі могуць быць выкананы ў выглядзе аншлагаў ці графікі на фасадзе, мець любыя форму, памер, колер. На перакрыжаванні назвы адпаведных вуліц пазначаюцца з абодвух бакоў будынка. У шматпавярховых, шматкватэрных дамах над уваходам у кожны пад’езд павінны размяшчацца шыльдачкі з інтэрвалам нумароў кватэр.


Выправіць усе недахопы належыць да 31 жніўня бягучага года. Як заўважыла Наталля Аляксееўна, ужо ў лістападзе прыступяць да працы рэгістратары, прызначаныя з персанала ЖКГ. Іх забяспечаць спецыяльнымі планшэтамі, і на карце яны павінны будуць пацвердзіць, што той ці іншы дом сапраўды існуе. Для дакладнасці ўсё належыць прывесці ў парадак.


Як заўважыла старшыня часовай камісіі па садзеянні перапісу насельніцтва, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак, перапіс насельніцтва — адказнае мерапрыемства, якое патрабуе ўзаемадзеяння органаў улады на ўсіх узроўнях. Таму неабходна актывізавацца. Праз «Міёрскія навіны» шырэй інфармаваць жыхароў раёна пра мэты і задачы кампаніі, яе важнасць для кожнага, у працоўных калектывах весці растлумачальную работу, пры непасрэдных зносінах з людзьмі па доўгу службы. 

Фота з архіва рэдакцыі.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 281
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 858
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 325
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 181
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 913
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 133
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 112
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Именины 18 апреля 2019
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта