Авторизация
 

У Чэрасах прайшоў асабісты прыём грамадзян

 У Чэраскай сельскай бібліятэцы асаблівая атмасфера імкнення да пазнання: цікавыя выставы, кнігі, мноства часопісаў. Валянціна Пальчэўская ведае інтарэсы сваіх наведвальнікаў. Часта прыходзяць сюды школьнікі, пенсіянеры. Вось і Надзея Аркадзьеўна Федуковіч забегла адразу пасля заняткаў ёгай у сельскім Доме культуры. На гэты раз не за чытвом па душы, а з просьбамі. Тут асабісты прыём грамадзян вяла старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава. Прысутнічала і старшыня Міёрскага сельсавета Галіна Шынкевіч. 

Да мерапрыемства рыхтаваліся загадзя. Не сакрэт, што многае зрабілі і за апошнія два тыдні па пратаколе рабочых груп. Наколькі ўсё атрымалася, прааналізавалі ў райвыканкаме 19 ліпеня пасля сустрэч з насельніцтвам у калектывах і па месцы жыхарства. 

ВЯДОМА, крытычных заўваг хапала. Аднак бачыць недапрацоўкі староннім вокам заўсёды лягчэй, чым знайсці магчымасці і рэсурсы, каб давесці ўсё да дасканаласці. Калі гаварыць пра праблемы, то на тэрыторыі сельсавета асноўных некалькі. Немалаважная — баршчэўнік. Асабліва багата яго, як заўважыў галоўны спецыяліст інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Ваяводаў, у ААТ “Пад’ельцы”. Тут адказныя асобы ігнаравалі пастаянныя заўвагі, таму прыйшлося прымяніць адміністрацыйныя меры. Аблюбаваў баршчэўнік і тэрыторыю спілаванага сада ў Загор’і. Непакоіць мясцовых жыхароў, што ў такім месцы распладзіліся змеі.


Са слоў кіраўніка адной з рэйдавых груп райвыканкама Таццяны Стальмачонак, адчуванне няёмкасці і дыскамфорту выклікае мініпалігон у Канахах, куды звозяць адходы ад забою жывёл. Каб не задыхнуцца ад “водару”, асабліва ў спёку, можа выратаваць хіба што скафандр. І візуальна карціна не лепшая. На гэтай праблеме неаднойчы акцэнтавалі ўвагу, але пакуль нічога не мяняецца.


На тэрыторыі сельсавета многія сядзібы сяльчан акуратныя, дагледжаныя. Некаторыя імкнуцца здзівіць, хто — новай агароджай, іншыя — стракатай клумбай ці мудрагеліста пафарбаваным фасадам дома. Для многіх стала правілам не проста прыводзіць у парадак свае тэрыторыі і двары, але і пастаянна ўносіць у гэту работу штосьці новае, імкнуцца да стварэння навакольнай прыгажосці. На жаль, нямала і праблемных месц. Старшыня сельсавета Галіна Шынкевіч пастаянна ў клопаце, каб надзелы ля пустуючых дамоў не парасталі быльнягом. Сёлета ўласнікам выдалі 34 прадпісанні. Аднак далёка не ўсе на іх адрэагавалі.


Пры ўездзе ў Якубаўшчыну высокая трава. Нават у самім аграгарадку Чэрасы не ўсюды абкошана. Праблемнае месца — старыя могілкі ў Грэцкіх. Звярталіся людзі, прасілі высячы кустоўе, спілаваць аварыйныя дрэвы, пасля чаго змогуць прывесці ў парадак святое месца.
Удзельнікі рэйдавых груп наведалі ўсе аб’екты сацыяльнага абслугоўвання. Зазірнулі практычна ў кожную гандлёвую кропку. І, на жаль, шмат дзе ўбачылі пустыя паліцы. Жыхары вёскі Малая Кавалеўшчына на працягу года прасілі завезці ў магазін цэмент. Не дачакаліся і цвікоў. Хутка верасень, а са школьных прылад — толькі сшыткі ў лінейку і буйную клетачку. Ручак і стрыжняў няма, адзін просты аловак. Ёсць пажарныя апавяшчальнікі, аднак за батарэйкамі трэба скіроўвацца ў далёкую дарогу. На бедны асартымент наракаюць не толькі на сяле. У райцэнтры ў “Родным куце”, магазіне “Пры дарозе” не ўсім хапае тавараў надзённага попыту: хлеба, малака, тварагу. У Блажкі аўталаўка несвоечасова прыязджае па пятніцах.


Гучалі крытычныя заўвагі ў адрас дарожнай службы раёна. У Пестунах, Свярдлах, Канахах неабходна прагрэйдаваць дарогу. Прасілі абмежаваць хуткасны рэжым да 40. Па шляху на Літоўчыкі, Басяныя жвавыя кіроўцы ўяўляюць небяспеку для жыхароў Чэрасаў. У Пціцкіх таксама скардзяцца на ліхачоў.


Падчас дня інфармавання людзі дзяліліся асабістымі праблемамі. У Старых Круках адзінока пражываючая Ганна Дзмітрыеўна Сушко, як высветлілася, не адмовілася б ад паслуг сацыяльнага работніка. Цяпер не кідае сам-насам з праблемамі суседка. У Ліпантах у Лізаветы Мікалаеўны Пацеенак з тарца прахуднела хата, просіць дапамагчы ў рамонце. У Ганны Феафанаўны Шэнда муж перанёс інсульт. Цяпер ляжачы. Сям’я мае патрэбу ў матэрыяльнай падтрымцы, бо сродкаў на набыццё санітарна-гігіенічных сродкаў не хапае. Просяць дапамогі сацыяльнага работніка.


Акрамя праблем шмат дзе выказвалі падзякі ў адрас пэўных спецыялістаў. Так, у Канахах дзякавалі работніку пошты Аляксандру Дзям’янаву. Ён прыбывае дакладна ў тэрмін, уважлівы, дружалюбны і стараецца дагадзіць кожнаму кліенту. Хвалілі паштальёнаў у Круках і Малой Кавалеўшчыне.


Пры падвядзенні вынікаў мерапрыемства старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Баніфатава падзякавала ўсім за зробленае. Пастаўлена задача вырашыць пытанні, якія пастаянна адкладваюцца ў доўгую скрыню, у аптымальныя тэрміны. Як заўважыла Марыя Мікалаеўна, у справе добраўпарадкавання няма перапынкаў, неабходна пастаянна паляпшаць выгляд роднага краю і рабіць усё магчымае, каб нашы людзі не адчувалі сябе ў нечым абдзеленымі. 

Фота аўтара.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 906
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 396
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 209
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 940
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 155
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 128
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта