Авторизация
 

З рабочым візітам Міёршчыну наведаў дэпутат Уладзімір МАЦВЕЕЎ

 У мінулы аўторак наш раён з рабочым візітам наведаў дэпутат Віцебскага абласнога Савета па Міёрскай выбарчай акрузе №15, генеральны дырэктар КУП «Віцебскаблдарбуд» Уладзімір МАЦВЕЕЎ. У райвыканкаме правёў асабісты прыём грамадзян. Абмеркаваў надзённыя пытанні з медыцынскімі работнікамі ў ЦРБ. 

Сустрэча дэпутата абласнога Савета з медперсаналам пачалася нефармальна. Убачыўшы ў актавай зале шмат жанчын, Уладзімір Мацвееў міжволі заўважыў:
— А што, мужчын у вашым калектыве зусім няма?
— Ёсць, — адазваўся загадчык хірургічнага аддзялення Іван Гарбачоў. — У нас цяпер усяго ўдосталь. Прасторная бальніца. Больш святла. Вялікі асартымент новага абсталявання. Нават грузавы ліфт, які дапамагае транспартаваць цяжка хворых, а не пераносіць уручную, як раней. А навакольная тэрыторыя якая — вокам не ахапіць, — пералічваў маштаб медыцынскага раздолля Іван Міхайлавіч.


Як заўважылі з залы, у новых умовах працы значна ўмацаваўся баявы дух персаналу. Уладзімір Сямёнавіч шчыра парадаваўся за калектыў. Але пацікавіўся: чаго не хапае? Не толькі на рабоце, дзе ўсё стабільна і добра. Нагадаў пра сваю пасаду генеральнага дырэктара «Віцебскаблдарбуда», у ведамстве якога мясцовыя дарогі. Гэта тэма, безумоўна, хвалюе амаль кожнага чалавека, таму адразу выклікала ажыўлены дыялог.


— Тое, што дарогі ў райцэнтры сталі паляпшацца, упэўніліся многія аўтаўладальнікі, — заўважыла галоўны ўрач ЦРБ Алена Сівая. — Каб так працягвалася і надалей. Разам з тым яшчэ ёсць праблемныя зоны, патрабуе перамен сітуацыя на сяле. Да прыкладу, машына «хуткай дапамогі» да хворага ў Папшулях дабіраецца доўга. І такіх кропак на карце раёна нямала.


 У райвыканкаме на прыём да дэпутата звярнулася Ванда Кашкур, якую хвалюе стан дарогі па вуліцы Горкага ў райцэнтры. Перад яе домам глыбокія выбоіны, якія ў дажджлівае надвор’е даверху запаўняюцца вадой. Небяспечныя яны для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху, і для пешаходаў таксама. Таму спрабуюць закласці іх камянямі. Як заўважыла Ванда Станіславаўна, ушчэнт разбітае дарожнае пакрыццё на Дворнае Сяло, людзі не паспяваюць рамантаваць свае аўтамабілі.


Генеральны дырэктар КУП «Віцебскаблдарбуд» патлумачыў, што ў мінулым годзе зацверджана Дзяржаўная праграма на 2017-2020 гады аб развіцці мясцовых дарог. Згодна з ёй сёлета ў нашым раёне запланавана адрамантаваць 15 кіламетраў. Няшмат, але гэта значны зрух, бо апошнія 30 гадоў дарогам надавалася вельмі мала ўвагі. Аднак не з-за бяздзеяння дарожнікаў. Па шэрагу аб’ектыўных прычын імгненна палепшыць іх стан немагчыма. Тым больш, што на балансе віцебскай арганізацыі 15 тысяч кіламетраў дарог. А калі прыплюсаваць абочыны, адхоны, атрымаюцца непамерныя гектары, на догляд якіх затрачваюцца значныя сродкі. Як запэўніў Уладзімір Сямёнавіч, пакрысе сітуацыя будзе мяняцца. Новы асфальт з’явіцца не ўсюды, але паўвекавы абавязкова заменіць якаснае гравійнае пакрыццё.


Дэпутат абласнога Савета абмеркаваў з медыкамі і іншыя тэмы. У райвыканкаме на асабісты прыём да яго звярнулася міярчанка па зямельным пытанні, мужчына прасіў дапамогі ў працаўладкаванні. Медыкі маюць патрэбу ў гандлёвым аб’екце ў межах бальніцы, дзе можна набыць тавары першай неабходнасці. На тэрыторыі ўстановы не хапае банкамата. Да бліжэйшага, што размешчаны ў «Родным куце», далёка. Да восені спатрэбіцца і гарадскі транспарт, калі на веласіпеды міне сезон.


Усе агучаныя пытанні вырашальныя на мясцовым узроўні. Як патлумачыла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак, плануецца гарадскі маршрут аўтобуса, які з любой кропкі даставіць і ў бальніцу. Разглядаецца пытанне па гандлёвым абслугоўванні медыкаў і пацыентаў на тэрыторыі ўстановы. З часам тут з’явіцца банкамат.


Дадаткова Таццяна Алегаўна расказала, што 19 і 26 жніўня на плошчы Леніна пройдуць тэатралізаваныя кірмашы, дзе бацькі змогуць набыць канцылярскія прылады, адзенне, абутак для школьнікаў. Нагадала звярнуць увагу на свае домаўладанні, на якіх павінны быць аншлагі, нумары. Трэба ўжо цяпер належным чынам падрыхтавацца да перапісу насельніцтва ў 2019 годзе.


Уладзіміра Мацвеева парадавала цікавая, эмацыянальная жыццёвая размова. Пасля сустрэчы дэталёва абмеркаваў з галоўным урачом ЦРБ і намеснікам старшыні райвыканкама, як лепш вырашыць узнятыя пытанні. На яго падтрымку і разуменне заўсёды можна разлічваць. 

Фота аўтара.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 906
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 396
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 209
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 940
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 155
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 128
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта