Авторизация
 

Каб наркаманія не закранула Міёрскі раён

 У райвыканкаме абмеркавалі, як выконваецца комплексны план мерапрыемстваў, накіраваных на прыняцце эфектыўных мер па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыцы іх ужывання, у тым ліку сярод дзяцей і моладзі, сацыяльнай рэабілітацыі асоб, хворых наркаманіяй, на тэрыторыі Міёрскага раёна. У пасяджэнні удзельнічалі ўсе суб’екты прафілактыкі. 

Па інфармацыі старшага оперупаўнаважанага групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі РАУС Андрэя Люцкага, сітуацыя ў раёне пад пільнай увагай. У чэрвені ўзбуджана крымінальная справа па факце збыту псіхатропных рэчываў. Лекавы прэпарат “трамадол” для аблягчэнне анкалагічнага болю адабралі ў жыхароў райцэнтра. Яны атрымалі яго ад знаёмай, у якой засталося лякарства, прызначанае па рацэпце блізкаму чалавеку. Пасля яго смерці ўсе нявыкарыстаныя таблеткі належыла здаць медыкам. Жанчына так зрабіла, але некалькі непрынятых хворым пілюль пакінула ў сябе. Іх і перадала іншаму з анкалогіяй, чым парушыла закон.


Пэўная ўвага надаецца і наркотыкам расліннага паходжання. Нямала адміністрацыйных пратаколаў складзена падчас спецыяльнай праграмы “Мак”. У працоўных калектывах, па месцы жыхарства насельніцтва, праз раённую газету пастаянна папярэджваюць: вырошчваць расліну на градках ці клумбах забаронена. Аднак пакуль не ўсе ўсведамляюць, што жарты з гэтым дрэнныя.


Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак адзначыла, што існуючыя формы і метады супрацьдзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў трэба пастаянна ўдасканальваць. Шчыльней узаемадзейнічаць суб’ектамі прафілактыкі, укараняць новае. У барацьбе важны сродак — інфармацыя. Цяпер адных буклетаў і плакатаў недастаткова. Можна задзейнічаць творчы патэнцыял школьнікаў і стварыць відэаролікі анцінаркатычнай тэматыкі, дэманстраваць іх падчас мерапрыемстваў, ва ўстановах адукацыі. Пераможцаў абавязкова заахвоціць. Як правіла адукаваныя дзеці і падлеткі становяцца істотнай перашкодай на шляху распаўсюджання небяспечных прэпаратаў.


Узгадалі на пасяджэнні, што нядаўна Савет міністраў накіраваў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь законапраект з нормамі па карэкціроўцы анцінаркатычнага артыкула 328 Крымінальнага кодэкса. Падставай таму паслужыў “Рух матуль 328”, чые дзеці асуджаны і прыгавораны да доўгіх тэрмінаў за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў. Хтосьці памыліўся, аступіўся, кагосьці падставілі. Дэпутаты выступаюць за тое, каб пакаранне за злачынства было суразмернае ўчыненаму. У цэлым настроены, каб знайсці баланс інтарэсаў усіх бакоў і не нівеліраваць пры гэтым поспехі ў барацьбе з наркаманіяй, якія дасягнуты пры дапамозе рэалізацыі норм анцінаркатычнага Дэкрэта №6.


Наркотыкі — страшная бяда. Каб яна не закранула жыхароў раёна, як звярнуў увагу старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў, у першую чаргу трэба быць больш пільнымі ў сем’ях, у школах, і па-ранейшаму трымаць руку на пульсе часу суб’ектам прафілактыкі. 

Сусветныя тэндэнцыі
- Вытворчасць опіумнага маку ва ўсім свеце вырасла з 2016 года да 2017-ы на 65% і склала 10,5 тысячы тон;
- Каля 9 тысяч тон опіумнага маку паступаюць з Афганістана. Бірма, Мексіка і Лаос таксама ўваходзяць у лік пастаўшчыкоў опіума.
- У 2016 годзе апіаты ўжывалі 34,3 млн. чалавек, каноплю — 192 млн.


- Больш за 92 мільёны жыхароў ЕС спрабавалі наркотыкі, звыш 1,3 млн. лячыліся ад наркаманіі толькі ў 2016 годзе.
- У ЗША смяротнасць ад спажывання сінтэтычных апіатаў у два разы вышэй за смяротнасць ад агнястрэльнай зброі і ДТЗ.

Фота для ілюстрацыі.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 641
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 56 846
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 25 144
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 529
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 997
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 21 140
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 578
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июля 2018
Александр, Дмитрий, Николай, Федор

Именины 20 июля 2018
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта