Авторизация
 

Сяргей Ельяшэвіч працуе з чэрвеня ў Язне

 11 чэрвеня на пасаду намесніка генеральнага дырэктара Полацкага КХП з завяральным праўленнем КУП “Язна” прызначаны Сяргей Анатольевіч Ельяшэвіч. 

Нарадзіўся ў 1984 годзе ў вёсцы Капачы Маладзечанскага раёна. 29 гадоў жыў ў Докшыцкім. Скончыў аграбіялагічны факультэт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках. Атрымаў дыплом інжынера па лесанарыхтоўцы ў Бранскім лесагаспадарчым інстытуце. Скончыў з адзнакай Смілавіцкі аграрны каледж, дзе вучыўся на арганізатара — тэхнолага сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак.


Мае багаты кіраўнічы вопыт. Працаваў намеснікам дырэктара сельскагаспадарчага філіяла «Бягомльскі» ААТ «Віцебскдрэў» па ідэалогіі, потым узначаліў філіял. Пасля запрасілі ў КУП “АграБераснёўка” Докшыцкага раёна намеснікам дырэктара па вытворчасці і ідэалагічнай рабоце. Праз год на Глыбоччыне ў ААТ “Канстанцінаў двор” стаў першым намеснікам па жывёлагадоўлі. У 2015 годзе ўзначаліў КУП “АграБераснёўка”.


У КУП «Язна» мае намер арганізаваць лепшую работу. Дзякуе за пастаянную і адчувальную падтрымку генеральнаму дырэктару Полацкага камбіната хлебапрадуктаў Васілю Хамёнку і кіраўніку раёна Ігару Кузняцову.


Шматдзетны бацька. З жонкай выхоўваюць дзвюх дачок і двух сыноў. 

Да Язна вернецца былая слава

Таму, хто ўпершыню трапляе ў аграгарадок Язна, тут падабаецца. Нямала  дагледжаных двароў. Прыгожыя навакольныя пейзажы: вёска размясцілася на берагах двух азёр, непадалёк балота, крыніца Святога Яна, іншыя помнікі прыроды. Тут некалькі магазінаў, аддзяленне банка, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, участковая бальніца, аптэка, школа, дзіцячы садок, сельскі Дом культуры, Спаса-Праабражэнская царква. Актыўнічаюць аграэкасядзібы.

Некалі мясцовая гаспадарка лічылася адной з трывалых у раёне: моцная база, шмат тэхнікі, згуртаваны калектыў. Аднак мянялася кіраўніцтва і ўмовы гаспадарання. У апошнія гады наогул здавалася, што тут час спыніў свой бег. На дабрабыт сяльчане ўжо не разлічвалі, скіроўваліся здабываць хлеб куды далей.


Цяпер ёсць прыкметная падстава для аптымізму. У КУП “Язна” новы кіраўнік. Сціплы і разваротлівы, чалавечны і патрабавальны. Малады, але ўжо з вопытам умелага арганізатара. Сяргей Ельяшэвіч намераны вярнуць гаспадарцы былую славу працаўнікоў. У тым запэўніў старшыню Міёрскага райвыканкама, паабяцаў справіцца генеральнаму дырэктару Полацкага камбіната хлебапрадуктаў, у склад інтэграцыйнай структуры якога ўвайшло і КУП «Язна». Дарэчы, Васіль Хамёнак не сумняеваецца ў здольнасцях маладога кіраўніка, падтрымлівае яго словам і справай. Пра гэта нядаўна ішла размова на сесіі раённага Савета дэпутатаў.


Сяргей Ельяшэвіч ужо зрабіў нямала. Бадай, самы красамоўны прыклад, што яму паверылі людзі. Вяртаюцца з Глыбокага, Полацка. Для небагатага на рабочыя месцы аграгарадка павялічваць калектыў — першая неабходнасць. Кіраўнік гаспадаркі збіраецца купляць і даводзіць да ладу дамы. Упэўнены, што ў Язна паімкнуцца яшчэ з большай ахвотай не толькі з ліку мясцовых.


Паляпшаюцца і ўмовы працы. У параўнанні з мінулагоднімі паказчыкамі КУП “Язна” ўжо далёка не аўтсайдар па нарыхтоўцы кармоў. Плюсуе па малаку.


— Перш за ўсё пастараліся наладзіць дысцыпліну і забяспечыць збалансаваны рацыён кармлення, у якім абавязковы камбікорм, — раскрывае сакрэт добрых надояў Сяргей Анатольевіч.—У нас распрацаваны графік дзяжурстваў. Прадстаўнікі адміністрацыі, спецыялісты штодзень па чарзе кантралююць ранішняе, абедняе і вячэрняе даенне. Сочаць за выдачай камбікорму, забеспячэннем соллю і вадой. Гэта пабуджае работнікаў да самадысцыпліны. Яны пачалі ставіцца да працы з большым сумленнем, забываюцца на шкодныя звычкі. З цягам часу ўсё становіцца нормай жыцця.


Гаспадарку значна падтрымліваюць Полацкія камбінаты хлебапрадуктаў і малочны. У перыяд падрыхтоўкі да вясенніх палявых работ дапамагалі рамантаваць тэхніку, закупляць запчасткі, дызпаліва, набываць угнаенні, пагашаць даўгі па заробку. Каб не спазніцца з тэрмінамі, КХП выдзяляў тэхніку для апрацоўкі глебы, падвозу ўгнаенняў.


Своечасова і без страт збіраюцца язненскія хлебаробы ўбраць сёлетні ўраджай на 1191 гектары. З іх 971 га заняты пад зерневымі і зернебабовымі, у тым ліку 186 га з азімай пшаніцай, 455 — ячменем, 330 — зернебабовымі, 220 — яравым рапсам. У гаспадарцы чатыры збожжаўборачныя камбайны, не старыя, у рабочым стане. Нагрузка на адзін складзе 243 га. Пры спрыяльных умовах надвор’я ў аграрыяў ёсць магчымасць убраць зерневыя за 24 дні. У КУП “Язна” спрагназавалі, разлічылі, прадугледзелі ўсё, каб разумна задзейнічаць людскі і тэхнічны патэнцыял і навесці паўсюдны парадак. Хвалююцца, каб за сваю працу вяскоўцы ні ў чым не мелі патрэбы для паўнацэннага жыцця.


— Наш аграгарадок жывы, мабільны. Ёсць вялікае жаданне яго паляпшаць, — гаворыць Сяргей Ельяшэвіч. — Засмуціла, што наспела праблема зачыніць язненскае аддзяленне банка. Такое рашэнне абгрунтаванае для нерэнтабельнай структуры, але не адпавядае інтарэсам мясцовых жыхароў. Я на баку простага народа, імкнуся, каб усё было ў імя і дзеля чалавека. У чым сэнс быцця, калі інакш? 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 641
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 56 846
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 25 144
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 529
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 997
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 21 140
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 578
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июля 2018
Александр, Дмитрий, Николай, Федор

Именины 20 июля 2018
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта