Авторизация
 

Бібліятэка ў Міёрах крочыць у нагу з часам

 Бібліятэкі раёна наведваюць каля 11 тысяч чытачоў, з якіх тры тысячы — дзеці. Гадавая дакументавыдача складае 155 тысяч экзэмпляраў, у тым ліку 60,5 тысяч — дзецям.  

Раней меркавалі, што ў эпоху Інтэрнэта і электронных выданняў кнігі ў іх класічным выглядзе адыдуць на другі план, а потым і наогул стануць незапатрабаванымі. Але без звычайнай кнігі бібліятэку ўявіць проста немагчыма. Гэта ўстанова будзе існаваць да таго часу, пакуль ёсць друкаваныя выданні. З тым цяжка не пагадзіцца, асабліва калі трапляеш на выставу рэдкай і каштоўнай кнігі, бо менавіта тут можна адчуць энергетычны ўздым ад судакранання з ёй і ўсвядоміць агульнавядомы выраз “Калі не прачытаць, дык хоць у руках патрымаць”.
У фае райвыканкама Наталля Калеснік расказвала пра літаратуру, прысвечаную 80-годдзю Віцебскай вобласці. Тут і энцыклапедыя пра яе “Час дзеянняў і пераўтварэнняў” і творы пра герояў, славутых сыноў, сярод якіх Сігізмунд Юркоўскі — фатограф з Віцебска. Гэты цікавы чалавек прыдумаў у канцы 19 стагоддзя шторна-шчылінную засаўку, якой і цяпер карыстаецца ўсё сусветнае фатаграфічнае таварыства. Нямала выданняў знакамітых землякоў. Словам, выдатная падборка, у тым заўсёды творчыя міёрскія бібліятэкары. Пры афармленні выстаў яны ўмела выкарыстоўваюць аксэсуары.


На пасяджэнні райвыканкама начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандр Тронькін праінфармаваў, што ў складзе цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы раёна 23 установы: дзве гарадскія, 21 абслугоўвае сельскіх чытачоў, з іх 12 — у аграгарадках, чатыры рэарганізаваны ў бібліятэкі-клуб. Кадравы патэнцыял налічвае 43 работнікі. Спецыяльную бібліятэчную адукацыю маюць 66% ад агульнай колькасці, у многіх вялікі стаж і вопыт працы. Паспяхова рэалізуюць набытыя веды на практыцы ў дзіцячай і раённай бібліятэках пяць маладых спецыялістаў.


Асноўны рэсурс бібліятэчнай сістэмы — 191 тысяча экзэмпляраў дакументаў. Гэта друкаваныя выданні, электронныя, аўдыявізуальныя матэрыялы. Летась паступілі 4694 экзэмпляры, што складае 13,9% нарматыву фінансавання на камплектаванне пры заданні 13,2%. Сёлета за першы квартал атрымалі 1173, у асноўным гэта перыёдыка, якую дастаўляюць з “Віцебск Белкніга” і напрамую праз выдавецтвы. Пастаянна замяняюцца ўстарэлыя, старыя выданні, летась спісаны 26634 экзэмпляры.


Бібліятэкі па-ранейшаму індывідуальна абслугоўваюць чытачоў, знаёмяць іх з цікавымі кнігамі, публікацыямі, дапамагаюць скарыстацца інфармацыйнымі рэсурсамі, а яшчэ з карысцю адпачыць.


Асабліва адзначана работа дзіцячай бібліятэкі, загадвае якой Валянціна Лакотка. Выкарыстоўваючы перадавыя методыкі, інавацыйныя тэхналогіі, уменне і вопыт спецыялістаў, бібліятэка значна пашырыла чытацкую аўдыторыю, паспяхова ўзаемадзейнічае з установамі, грамадскімі арганізацыямі раёна па фарміраванні грамадзянскасці і патрыятызму дзяцей і моладзі. Важкай ацэнкай гэтай работы стаў абласны семінар загадчыкаў дзіцячых бібліятэк, на якім вопыт работы Міёрскай бібліятэкі спраецыравалі на арганізацыю дзейнасці бібліятэчных устаноў вобласці. Сёлета яна адзначана прэміяй аблвыканкама.


Важная ў дзейнасці бібліятэк трансфармацыя ў інфармацыйна-адукацыйныя сістэмы, цэнтры адпачынку сучаснага ўзроўню. Імкнуцца стаць прасторай паміж домам і работай. Месцам, дзе можна пабыць аднаму і правесці вольны час ці папрацаваць групай. У бібліятэках дзейнічаюць 20 клубаў па інтарэсах, з якіх 14 для дзяцей. Самае старэйшае — аб’яднанне “Бажэна”.


Бібліятэкары навучаюць карыстацца электроннымі рэсурсамі, атрымліваць неабходную інфармацыю праз сетку Інтэрнэт. У Міёрскай, Туркоўскай і Язненскай бібліятэках дзейнічаюць цэнтры прававой інфармацыі. У кожнай устаноўлена электронная база “Эталон”. На базе цэнтральнай бібліятэкі арганізуюць сустрэчы з прадстаўнікамі юрыдычных служб раёна.


Аказваюць платныя паслугі, у пераліку 44 віды. Найбольш запатрабаваныя ксеракапіраванне, камерцыйны абанемент, пошук інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт, перасылка дакументаў па факсе, прадастаўленне часу для работы на камп’ютары, каляровая раздрукоўка. Летась зарабілі 11176 рублёў, за першы квартал сёлета — 4868, што складае 40,6% ад гадавога плана. Выдаюць і рэкламную прадукцыю, у ліку якой запрашэнні, буклеты, закладкі, памяткі, інфармацыйныя шчыты.


Рэалізацыя задач залежыць не толькі ад прафесіяналізму бібліятэкараў. Запытам чытачоў павінна адпавядаць і матэрыяльна-тэхнічная база. А яна патрабуе пастаяннага ўмацавання і абнаўлення. Бібліятэкі раёна размешчаны ў спецыяльна пабудаваных і прыстасаваных памяшканнях. Па Дзяржаўнай праграме адраджэння і развіцця сяла капітальна рамантаваліся ў аграгарадках, аздоблены неабходнай мэбляй і тэхнікай. Сёлета плануецца ператварыць гасцёўню раённай бібліятэкі.

Сельская гаспадарка
Пра падрыхтоўку да ўборкі ўраджаю і асенніх палявых работ паведаміў намеснік начальніка райсельгасхарчу Віктар Гагалінскі. З яго слоў, сёлета ў раёне неабходна ўбраць 17783 га зерневых культур, з якіх 6115 азімых і 11668 — зерневых і зернебабовых. У наяўнасці 77 камбайнаў, 51 гатовы да работы. Для найхутчэйшага ўводу ў строй тэхнікі неабходна актывізавацца гаспадаркам у Язне, Дрыгучах. Акрэслены іншыя праблемы, якія прааналізаваў першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Уладзімір Машэра.

Працоўнае заканадаўства выконваць абавязкова
У пачатку мая рэйдавая група тэхнічных інспектараў працы Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў праверыла 15 прадпрыемстваў нашага раёна. Па інфармацыі галоўнага спецыяліста ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароны Руслана Карпуця, у пяці з іх, а гэта чыгуначная станцыя, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аддзяленне дэпартамента аховы, яслі-сад №2 і СШ №2, парушэнняў патрабаванняў заканадаўства не выявілі. У астатніх — недахопаў больш за сто. Каб іх выправіць, са слоў Руслана Віктаравіча, не патрэбна вялікіх фінансавых укладанняў. Кіраўніку ПМК-55 Яўгену Нікалаёнку даручана забяспечыць работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны адпаведна ўстаноўленых нормаў да 1 снежня.


На пасяджэнні зацвердзілі спіс грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў. 

Фота аўтара.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 379
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 146
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 832
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 354
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 096
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 233
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 205
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта