Авторизация
 

Дзяржкантроль інфармуе

 Водаканал павінен быць чыстым
Асобныя арганізацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі і райвыканкамаў вобласці не падтрымлівалі элементарны парадак ля аб’ектаў водазабеспячэння і водаадвядзення. Іх вылучалі выламаныя вокны і дзверы, пашкоджаныя агароджы, іншыя недахопы, на выпраўленне якіх не патрабавалася значных фінансавых ўкладанняў. 

Такую сітуацыю прааналізавалі ў красавіку на пасяджэнні Камітэта дзяржкантролю вобласці з удзелам кіраўніцтва ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі, камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аблвыканкама, абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, “Віцебскаблводаканала” і асобных райвыканкамаў. Там, дзе выяўлены недахопы, прадстаўнікі мясцовай улады, работнікі камунгаса і водаканала сабраліся і талакой прывялі аб’екты ў належны стан. Аднак сітуацыя па-ранейшаму застаецца на кантролі Камітэта.


У сувязі з перадачай аб’ектаў водазабеспячэння і водаадвядзення ад раённых арганізацый ЖКГ у падпарадкаванне нядаўна створанага абласнога водаканала даручалі інфармаваць насельніцтва пра тэлефоны дыспетчарскіх служб і майстроў участка. Цяпер іх нумары размешчаны ў паведамленнях па аплаце за жыллёва-камунальныя паслугі.

У жылых дамах жыць немагчыма
У Віцебскай вобласці на 1 красавіка налічвалася больш за тры тысячы незаселеных (пустуючых) жылых дамоў і памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, якія размешчаны, у асноўным, на сяле. Многія ў неналежным санітарным і тэхнічным стане, непрыдатныя для жыцця. Асобныя балансаўтрымальнікі не забяспечваюць захаванне будынкаў. Яны разбураюцца, прылеглая тэрыторыя захламляецца.


Напрыклад, у вёсцы Пугляі Аршанскага раёна ў кожным з пяці шматкватэрных дамоў больш за палову кватэр пустуюць. Патрэбны рамонт. Няма элементарных зручнасцей, бо не функцыянуе каналізацыйная сістэма. Пасля ўмяшальніцтва Камітэта балансаўтрымальнік “Оршакамунгас” пабудаваў надворную прыбіральню, арганізаваў кантэйнерную пляцоўку для збору смецця, спілаваў аварыйныя дрэвы. Такія факты не адзінкавыя.


Узнавіць многія шматкватэрныя жылыя дамы немэтазгодна з-за тэхнічнага стану і адсутнасці тых, хто мае ў іх патрэбу. На думку Камітэта, такія аб’екты нерухомасці ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку трэба пераводзіць у нежылыя з наступным уцягненнем у гаспадарчы абарот альбо спісваць ці разбіраць іх.


Варта адзначыць, што Жыллёвым кодэксам на наймадавальніка жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, арганізацыю, якая яго эксплуатуе і прадастаўляе камунальныя паслугі, ускладзены абавязак захоўваць жыллё. Для рэагавання і выпраўлення выяўленых парушэнняў заканадаўства ў ходзе маніторынга мясцовым органам улады накіраваны адпаведныя рэкамендацыі. У выпадку непадпарадкавання ў адносінах вінаватых службовых асоб будуць прыменены меры строгай адміністрацыйнай (штраф да 30 базавых велічынь) і дысцыплінарнай адказнасці. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 376
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 128
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 779
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 344
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 229
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 201
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Именины 24 апреля 2019
Ефим, Иван, Николай, Петр, Прохор, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта