Авторизация
 

Як прайшлі сустрэчы з насельніцтвам на Язненшчыне

 Пра кожны населены пункт трэба клапаціцца, не чакаць, пакуль хтосьці папракне за беспарадак. Самім дэманстраваць, якія тут жывуць гаспадары, што на сяле прадпрымаюць для задавальнення патрэб вяскоўцаў. Менавіта такі курс узяты ў справе добраўпарадкавання і паляпшэння жыццядзейнасці ў нашым раёне. Дзень сельсавета дазваляе падвесці вынікі гэтай маштабнай работы. Прааналізавалі, як выконваюць патрабаванні на Язненшчыне. 

З раніцы ў мінулую сераду рабочыя групы райвыканкама наведаліся ў працоўныя калектывы, сустрэліся з людзьмі па месцы жыхарства. Кіраўнік раёна Ігар Кузняцоў правёў прыём грамадзян у Язненскім сельсавеце. Да яго звярнуліся чатыры чалавекі. 

Настаўніца мясцовай школы, гаспадыня аграэкасядзібы Наталля Жойдзік акрэсліла праблему зоны адпачынку на язненскім возеры: дрэнны доступ да вады, няма і кантэйнераў для смецця. Кіраўнік раёна прапанаваў добраўпарадкаваць іх супольна мясцовымі сіламі, арганізаваўшы суботнік. Заробленыя сродкі можна патраціць не неабходнае. У наступным заключыць дагавор са службай ЖКГ, якая возьме аб’ект пад сваю апеку.


На аграсядзібе Наталлі Мікалаеўны часта адпачываюць турысты, у тым ліку і замежныя. Іх прываблівае перш за ўсё язненская некранутая прырода, яе жыватворная сіла. Па дарозе да крыніцы Святога Яна — мініпалігон. Прасцей кажучы, гара смецця, якое ў ветранае надвор’е разносіцца па наваколлі. Са слоў старшыні райвыканкама, звалка санкцыянаваная, яе ліквідацыя можа пагражаць мясцовай экалагічнай катастрофай. Рэгулярная падбуртоўка і догляд за парадкам тут гарантаваны.


Пенсіянерка Марыя Вайцяховіч ля свайго дома па вуліцы Клённай налічвае восем векавых ліп. Яны полыя знутры, у непагодны дзень магутныя сукі валяцца долу, тут баяцца хадзіць — раптам прыцісне. Ад парываў ветру часта абрываюцца электраправады. Спілаваць аварыйныя ліпы сіламі альпіністаў сельсавету не па кішэні. Гэта пытанне Ігар Валер’евіч узяў на кантроль.
Па тэлефоне звярнулася Яўгенія Дарашкевіч з вёскі Пашніно. Насупраць яе дома вялікія яміны, якія магутнымі коламі вытаптала тэхніка. Просьба засыпаць.


Васіль Станкевіч родам з вёскі Калінавае. Працаваў і жыў да выхаду на заслужаны адпачынак у горадзе. Цяпер зноў на малой радзіме. Скардзіўся, што дарогу ў накірунку яго дома з двух бакоў акупіравала лаза. На працягу двух гадоў звяртаўся ў ДРБУ-203, там ніхто не чуе, тым часам кустоўе набірае моц і раскідваецца ўшыркі.


Удзельнікі інфармацыйных груп таксама выслухалі нямала нараканняў, што дарогі запаланіла лаза. Засмучае язненцаў гандлёвае абслугоўванне. У магазіне «Утульны» няма тавараў прамысловай групы, у Канцэраве такая ж праблема. Шмат дзе, у тым ліку ў Басянках скардзіліся на бедны асартымент прадуктаў, пуста і ў аўталаўцы. Вяскоўцы ўжо гатовы набываць тавары для школьнікаў, але пакуль нечага.
Жыхары Пашніно супраць закрыцця аддзялення Беларусбанка ў вёсцы. Істаўчане даўно чакаюць, калі мясцовы магазін увойдзе ў структуру «Міёрыгандаль», мяркуюць такім чынам вырашыць праблему пустых паліц. Аднак не ведаюць яны, што і там цяпер няпростае фінансавае становішча.


У вёсцы Сафрончыкі няма паратунку ад дзікоў, якія псуюць агароды. У Аўласенках гаспадыню напужалі ваўкі, якія набліжаліся да яе хлявоў. За Сакалоўшчынай шлях да могілак перакрывае глыбокая яма, у дажджлівае надвор’е — не праехаць, не прайсці. Патрабуе рамонту дарога ад Канцэрава да Язна. Наогул, такія прэтэнзіі не адзінкавыя.


На Язненшчыне нямала маляўнічых куточкаў, але трапіць у пэўны населены пункт няпроста. Блукаюць не толькі авантурысты-вандроўнікі, нават новы кіраўнік гаспадаркі не раз заходзіў у двары, каб даведацца, дзе апынуўся. Ва Угольніках неяк здарыўся пажар, адлік ішоў на хвіліны… Як экстраным службам найхутчэй трапіць туды, дзе хтосьці церпіць бедства ці занядужыў, калі нідзе няма ўказальнікаў?
Добраўпарадкаваных сядзіб на тэрыторыі Язненскага сельсавета хапае. І ўзрост не перашкода для таго, каб зрабіць сваё жыллё ўтульным, участак — прыгожым, утрымліваць хату і гаспадарчыя пабудовы ў чысціні. Гэта заўважылі ўдзельнікі рэйдавых груп падчас аб’езду. У памежных вёсках нашага з Глыбоцкім раёнаў гандлёвае абслугоўванне лепшае. Сюды чатыры разы на тыдзень прыходзіць аўталаўка нашага райспажыўтаварыства і глыбоцкая.


На Язненшчыне цяпер жывуць размерана. Адсюль ужо не з’язджаюць. Наадварот, вяртаюцца. Паверылі маладому кіраўніку КУП “Язна” Сяргею Ельяшэвічу. Ён таксама шчыра зацікаўлены, каб у жыхароў маляўнічага куточка абуджаліся гаспадарлівыя адносіны да зямлі, беражлівае стаўленне да яе нетраў. Тэрыторыя гаспадаркі палепшыла выгляд, паўсюль абкошана. Аднак нямала і праблемных пытанняў, у ліку якіх пустуючыя дамы, патэнцыяльна небяспечныя аб’екты.


У ходзе абмеркавання кіраўнікі пэўных служб атрымалі даручэнні і прадпісанні, якія неабходна выканаць тэрмінова. Асабліва спытаюць за праблемы з «барадой», якія чамусьці настойліва не вырашаюцца. 

Фота аўтара.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 906
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 396
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 209
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 940
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 155
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 128
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта