Авторизация
 

Тэсціраванне без парушэнняў і іншае на Віцебшчыне

 У чатырох пунктах тэсціравання вобласці зарэгістраваўся 28891 удзельнік, што на 4850 чалавек менш, чым летась.  Указам №121 ад 29.03.2018 «Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў 2018 годзе» зацверджаны склад дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам цэнтралізаванага тэсціравання і ўступных іспытаў. 

Старшынёй прызначаны Намеснік Прэм’ер-міністра Васіль Жарко. Зацверджаны склад Віцебскай абласной камісіі. Яе ўзначаліў старшыня Камітэта дзяржкантролю Вадзім Заранкін.


Сёлета тэсціраванне праводзіцца з 12 чэрвеня да 2 ліпеня згодна з графікам, які зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі №5 ад 25.01. 2018г. Пачатак па кожным прадмеце ў 11 гадзін. У нашай вобласці яго пункты арганізаваны на базе тэхналагічнага ўніверсітэта, імя. П. М. Машэрава, Полацкага ўніверсітэта і Аршанскага механіка-эканамічнага каледжа.


З 30 чэрвеня да 3 ліпеня ў Віцебскім тэхналагічным універсітэце можна зарэгістравацца на рэзервовы дзень тэсціравання. Яно адбудзецца 6, 8 і 10 ліпеня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.


Акрамя супрацоўнікаў Камітэта дзяржкантролю ў аўдыторыях дапамагаюць сачыць за парадкам больш за 380 чалавек. Гэта прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, работнікі ўстаноў адукацыі і актывісты «БРСМ».


Звароты грамадзян па спрэчных і праблемных пытаннях тэсціравання прымаюцца па тэлефонах «гарачых ліній» у рабочыя дні з 9.00 да 18.00. У Камітэце дзяржкантролю Віцебскай вобласці — (0212) 42 61 82, у Полацкім міжраённым камітэце — (0214) 74 87 50, у Аршанскім — (0216) 51 09 26.

Звароты — па кампетэнцыі

У І квартале ў Камітэт паступіла 75 пісьмовых зваротаў, з якіх 53% перанакіраваны ў іншыя дзяржаўныя органы для разгляду па кампетэнцыі. І ў той жа час каля 40% пісьмаў застаюцца на кантролі, бо пытанні сацыяльна значныя для жыхароў рэгіёну. 

Калі ў дзяржаўны орган паступае зварот з пытаннем не па кампетэнцыі, згодна з пунктам 3 артыкула 10 Закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» на працягу пяці рабочых дзён неабходна перанакіраваць яго туды, дзе могуць вырашыць праблему. Альбо патлумачаць грамадзяніну куды трэба звяртацца.


Разабрацца дапаможа Указ ад 15.10.2007 №498 «Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб», які зацвярджае пералік дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, адказных за разгляд зваротаў па сутнасці ў асобных сферах жыццядзейнасці. Напрыклад, пытанні гандлёвага і бытавога абслугоўвання, у тым ліку абароны правоў спажывальніка згодна з пунктам 4 пераліку адносяцца да кампетэнцыі мясцовых органаў улады, калі няякасна аказваюць медыцынскую дапамогу, звяртацца ва ўпраўленне аховы здароўя (пункт 5 пераліку). Пытанні землеўпарадкавання і землекарыстання ўпаўнаважаны вырашаць сельскія выканаўчыя камітэты і землеўпарадкавальныя службы (пункт 20). Жыллёва-камунальныя праблемы і па добраўпарадкаванні вырашаць арганізацыі, якія эксплуатуюць жыллёвы фонд (пункт 9).


Каб не губляць каштоўны час, перад тым, як накіраваць пісьмовы зварот, зазірніце ў пералік і вызначце, які орган абавязаны вырашыць вашу праблему. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 906
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 396
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 209
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 940
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 155
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 128
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта