Авторизация
 

Сродкі ад суботніка пойдуць на аднаўленне фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў Міёрах

 16 чэрвеня адбудзецца раённы суботнік. У райвыканкаме прынята рашэнне, што заробленыя грошы пойдуць на аднаўленне фізкультурна-аздараўленчага комплексу, які пацярпеў ад пажару. 

У той ракавы дзень 1 чэрвеня, нават калі над будынкам у неба ўзвіліся вялізныя чорныя клубы дыму, ніхто не хацеў верыць, што ён гарыць. Комплекс бездакорна дзейнічаў восем гадоў. Сюды рэгулярна наведваліся мясцовыя жыхары, прыязджалі з суседніх раёнаў, каб пазаймацца ў трэнажорных і гімнастычных залах, пагуляць у більярд і настольны тэніс, паплаваць у басейне. У адчаі былі ўсе: і дарослыя, і малыя.


Здарылася вялікая бяда. Агонь пашкодзіў дах і другі паверх аздараўленчага комплексу. Часткова знішчана маёмасць на першым паверсе. Тым не менш ёсць шанц усё паправіць. Каб установа найхутчэй адчыніла свае дзверы для наведвальнікаў, наша агульная задача цяпер  — паўдзельнічаць у суботніку. Заробленыя сродкі неабходна пералічыць на разліковы рахунак Міёрскага раённага выканаўчага камітэта № BY42АКВВ36413210000512100000 у цэнтры банкаўскіх паслуг №213 філіяла №216 адкрытага акцыянернага таварыства “Ашчадны банк “Беларусбанк” г. Полацка, БІК АКВВВY21216, УНП 300071397, прызначэнне плацяжу “сродкі раённага суботніка”.


У Год малой радзімы асабліва важны ўдзел кожнага жыхара раёна ў добрых справах на дабрабыт роднага краю. Не застанемся ўбаку.

Фота для ілюстрацыі.
Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 537
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 55 891
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 24 660
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 388
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 518
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 987
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 535
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июня 2018
Василий, Константин, Павел, Федор, Ефрем

Именины 20 июня 2018
Александр, Богдан, Борис, Валентин, Василий, Вениамин, Виктор, Владимир, Григорий, Давид, Иван, Игнатий, Лев, Максим, Михаил, Николай, Павел, Петр, Степан, Тарас, Федор, Федот, Анна, Валерия, Зинаида, Калерия, Мария, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта