Авторизация
 

Андрэй ЮНІЦЫН у чарговы раз наведаў Міёршчыну. Абмеркавалі грамадскія пытанні

 Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Полацкай сельскай выбарчай акрузе №28 Андрэй ЮНІЦЫН у чарговы раз наведаў Міёршчыну. У райвыканкаме правёў асабісты прыём і «прамую лінію». Пагаварыць з Андрэем Юр’евічам, падзяліцца праблемамі, папрасіць дапамогі, абмеркаваць грамадскія пытанні прыйшлі чатыры чалавекі, адзін — патэлефанаваў.

Ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі паступілі прапановы ўнесці змяненні ў Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь. Два звароты мелі дачыненне да капітальнага рамонту вуліцы Камуністычнай. Падчас сустрэчы са старшынёй райвыканкама Ігарам Кузняцовым, яго намеснікамі — Таццянай Стальмачонак і Ленідам Лясовічам дэпутат удакладніў некаторыя аспекты ўзнятай праблемы. Абмеркавалі пытанні занятасці насельніцтва Міёрскага раёна, законапраекты, якія разглядаюцца ў збіраюцца прыняць у Палаце прадстаўнікоў.


Раней на ўчастку ад «Гурмана» да магазіна«Свежы хлеб» вуліца здавалася шырокай — быццам праспект. Калі пачалі асфальтаваць дарогу і ўстанаўліваць бардзюрны камень, візуальна праезная частка звузілася. Змясціліся месцы прыпынку грамадскага транспарта, пешаходны пераход. Рамонт Камуністычнай яшчэ ў працэсе. Наўрад ці цяпер можна меркаваць, як стане тут пасля пераўтварэнняў. Але жыхары дамоў №46 і 33 б’юць трывогу. Напісалі калектыўнае пісьмо ў райвыканкам. Галіна Гайдзель прыйшла на прыём да парламентарыя.


Жанчына патлумачыла, што доступ на дваровую тэрыторыю дома №46 раней быў з трох бакоў. Бесперашкодна заязджалі сюды жыхары, у гандлёвы аб’ект дастаўлялі тавары, мелі магчымасць пад’ехаць машыны аварыйных і экстраных служб. Выязджалі ў любы бок, цяпер два — загароджаны высокім бардзюрам. Транспарту нязручна і вузка ўздоўж дамоў размінацца і разварочвацца, што перашкаджае пешаходам і каляскам, нават пагражае жыццю. А прыпыначны пункт, які з’явіўся пад вокнамі, на думку жанчыны, гэта і дадатковы шум, і цемра ў вокнах, і змушанасць пастаянна дыхаць шкоднымі выхлапамі.


Як заўважыў у адказ дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, мясцовая ўлада існуе, у прыватнасці, для таго, каб бачыць перспектывы развіцця горада, прымаць рашэнні і рэалізоўваць праекты, значнасць якіх не адразу відавочная. Двор—месца грамадскае,у адрозненне ад кватэры, і не з’яўляецца асабістай прасторай. Значыць, перш за ўсё ўлічваюцца агульная бяспека, зручнасць і камфорт.
Як запэўніў старшыня райвыканкама, капітальны рамонт вулiцы вядзецца згодна з праектнай дакументацыяй, распрацаванай ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку. Выконваецца за сродкі мясцовага бюджэту, таму крыху стрыманымі тэмпамі. У тым пераканаўся Андрэй Юр’евіч, калі ў суправаджэнні намесніка старшыні райвыканкама Леаніда Лясовіча наведаў месца работ па вуліцы Камуністычнай.
Са слоў Леаніда Іванавіча, бардзюр у 20 сантыметраў фінішны слой асфальту зменшыць да 15, што адпавядае стандарту. Бачна, што дваровыя дарогі нешырокія. Калі прыпаркаваны аўтамабілі, месца менш. Побач дзіцячая пляцоўка. Калі разважаць глабальна — для прадухілення пагрозы жыццю і бесперашкоднага доступу аўтамабіляў спецыяльнага прызначэння стаянцы ў двары шматкватэрнага дома не месца. Для гэтага ёсць гаражныя кааператывы.


Што да аўтобусных прыпынкаў, то і для іх размяшчэння адна з важнейшых умоў — бяспека дарожнага руху. Як патлумачылі Андрэю Юр’евічу, калі няма спецыяльнай паласы для грамадскага транспарта, яны абсталююцца ва ўшырэнні праезнай часці ў выглядзе адкрытай кішэні. Прыпынак па Камуністычнай размешчаны перад перакрыжаваннем, адлегласць ад бліжэйшага краю пасадачнай плошчы да стоп-лініі павінна складаць не менш за 40 метраў, што і прадугледжана праектам. Праектаваны аб’ект знаходзіцца на тэрыторыі з даўняй забудоўляй. Шырыня вуліцы, якая ўключае праезную часць, бакавую размежавальную паласу і тратуар, не змянілася. Не выйшаў за межы асноўных параметраў вуліцы і не перашкаджае пешаходнаму руху аўтобусны прыпынак. Згодна з будаўнічымі нормамі праектавання адлегласць ад яго да вокнаў жылога дома не нармуецца. Не плануюць сюды пераносіць аўтобусны павільён.

Ад рэдакцыі: Са слоў вядучага інжынера па тэхнаглядзе за будаўніцтвам Браслаўскага УКБ Валерыя Падалякі, пасля капітальнага рамонту на вуліцы з роўным дарожным пакрыццём з’явяцца размежавальная зялёная паласа і латкі для адводу павярховых вод. Пешаходаў парадуюць сучасныя тратуары, выкладзеныя бетоннай пліткай. Стане так, як у цывілізаваных краінах. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 906
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 396
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 209
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 940
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 155
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 128
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта