У панядзелак, 21 мая, начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Васіль Мікалаевіч Балад адкажа на пытанні пра работу міліцыі, прафілактыку злачынстваў і правапарушэнняў. Звяртайцеся з 15.00 да 17.00 на нумар 4 13 62. *** У сераду, 23 мая, на сувязі з насельніцтвам начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Сяргеевіч Тронькін. Звяртайцеся па тэлефоне 4 22 91 з 10 да 12 гадзін. *** У сераду, 23 мая, ля тэлефона 4 97 95 дзяжурыць старшыня Міёрскага сельвыканкама Галіна Васільеўна Шынкевіч. Звяртайцеся з 9 да 10 гадзін.
***
У сераду, 23 мая, у малой зале райвыканкама (г. Міёры, вул.Дзяржынскага, 17) прыём грамадзян па асабістых пытаннях правядзе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Полацкай сельскай выбарчай акрузе №28 Андрэй Юр’евіч ЮНІЦЫН. Звяртайцеся з 10 да 11 гадзін. Папярэдне запісацца на прыём можна 21 мая з 10 да 13 гадзін, 22 мая — з 14.00 да 17.00 па тэлефоне 8 0214 42 83 37. 23 мая, пасля прыёму грамадзян Андрэй Юр’евіч правядзе “прамую лінію”. Тэлефануйце з 11.00 да 12.00 на нумар 8 02152 4 97 50. *** У чацвер, 24 мая, з 11 да 13 гадзін у малой зале райвыканкама правядзе прыём грамадзян намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Валерый Валер’евіч Кавалькоў. Папярэдні запіс па тэлефоне 4 97 72.