Авторизация
 

На Міёршчыне клапоцяцца пра добраўпарадкаванне

 Навакольная чысціня не ўзнікае па ўзмаху чароўнай палачкі. Дзеля яе неабходна арганізавана, зладжана і пастаянна працаваць. Гадавы план мерапрыемстваў па навядзенні парадку ў гарадах і населеных пунктах раёна прадугледжвае ўдзел у важнай справе кожнага працоўнага калектыву, пэўнага чалавека, сям’і.

Зробленае ў рамках мінулага месячніка прааналізавалі 11 мая на пасяджэнні штаба па добраўпарадкаванні. Са справаздачай выступіла старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Баніфатава, яе дапоўнілі кіраўнікі і спецыялісты аддзелаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, санітарнай службы, інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, якія складаюць рэйдавую групу. Прысутнічалі замацаваныя за сельсаветамі шэфы.


На пасяджэнні адзначана, што парадак на міёрскай зямлі наводзіцца, але не ўсюды аднолькава. На працягу двух апошніх месяцаў інтэнсіўна працавалі на прыдамавых тэрыторыях. Многія гаспадары праяўляюць вялікую свядомасць. Тым, хто не браўся за ўборку, пакідалі прадпісанні аб выпраўленні парушэнняў у пэўныя тэрміны. Нагадвалі і пра штраф ад двух да пятнаццаці базавых велічынь, калі ўпарта не фарбуецца фасад, не рамантуецца агароджа.


У месцах вечнага спачыну землякоў пачысцела яшчэ перад Вялікаднем і Радаўніцай. Асаблівая ўвага надавалася рамонту помнікаў і абеліскаў. Паўсюль высякалі лішняе кустоўе, аварыйныя дрэвы, фарміравалі пышныя кроны. З’явіліся і новыя насаджэнні. Напрыклад, у Язне цяпер шуміць гай з 500 бяроз.


Складана навесці парадак, калі некуды падзець смецце. Часта з уласных падвор’яў яно перамяшчаецца ў бліжэйшыя кусты, ручайкі. Асабліва пасля зімы абвастраецца праблема несанкцыянаваных звалак, іх пастараліся ліквідаваць. Лепшае выйсце для людзей — арганізаваны вываз камунальных адходаў. За красавік заключана 350 новых дагавораў на аказанне паслугі, але лічбу трэба памнажаць.
Заўважана, што ніколі не зарастаюць травой і смеццем тэрыторыі газавай службы, санаторыя «Расінка», ААТ «Туркова», дзісенскага лясгаса, школ. Але так не ва ўсіх.


Пад промнямі цёплага сонца ў рост падалася зеляніна, час касіць ля дамоў і ў грамадскіх месцах. Сярод жыхароў райцэнтра ёсць аматары складаваць будаўнічыя матэрыялы, дровы за межамі прыдамавых тэрыторый. З імі працуюць персанальна.


У Дзісне пільнай увагі патрабуюць магазіны, у райцэнтры — гаражныя кааператывы. Час асвяжыць новымі фарбамі збляклыя аўтобусныя павільёны, вызваліць з зарасніку трансфарматарныя падстанцыі. Незразумела і чаму выразанае пад лініямі электраперадач галлё складуецца гарой.


Праблематычным застаецца пытанне зносу старога жылля, пустуючых аб’ектаў, якія належаць гаспадаркам. Такіх асабліва шмат у «Юбілейным», «Язна». Чакае вялізная работа па пошуку ўласнікаў сядзіб у сельскай мясцовасці. Найлепшы плён у Міёрскім сельсавеце, дзе знесены тры дамы. Астатнім трэба актывізавацца. Пасля зносу ўчасткі пакідаць чыстымі. У ліку дрэнных прыкладаў Наўгароды, дзе не прыбралі смецце пасля дэмантажу былой школы.


Актуальныя праблемы стану дарог. Першачарговай увагі патрабуюць накірункі на Алешчанцы Туркоўскага сельсавета, Арханава-Мікалаёва-Рэдзькава Мікалаёўскага.


Чакае сур’ёзнае пакаранне зламыснікаў, якія дэманструюць амаральныя паводзіны і забруджваюць месцы масавага адпачынку ля Асінаўкі, псуюць альтанкі на паўвостраве. Іх імёны дапамогуць высветліць фотапасткі.


У ходзе пасяджэння перад кіраўнікамі аддзелаў і служб райвыканкама, прадпрыемстваў і арганізацый вызначана нямала новых задач. Для хутчэйшага іх вырашэння неабходна далучацца шэфам, актывізавацца і замацаваным за тэрыторыямі сельсаветаў. Як звярнуў увагу старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў, месячнікам добраўпарадкаванне не закончылася. Гэты працэс бязмежны і вечны. Шмат персанальных даручэнняў, а да кіраўнікоў гаражных кааператываў, садоўніцкіх таварыстваў асаблівая просьба: грамадская работа павінна стаць для іх іміджавай.


Наколькі эфектыўна ўсе папрацуюць, стане вядома на наступным пасяджэнні штаба, якое адбудзецца праз некалькі тыдняў. Часу на бяздзеянне няма. 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 475
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 55 157
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 24 245
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 242
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 110
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 874
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 472
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 мая 2018
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Именины 23 мая 2018
Василий, Кирилл, Таисия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта