Авторизация
 

Актыўнае ўзаемадзеянне для плённай працы

 Шырокае кола агітацыйных, выхаваўчых і арганізацыйных пытанняў разгледжана 20 красавіка на семінары-нарадзе намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце і адказных  за гэты напрамак дзейнасці на прадпрыемствах, у арганізацыях, установах і гаспадарках. Яго вяла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аксана Ашурка.

Мерапрыемства пачалося з прадстаўлення новага папаўнення актыву з ПМК-55, Міёрскага раёна газазабеспячэння, Язненскага ПМС, УП ЖКГ і іншых калектываў.


АКСАНА ВАСІЛЬЕЎНА падвяла вынікі агульнай работы за мінулы год, паставіла задачы на сёлета. Падкрэсліла вялікі ўклад ідэолагаў у стварэнне творчай атмасферы, арганізаванае правядзенне выбараў у мясцовыя Саветы, падрыхтоўку масавых мерапрыемстваў, задавальненне патрэб насельніцтва па выніках “прамых” і “гарачых” ліній, нарэшце, па ўдзеле ў раённым аглядзе ідэалагічнай работы. У ім за мінулы год асабліва вызначыліся раён газазабеспячэння і Дзісенскі лясгас, што адзначана спецыяльнымі дыпломамі. А сам агляд працягваецца сёлета. У яго рамках праведзена шмат масавых мерапрыемстваў, яшчэ больш — наперадзе. Сярод бліжэйшых — ідэалагічнае забеспячэнне спаборніцтва на сяўбе, адкрыццё раённай Дошкі гонару, навядзенне парадку ля помнікаў і абеліскаў, падрыхтоўка “бессмяротнага палка” да святкавання Дня Перамогі. А там далей — Дзень сям’і, Дзень горада і Дзень вызвалення, Купалле, маральнае і матэрыяльнае стымуляванне перадавікоў на кормавытворчасці і жніве, фестывалі, конкурсы, спаборніцтвы… Усё нават цяжка пералічыць.


АБ’ЯЎЛЕННЕ Года малой радзімы патрабуе павышанай увагі добраўпарадкаванню населеных пунктаў, не за гарамі парламенцкія і прэзідэнцкія выбары.


Усё гэта патрабуе вялікіх намаганяў не надта шматлікага ідэалагічнага актыву і яго шчыльнага ўзаемадзеяння з грамадскімі арганізацыямі. Пра іх рэгістрацыю гаварыла вядучы спецыяліст групы цэнтралізаванага гаспадарчага абслугоўвання аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Мікуцкая. Задачам, мэтам і напрамкам работы з моладдзю прысвяціла выступленне першы сакратар райкама ГА БРСМ Вікторыя Пяткевіч.


Гуманітарныя праекты і акцыі праводзіць раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, падтрымаць іх запрашала яе кіраўнік Ганна Ліскова. Дарэчы, сёлета ў чэрвені на базе нашага раёна пройдуць абласныя спаборніцтвы санітарных дружын.


ПАШЫРАЕ формы і павялічвае паслугі недастаткова сацыяльна абароненым слаям насельніцтва тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання, на яго базе дзейнічаюць шматлікія аддзелы, гурткі і клубы, праводзяцца розныя акцыі і мерапрыемствы, арганізуецца сацыяльная рэабілітацыя. Аб гэтым і магчымасцях узаемадзеяння з іншымі аргструктурамі гаварыла дырэктар ТЦСАН Алена Шамёнак, яна ж — кіраўнік раённай арганізацыі “Белая Русь”. І да гэтага семінара-нарады сацыяльныя работнікі падрыхтавалі спецыяльную выставу падзелак выхаванцаў розных фарміраванняў як узораў мясцовых сувеніраў, што тут можна заказаць для прыезджых гасцей.


Алена Венядзіктаўна падзялілася вопытам правядзення акцый “Белая Русь”—ветэранам”, “Сям’я без гвалту” і іншых.
На ўзаемадзеянне ідэалагічнага актыву з кіраўнікамі ветэранскіх пярвічак нацэліла аўдыторыю сакратар раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Зоя Родзіна.


ПАДТРЫМКА працоўных калектываў спатрэбіцца пажылым людзям пры правядзенні летам другой спартакіяды, іх інтарэсы павінны быць абаронены і ў калектыўных дагаворах.


Пятае месца ў вобласці па зборы добраахвотных ахвяраванняў займае наш Фонд міру. Яго кіраўнік Ала Смерцьева дзякуе за гэта калектывам УП ЖКГ, РВПС, ЛВДС “Дзісна”, камбікормавага завода, ТЦСАН, медыцынскім работнікам, настаўнікам і вучням устаноў адукацыі. Але нямала прадпрыемстваў і арганізацый, якія ўдзельнічаюць у гэтай справе перыядычна. Пры тым асноўныя сродкі Фонду выкарыстоўваюцца менавіта на мясцовыя праграмы. У прыватнасці, цяпер яны назапашваюцца на мемарыял “Дзеці вайны”.


АЛА ПЯТРОЎНА прыпаднесла сувенір прадстаўніку ЛВДС “Дзісна” Канстанціну Пачопку за актыўны ўдзел калектыву ў папаўненні Фонду міру.


Заключная частка семінара-нарады прысвячалася канкрэтным пытанням. Начальнік аддзела статыстыкі Наталля Новік праінфармавала пра падрыхтоўку і правядзенне перапісу насельніцтва ў 2019 годзе. Загадчык аддзела РЦГЭ Алена Танкавід звярнула ўвагу ідэалагічнага актыву на неабходнасць узмацнення менавіта ў працоўных калектывах мерапрыемстваў па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі, якая, на жаль, працягвае распаўсюджвацца. Большай увагі патрабуе барацьба з наркаманіяй (у раёне ўзбуджаны дзве крымінальныя справы), папярэджанне педафіліі, іншых негатыўных праяўленняў. 

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 378
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 142
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 827
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 352
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 094
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 232
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 204
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта