Авторизация
 

На Дошку гонару Міёрскага раёна занесены партрэты перадавікоў

 Раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне “Аб занясенні на Дошку гонару Міёрскага раёна”. На раённую дошку гонару заносяцца партрэты перадавікоў вытворчасці і сацыяльнай сферы. 

Георгій Іванавіч РАМАНЕНКА

Урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг (загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі) Міёрскай ЦРБ.
На пасадзе з 1997 года. Гэта граматны спецыяліст з высокай практычнай і тэарэтычнай падрыхтоўкай, умелы і энергічны арганізатар, бязмежна адданы справе чалавек з высокімі маральнымі якасцямі. Умее экстрана прымаць правільныя рашэнні ў складаных лячэбна-дыягнастычных сітуацыях. Пад яго кіраўніцтвам паспяхова выконваюцца асноўныя паказчыкі дзейнасці аддзялення, у ліку якіх адсутнасць лятальнасці ад інфаркта міякарда, пнеўманій, пасля аперацый пры вострых захворваннях брушной поласці. Дзякуючы такім адносінам да справы тысячы пацыентаў сталі здаровымі.

 Алена Вітальеўна СУРАВЕЦ

Галоўны бухгалтар ААТ “Мікалаёўскі”.
На пасадзе 26 гадоў. Да гэтага нямала часу працавала намеснікам бухгалтара ў калгасе “Запаветы Леніна”. З’яўляецца спецыялістам высокага класа. Своечасова і якасна спраўляецца з вялікім аб’ёмам работы. Валодае не толькі прафесійнымі ведамі, яшчэ добра разбіраецца ў юрыдычных аспектах. Заўсёды ў курсе прынятых законаў і заканадаўчых актаў. Ведае, як іх прымяніць. Шырокі кругагляд, уменне пастаянна вучыцца, знаходзіць агульную мову з лю- дзьмі, спецыялістамі гаспадаркі і арганізацый, з якімі даводзіцца пастаянна супрацоўнічаць, чуласць і сціпласць пацвярджаюць, што гэта жанчына паспяховая ўсюды і ва ўсім. Не застаецца яна ў баку і ад грамадскага жыцця працоўнага калектыву.

 Генадзь Яўгенавіч ХАХЕЛЬ

Настаўнік фізічнай культуры і здароўя ДУА “Новапагосцкая ДС-СШ”, трэнер-выкладчык Міёрскай ДЮСШ.
Творчы, таленавіты, працавіты, з багатым вопытам работы педагог. Мае асабісты стыль і падыход у выкладанні прадметаў, выхаванні дзяцей. Пад яго кіраўніцтвам заняткі праходзяць эмацыянальна, у форме гульні і спаборніцтва. Умела праводзіць дыягностыку і маніторынг стану здароўя вучняў, паказчыкаў фізічнай падрыхтоўкі, адпаведна вынікам падбірае заданні і практыкаванні. Яго выхаванцы становяцца пераможцамі і прызёрамі раённых спаборніцтваў, удзельнічаюць у абласных. Сам пастаянны актывіст круглагадовай спартакіяды сярод работнікаў устаноў адукацыі. Карыстаецца заслужанай павагай у школьнікаў, іх бацькоў. З’яўляецца дэпутатам Новапагосцкага сельскага Савета.

 Сяргей Іванавіч ЖАБЁНАК

Ваенны камісар Міёрскага раёна.
На пасадзе з 2009 года. Адказны афіцэр, з добрым узроўнем прафесійна-службовай падрыхтоўкі. Старанны і ініцыятыўны, ветлівы і патрабавальны да падначаленых кіраўнік. Захаванасць дзяржаўных сакрэтаў у падначаленым ваенным камісарыяце арганізавана згодна з патрабаваннямі нарматыўных дакументаў. За даручаную справу хварэе душой, умее граматна аналізаваць і крытычна ацэньваць сваю службовую дзейнасць. У ліку добрых спраў — захаванне памяці пра загінуўшых у час Вялікай Айчыннай вайны вызваліцеляў раёна. Сярод шматлікіх захапленняў — на першым месцы радыёэлектроніка, падтрымлівае сувязь з іншымі радыёаматарамі свету.

  Аляксандр Сцяпанавіч БАЛТРУКЕВІЧ

Выхавальнік філіяла “Дзіцячы санаторый “Расінка” з 2011 года.
Закончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, па адукацыі выкладчык гісторыі. Глыбокія веды асноў педагогікі і дзіцячай псіхалогіі дазваляюць яму творча выкарыстоўваць інавацыйныя метады і прыёмы ў рабоце. У атмасферы даверу, узаемапавагі выхаваўчы працэс праходзіць цікава і ненавязліва, пры тым дзеці атрымліваюць паўнацэннае аздараўленне, добры настрой, раскрываюцца іх інтарэсы. Падчас цікавых форм узаемадзеяння “Школа этыкету”, “Школа здаровага ладу жыцця”, “Урок беражлівасці” атрыманыя веды падмацоўваюцца практыкай. Умелая арганізацыя дзейнасці гуртка “Тэхнічнае мадэляванне” развівае ў дзяцей мастацкі густ, цікавасць да тэхнічных навыкаў. За адданасць справе карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у выхаванцаў, іх бацькоў, калег па рабоце.

 Вольга Вайцехаўна УСЦІНОВІЧ

Намеснік дырэктара па вучэбна-выхавальнай рабоце ДУА “Новапагосцкая ДС-СШ.
Працуе тут з 2011 года. Творчы настаўнік, ініцыятар шматлікіх ідэй. Пастаянна ў творчым пошуку эфектыўных форм і метадаў навучання. Адрозніваецца дэмакратычным стылем кіравання, паважлівымі адносінамі да калег і вучняў, што ўдала спалучаецца з патрабавальнасцю. Умее ствараць і падтрымліваць спрыяльны плён маральна-псіхалагічны клімат. Яе вылучаюць любоў да дзяцей, да прадмета, імкненне навучыць самастойна здабываць веды, уменне спалучаць наглядныя і тэхнічныя сродкі выкладання, якія садзейнічаюць зацікаўленасці да замежнай мовы. Удастоена прэміі імя Героя Савецкага Саюза З. М.Тусналобавай-Марчанка, разам з сям’ёй перамагала ў раённым конкурсе “Гаспадар зямлі”, удзельнічала ў абласным “Сямейнае гняздзечка”.

 Анатоль Дзмітрыевіч МАЦУР

Трактарыст мехатрада ААТ “Міёрскі льнозавод”.
Працуе на прадпрыемстве з 2011 года. Добрасумленна, якасна, у аптымальныя тэрміны выконвае абавязкі на сваім участку работ і дасягае выдатных вынікаў. У перыяд нарыхтоўкі льнотрасты даведзеныя нормы выпрацоўкі выконваў на 150%. Эканомны ў спажыванні паліўна-энергетычных рэсурсаў. Беражліва абыходзіцца з замацаванай за ім тэхнікай і падтрымлівае яе ў спраўным стане. З вялікім багажом практычнага вопыту ён заўсёды з павагай ставіцца да навічкоў у льнаводнай справе, падтрымлівае маладых механізатараў, дае параду. Лепшымі якасцямі заслужыў павагу ў калектыве завода.

  Часлаў Станіслававіч КАШКУР

Старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў з 2011 года.
Адказныя адносіны да справы, глубокія веды нарматыўных дакументаў дазваляюць яму граматна і аператыўна выконваць абавязкі, умела вырашаць арганізацыйныя пытанні. Уважліва і нераўнадушна ставіцца да зваротаў і запытаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ветэранаў працы. Умела і аператыўна працуе са старшынямі пярвічак. Арганізуе цікавыя мерапрыемствы, увёў у практыку абмен вопытам з ветэранскімі арганізацыямі суседніх раёнаў. Аўтарытэт лідара дапамагае Чаславу Станіслававічу цесна супрацоўнічаць з кіраўнікамі арганізацый і прадпрыемстваў па аказанні спонсарскай дапамогі.

 Аляксей Антонавіч АСТУКЕВІЧ

Дырэктар Дзісенскага гарадскога Цэнтра культуры.
На пасадзе з 2013 года. Камунікабельны, энергічны, тактоўны з пачуццём гумару. Праводзіць вялікую работу з дзецьмі і моладдзю. Шмат увагі надае развіццю творчасці, самадзейнасці, арганізацыі культурна-масавых мерапрыемстваў. Знаходзіцца ў пастаянным пошуку новых ідэй. Дзякуючы гэтым якасцям маладога кіраўніка значна вырас узровень выканальніцкага майстэрства калектываў мастацкай самадзейнасці Дзісенскага ГЦК. Тут дзейнічаюць 13 клубных фарміраванняў, з якіх шэсць — аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах. Званне “народны” прысвоена клубу ветэранаў вайны і працы “Чырвоны гваздзік”. Усе яны — пастаянныя ўдзельнікі раённых мерапрыемстваў і конкурсаў нярэдкія прызёры. Часта выступаюць за межамі Міёршчыны.

 Норберт Нікадзімавіч ЧАПУЛЁНАК 

Машыніст (качагар) кацельні філіяла “Міёрскі камбікормавы завод”.
Заняты на гэтым участку работ з 2006 года. Дысцыплінаваны, ініцыятыўны, выдатна спраўляецца са службовымі абавязкамі. Выконвае іх метадычна і паслядоўна. Адпаведна правіл і мер перасцярогі кантралюе спраўнасць катлоў, іх распальванне, уважліва адсочвае паказанні прыбораў, узровень вады і тэмпературу пары. Дзякуючы такім добрасумленным адносінам да справы ў памяшканнях заўсёды цёпла і ўтульна, камфортна працаваць. У адносінах да калег і кіраўніцтва прадпрыемства заўсёды тактоўны і ўважлівы.

 Святлана Фёдараўна БАРШЧЭЎСКАЯ

Аператар машыннага даення філіяла “Павяцце” СУП “Чэрасы”.
У галіне жывёлагадоўлі працоўны стаж налічвае 20 гадоў. За гэты час прывыкла спяшацца — кожная хвіліна на рахунку. Чым хутчэй рухаешся, тым хутчэй закончыш дойку. У імклівым тэмпе спаўна праявілася адказнасць аператара і мэтанакіраванае імкненне да лепшых паказчыкаў. Умее кваліфікавана аналізаваць праблемныя сітуацыі, аргументавана адстойваць сваю пазіцыю. Тым часам заўсёды ветлівая і тактоўная, не дапускае канфліктных сітуацый. Добразычлівую атмасферу ў калектыве падтрымлівае і стараннымі адносінамі да сваіх абавязкаў. За гэта карыстаецца заслужанай павагай і аўтарытэтам у кіраўніцтва філіяла.

 Аляксандр Пятровіч РУБАНІК

Вытворца работ ДКУБП “Міёрская ПМК-55”.
На пасадзе з 2012 года. Да гэтага працаваў майстрам будаўніча-мантажных работ. Зарэкамендаваў сябе граматным спецыялістам, які дасканала ведае сваю справу і даводзіць пачатае да канца. Дэманструе ўласны прыклад прыстойнасці і актыўнасці, цікавіцца перадавым вопытам. Умее знаходзіць агульную мову з людзьмі рознага ўзросту. Дзякуючы граматнаму размеркаванню кадраў пад кіраўніцтвам вытворцы работ, прадпрыемства паспяхова спраўляецца з пастаўленымі задачамі. Планавыя заданні перадавік выконвае ў тэрмін, прычым па выніках 2017 года — на 110%. Дзякуючы гэтаму ў ПМК-55 дасягнуты тэмп росту заробку на 119,2%. Па натуры сціплы, у калектыве карыстаецца заслужаным аўтарытэтам.

 Мікалай Анатольевіч ДЗЯМЕШКА

Машыніст пагрузчыка УП ЖКГ Міёрскага раёна з 2015 года.
Пачынаў працоўную дзейнасць на прадпрыемстве ў 2009-ым слесарам кацельняў і цеплавых сетак, затым быў трактарыстам. На розных участках зарэкамендаваў сябе кампетэнтным, дысцыплінаваным, старанным работнікам. Яго працоўныя абавязкі звязаны з пагрузкай і разгрузкай нарыхтаванай сыравіны, падбуртоўкай і сартыроўкай другаснай сыравіны на палігонах і міні-палігонах. Цудоўна ведае спосабы рамонту замацаванага за ім транспартнага сродку, удзельнічае ў мерапрыемствах па выкананні планаў нарыхтоўкі другаснай сыравіны. З’яўляецца грамадскім інспектарам па ахове працы. Адказным стаўленнем да справы і людзей стварае спрыяльны клімат, добразычлівую атмасферу ў калектыве.

 Міхаіл Міхайлавіч ЦЯРЭШКА

Трактарыст-машыніст ВУПКУ “Міёрскі”.
У гаспадарцы заняты з 1985 года. Спачатку працаваў слесарам, затым доўга круціў баранку аўтамабіля. У 2015-ым перасеў на трактар. На кожным участку работы вылучаўся сумленным стаўленнем да абавязкаў. Толькі на трактары ў поўным сэнсе адчуў, што корміць людзей. Менавіта дзякуючы старанню механізатара на палях якасна ўсходзяць сельскагаспадарчыя культуры. Абавязкаў шмат, прычым не самых простых, аднак спраўляецца з лёгкасцю. З тэхнікай абыходзіцца беражліва, умела даводзіць яе да ладу, якасна рыхтуе да новых гарачых сезонаў. І да людзей уважлівы, заўсёды знаходзіць агульную мову з калегамі, за што карыстаецца павагай у кіраўніцтва і акружаючых.

Высокіх паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2017 год дасягнулі:

- сярод арганізацый сельскай гаспадаркі і абслугоўваючых яе галін: СУП “Цітова” (дырэктар Ф. Вершалоўскі), “Чэрасы” (дырэктар А. Януковіч);

- сярод арганізацый прамысловасці, жыллёва-камунальнай, лясной і дарожнай гаспадаркі, будаўніцтва, транспарта, сувязі і сферы паслуг, а таксама тых, якія займаюцца вытворчасцю электраэнергіі, газу, паліва і вады: ВУП “Міёрскі мясакамбінат” выконваючы абавязкі дырэктара У. Навумаў), Міёрскі раён газазабеспячэння філіяла “Браслаўскае вытворчае ўпраўленне” ВРУП “Віцебскаблгаз” (начальнік К. Матэленак); філіял абласнога УП “Віцебскаблпаліва” (дырэктар С. Крук);
- сярод устаноў сацыяльнай сферы (адукацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму, культуры, медыцыны): ДУА “Міёрская СШ №2” (дырэктар У. Ханецкі), “Міёрскі яслі-сад №3” (загадчык В. Аляксеева), Дзісенскі гарадскі Дом рамёстваў ДУК “Міёрская цэнтралізаваная клубная сістэма” (дырэктар А. Балаш), Язненская УБ (загадчык У. Пашковіч);
- сярод прадстаўнікоў мясцовага кіравання і самакіравання: Новапагосцкі сельскі Савет дэпутатаў (старшыня Р. Гернат).


Пералічаныя калектывы заносяцца на раённую Дошку гонару і ўзнагароджваюцца дыпломамі райвыканкама.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 378
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 142
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 827
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 352
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 094
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 232
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 204
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта