Авторизация
 

Андрэй ЮНІЦЫН сустрэўся з насельніцтвам Туркоўскага сельвыканкама

 Андрэй ЮНІЦЫН з пары выбрання яго дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Полацкай выбарчай акрузе №28 правёў прыём грамадзян у шасці сельвыканкамах Міёрскага раёна. 11 красавіка сустрэўся з жыхарамі Туркоўскага. Да яго звярнуліся абмеркаваць асабістыя  праблемы і некаторыя грамадскія пытанні. 

Паўлу Латушку 88 гадоў. Бадзёры, гаваркі, ведае апошнія рэспубліканскія навіны, прыводзіць цытаты з выступленняў Прэзідэнта. Павел Фёдаравіч называе сябе гарадскім вяскоўцам. Прапісаны ў Наваполацку, там 25 гадоў служыў пажарным-выратавальнікам, ёсць кватэра. У Красноўцах, дзе цяпер хутар, стаіць бацькоўская хата. Яе даглядае і актыўна выкарыстоўвае ў вясенне-асенні час. Звярнуцца да дэпутата прымусіла спрадвечная праблема  — бездарожжа. У створаных сельскагаспадарчай тэхнікай ямах стаіць вада. Да роднага куточка складана дабірацца пешшу. Не праедзе тут транспарт сацыяльнага прызначэння. Нават магутная тэхніка цяпер скіроўваецца ў аб’езд.


Дарога ў накірунку да хутара на балансе ДРБУ-203, найбольш праблемны ўчастак — праз вёску Пруды. Павел Фёдаравіч звяртаўся на розныя адрасы. Яе неаднаразова грэйдавалі. У сухое надвор’е сітуацыя цярпімая, у непагадзь — праблема абвастраецца.


Як патлумачыў старшыня Туркоўскага сельсавета Пётр Ціхановіч, гэта пытанне на кантролі мясцовай улады. Падсохне, і дарожнікі адразу возьмуцца рамантаваць праезд да хутара.


Заклапочаны Павел Латушка, што ў сераду і чацвер зачынена зала чакання Дзісенскага аўтавакзала. Нярэдка карыстаецца грамадскім транспартам і назірае праз вакенца аўтобуса, як людзям некуды падзецца паміж перасадкамі. Ад холаду і ападкаў імкнуцца схавацца ў непадалёк размешчаным аддзяленні пажарнай часці. На колькі вострае гэта пытанне, парламентарыю давядзецца разабрацца.
Яўген Сівы з вёскі Хоцькава цікавіўся, чаму пры пастаянным росце цэн памеры пенсій застаюцца нязменнымі. Не так даўно аўдавеў. З гадаванцаў пакінуў толькі трусоў. Цяпер лічыць кожную капейку, купляе прадукты ў Полацку, дзе жывуць дочкі. Там, на думку Яўгена Леанідавіча, танней, чым у аўталаўцы. Не разумее ён, чаму сельскаму жыхару абыходзяцца тавары даражэй, чым гараджаніну.
Па-першае, вяскоўцу патлумачылі, што адзіная крыніца фінансавання пенсіённых выплат — страхавыя ўзносы. Гэта адлічэнні з фонду заработнай платы ў дзяржаўны пазабюджэтны фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Таму пенсіі выплочваюцца зыходзячы са сродкаў, якія мае пенсіённая сістэма. У краіне яны складаюць не менш за 40% ад сярэдняга заробку. Гэтай нормы прытрымліваюцца. Згодна з законам, мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі пераразлічваюцца, індэксуюцца два разы ў год.


Што да цэн, то ў вялікіх гарадах за кошт жорсткай канкурэнцыі паміж гандлёвымі сеткамі яны, сапраўды, крыху адрозніваюцца. Сяло забяспечвае галоўны дзяржаператар — Белкаапсаюз. Пры выкананні сацыяльнай функцыі па абслугоўванні вяскоўцаў ён не заўсёды мае прыбытак, асабліва ў маланаселеных пунктах. На гэтай падставе і фарміруюцца цэны на аптовыя закупкі, рэалізацыю тавараў.


Старшыню сельсавета хвалюе, як спілаваць непатрэбнае дрэва ці выдаліць кустоўе і не атрымаць штраф. Як заўважыў Андрэй Юр’евіч, прапановы па ўдасканаленні заканадаўчай дзейнасці па пытаннях аховы расліннага свету ўжо абмеркавалі ў Парламенце. Унясуць папраўкі. Пакуль трэба працаваць у тых умовах, якія ёсць.


Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак звярнула ўвагу на яшчэ няўстойлівую сувязь мабільнага аператара МТС у некаторых населеных пунктах раёна. Тут трэба разабрацца.


Наогул, да парламентарыя пытанняў паступіла няшмат. Нядаўна з жыхарамі Туркоўскага сельсавета сустракаліся інфармацыйныя групы райвыканкама, прыём грамадзян вяла старшыня раённага Савета дэпутатаў. Многія праблемы вяскоўцаў вырашаны, некаторыя ўзяты на кантроль.


У курсе сваіх праблем трымаюць мясцовыя жыхары і дэпутата раённага Савета па Туркоўскай выбарчай акрузе №30, начальніка раённага вузла электрасувязі Рамана Пухальскага. Ён нярэдкі госць у сельсавеце, праводзіць прыём грамадзян па графіку. Завітаў і на сустрэчу з Андрэем Юр’евічам, каб пацікавіцца, якія праблемы даверылі сяльчане дэпутату Палаты прадстаўнікоў. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 621
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 690
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 630
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 622
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Госці краін

free counters
Партнеры сайта