У сакавіку раённы выканаўчы камітэт выдаў распараджэнне №72р аб забароне выхаду на лёд. Між тым, некаторыя аматары рыбнай лоўлі, нягледзячы на інтэнсіўнае таянне і вялікую небяспеку, выходзяць з вудамі на вадаёмы.
Супрацоўнікі Міёрскай выратавальнай станцыі папярэджваюць пра неабходнасць захавання правіл бяспекі, ігнараванне якіх можа закончыцца трагедыяй. Лёд на рэках і азёрах стаў порыстым, пачарнеў, што сведчыць пра яго хуткае таянне.
Алег РУБАНІК,
начальнік выратавальнай станцыі.