Авторизация
 

У Перабродскім сельвыканкаме на вучобе

 Важная роля ў прафілактыцы пажараў у жыллёвым фондзе за назіральнымі камісіямі пры сельвыканкамах. У іх складзе сумесна дзейнічаюць супрацоўнікі міліцыі, пажарнай службы, сацыяльнай абароны, медработнікі, старэйшыны, мясцовыя дэпутаты. На што звяртаць увагу падчас абследавання домаўладанняў і пра што нагадваць сяльчанам пры прывядзенні прафілактычных гутарак. У Перабродскім сельвыканкаме на вучобе назіральнай камісіі паўтарылі правілы пажарнай бяспекі. 

ХУТКА скончыцца ацяпляльны сезон і пачнецца ўборка ў дварах. Печы трэба падрамантаваць. Менавіта няспраўнае пячное ацяпленне ў мінулым годзе стала прычынай трох пажараў у раёне. Паліць прыбранае на дваровых тэрыторыях смецце — строга па правілах. За 10 метраў ад пабудоў, у бязветраны дзень, пры сабе мець ваду ці пясок і не пакідаць касцёр без нагляду. Пра гэта расказаў інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Дзмітрый Плотнікаў. Заўважыў, што асноўная прычыны гібелі людзей на пажарах — курэнне ў ложку. Пра аматараў падыміць перад сном трэба папярэджваць пажарную службу.


 КОЖНЫ трэці пажар у раёне ў мінулым годзе здарыўся з-за электрапрыбораў. Загарэліся тры халадзільнікі і адна пральная машына. У апошнім выпадку згарэла лазня. Бытавая тэхніка і электраправодка, што адслужылі свой тэрмін, павышаюць рызыку загаранняў, заўважыў начальнік раённай энергаінспекцыі Уладзімір Томка. Прывёў нямала прыкладаў бестурботнага абыходжання з электрычнасцю, калі людзі паплаціліся сваім здароўем і нават жыццём.


ЯК дзейнічаць, калі ў памяшканні пахне газам, нагадаў начальнік Міёрскага раёна газазабеспячэння Канстанцін Матэленак. Правілы простыя. Важна не забыць іх у патрэбны момант: закрыць балон, праветрыць памяшканне, не запальваць агонь і не ўключаць электрапрыборы, набраць нумар 104. Выклік бясплатны. Аварыйна-газавая служба выязджае ў першыя пяць хвілін. Сяльчанам параілі карыстацца датчыкамі чаднага газу, праводзіць дыягностыку газавай пліты і мяняць яе згодна з тэрмінам эксплуатацыі. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 610
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 404
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 555
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 575
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 906
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта