Обсудили на заседании президиума Миорского районного Совета депутатов

  На мінулым пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў абмеркавалі, наколькі актыўна ўцягвалася ў гаспадарчы абарот маёмасць раённай камунальнай уласнасці, праводзілася дзяржаўная рэгістрацыя аб’ектаў, ліквідавалася запазычанасць па арэнднай плаце ў 2017 годзе.

Па інфармацыі намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Баданіна, летась пяць аб’ектаў нашага раёна ўключаны ў зацверджаны абл- выканкамам пералік нявыкарыстанай і неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Віцебскай вобласці, яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, і належыць продажу на аўкцыёне, здачы ў арэнду ці бясплатнаму выкарыстанню пад інвестыцыйны праект. Акрамя таго, 15 будынкаў увайшлі ў спіс патрабуючых спісання (зносу, дэмантажу), кансервацыі і выкарыстання ў наступных гадах. З унесеных у абласны пералік адзін раённы аб’ект прададзены на аўкцыёне, другі перададзены ў межах камунальнай уласнасці, трэці знесены. За 12 месяцаў летась зарэгістравана 68 аб’ектаў нерухомай маёмасці.

Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама правёў гэту працэдуру ў адносінах 12 будынкаў, УП ЖКГ — 49, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі —  шасці, ЦРБ аформіла адзін. Застаюцца незарэгістраванымі 382 аб’екты. За 2017 год зменшылася запазычанасць па арэнднай плаце арганізацыям. Калі на 1 студзеня мінулага года яна складала 3,619 тысяч рублёў, на 1 студзеня сёлета — 1,158 тысяч рублёў. У ліку даўжнікоў індывідуальны прадпрымальнік Л. Скавародка, якая не выплаціла аддзелу адукацыі, спорту і турызму райвыканкама 1,091 тысяч рублёў, райспажыўтаварыства павінна райвыканкаму 0,067 тысяч рублёў. Зарэгістраваць, прадаць аб’ект, знайсці вартага ўласніка ці добрасумленнага арандатара — няпростая, але неабходная задача. Аднак, са слоў намесніка старшыні райвыканкама, работа ў дадзеным накірунку ідзе марудна, не мае сістэмнага характару. Спасылка на адсутнасць сродкаў, а па факце, лічыць Аляксандр Іосіфавіч, перш за ўсё не хапае жадання. У першую чаргу мы самі на гэтай зямлі павінны рацыянальна і эфектыўна выкарыстоўваць што маем, развіваючы і ўмацоўваючы наш дабрабыт.

На тэрыторыі некаторых сельсаветаў ёсць аб’екты, якія даўно ўяўляюць небяспеку для жыцця і здароўя грамадзян з-за аварыйнага стану канструкцый. Да іх доступ не абмежаваны. І гэта — злачынная безгаспадарлівасць уласнікаў. Старшыням сельскіх Саветаў, кіраўнікам арганізацый і прадпрыемстваў даручана актыўней перадаваць пустуючыя аб’екты ў гаспадарлівыя рукі. Спрыяе гэтай рабоце рэгулярнае і якаснае інфармаванне насельніцтва пры дапамозе сучасных інфармацыйных рэсурсаў, раённай газеты. Як падкрэсліла старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава, эфектыўнае выкарыстанне камунальнай уласнасці — клопат агульны. Маёмасць павінна прыносіць аддачу, тады на зямлі запануе парадак.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.