Чарговыя сустрэчы ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства адбудуцца ў чацвер, 29 сакавіка, на тэрыторыі Туркоўскага сельсавета. Пяць інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама наведаюцца ў мехмайстэрні ААТ "Дрыгучы" і "Туркова", на малочна-таварныя фермы, скіруюцца па пэўных адрасах у вёсках Рэкуны, Іванькі, Сталярова, Хоцькава, Пякоціна.
У Год малой радзімы размова пойдзе пра адраджэнне роднай зямлі. Узгадаюцца меры па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны ў рамках Дырэктывы №1, актуальныя пытанні прафілактыкі пажараў і супрацьпраўных паводзін у грамадстве. Сёлета споўнілася 75 год з дня Хатынскай трагедыі. У калектывах узнімуць і гэту чуллівую тэму.
У чацвер, 29 сакавіка, можна будзе звярнуцца з пытаннямі да старшыні райвыканкама Ігара Валер'евіча Кузняцова. Ён выслухае грамадзян на асабістым прыёме ў Туркоўскім сельвыканкаме з 10 да 11 гадзін.