Авторизация
 

На сесіі Міёрскага раённага Савета абмяркоўвалі сацыяльную работу

 Дзяржаўная праграма аб сацыяльнай абароне і садзеянні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады складаецца з некалькіх падпраграм. Сярод іх "Сацыяльная інтэграцыя інвалідаў і пажылых грамадзян". Як у раёне забяспечваюцца магчымасці гэтых катэгорый насельніцтва нароўных з іншымі фарміраваць, развіваць і рэалізоўваць свой патэнцыял, абмеркавалі на другой чарговай сесіі райсавета дэпутатаў 16 сакавіка.

Са справаздачай выступіла Алена Шамёнак — дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, які арганізуе, каардынуе і ажыццяўляе работу ў гэтым накірунку.

Клопат пра пажылых — абавязак дзяцей ці іншых родных і блізкіх. Аднак сітуацыі ў жыцці бываюць розныя. Для многіх надзейнай апорай і падтрымкай становіцца тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання, дзе ведаюць, як дапамагчы кожнаму адзінокаму састарэламу, нямогламу. На 1 сакавіка ў раёне налічвалася 7118 атрымальнікаў пенсій, у тым ліку 1045 інвалідаў. У Цэнтры на ўліку 6068 чалавек, 314 сем'яў.


Тут функцыянуюць сем аддзяленняў. Арганізавана работа 11 сацыяльных пунктаў, два з якіх на пастаяннай аснове. Пажылыя і інваліды — асноўныя атрымальнікі паслуг. Найбольшай папулярнасцю карыстаецца надомнае абслугоўванне. Ім ахоплены 523 чалавекі. Нягледзячы на натуральнае змяншэнне насельніцтва па ўзросце, гэтую лічбу можна назваць стабільнай. Арганізавана работа трох пунктаў пракату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі. Аказанне платных паслуг да аналагічнага перыяду мінулага года склала 118 працэнтаў.


У райцэнтры і Дзісне арганізаваны аддзяленні дзённага знаходжання пажылых. Жыццё тут напоўнена цікавымі падзеямі і сустрэчамі. Да арганізацыі мерапрыемстваў далучаюцца валанцёры, грамадскія актывісты. Так званы паўстацыянар наведваюць 33 чалавекі. Іх паменела, бо са студзеня сталі платнымі гурткі па інтарэсах.


Паслугі ў форме стацыянарнага сацыяльнага абслугоў-вання аказвае аддзяленне кругласутачнага знаходжання. Разлічана яно на 35 ложка-месцаў, цяпер заняты 27. Тут арганізаваны вольны час пастаяльцаў, дзейнічае спартыўная зала, рэтра-пакой, які дапамагае ўзнаўляць у памяці мінулае. Як паказала практыка, новая методыка "Тэрапія ўспа-мінаў" высокаэфектыўная. Дзякуючы пастаянным клопату і ўвазе ўзрост пажылых у аддзяленні перавышае 80 гадоў.


З 2014 года актуальныя эканамічна выгадныя формы жыццеўладкавання пажылых: "патранатная сям'я", "гасцявая сям'я", "прыёмная сям'я", "дом зімоўкі", "дом сумеснага пражывання прыватнай формы ўласнасці". Летась імі скарысталіся 47 чалавек.
У раёне дзейнічае камісія, якая разглядае пытанні па аказанні сацыяльных паслуг у форме замяшчальнай сям'і на падставе адпаведнага дагавора. Нягледзячы на высокі кошт, карыстаюцца попытам сядзелкі.


Дзякуючы аддзяленню дзённага знаходжання для інвалідаў і суправаджальнага пражывання паспяховая інтэграцыя ў грамадства, эфектыўная сацыяльна-культурная і працоўная рэабілітацыя людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Летась яго наведвалі 36 чалавек, для чатырох заняткі арганізоўваліся на даму.


Функцыянавалі 11 гурткоў і клубаў па інтарэсах, у тым ліку выязныя. Дзякуючы ім многія людзі набылі навыкі самаабслугоўвання, развілі творчы патэнцыял, самасцвердзіліся. Усе дзевяць выпускнікоў Цэнтра карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі перайшлі ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання.


 У аддзяленні прымяняюцца новыя методыкі немедыкаментознай рэабілітацыі, праводзіцца гадзіна фізічнай рэкрэацыі, створана зона рэлаксацыі з паслугамі музычнай, водара-, фіта- і пяскатэрапіі. Аформлена пляцоўка для інвалідаў па зроку, створаны куточак ціфлатэхнічных сродкаў. Функцыянавалі тры рэабілітацыйна-працоўныя майстэрні, якія наведвалі 17 чалавек.


Запатрабавана ў бацькоў, якія выхоўваюць інвалідаў, суботняя паслуга "Сацыяльная гасцёўня". Па заключэнні ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі адзінокія і адзінока пражываючыя інваліды І і ІІ груп з разумовымі парушэннямі карысталіся дапамогай асістэнта, інваліды І групы з парушэннямі апорна-рухальнага апарата і па зроку мелі памочніка па суправаджэнні.


Эфектыўнасць работы па ўсебаковай падтрымцы востра маючых патрэбу, сацыяльна ўразлівых слаёў насельніцтва залежыць ад сумесных намаганняў органаў улады, зацікаўленых служб і іншых арганізацый. Летась з раённага бюджэту на паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы Цэнтра накіравана 27235 рублёў. Для пашырэння пераліку разавых паслуг набыты мотаблок з навяснымі прыладамі, мотакаса, 40 веласіпедаў, якія спрыяюць хуткаму прыбыццю сацыяльных работнікаў да сваіх падапечных. Неабходным абсталяваннем і мэбляй папоўнілася аддзяленне кругласутачнага знаходжання.


Шмат увагі надавалі аздараўленню. Летась у стацыянары лячэбных устаноў пралячыліся 11 удзельнікай Вялікай Айчыннай вайны, чатыры ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, 2627 пажылых і інвалідаў. У шпіталі "Юрцава" падмацавалі здароўе два адзінока пражываючыя. На базе Дзісенскай бальніцы сястрынскага догляду функцыянуюць 40 медыка-сацыяльных ложкаў, дзе за справаздачны перыяд пралячыліся 50 пажылых, у тым ліку 19 адзінокіх.


Матэрыяльную дапамогу з пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны атрымалі 225 немаладых людзей і інвалідаў, што на 40,6% менш, чым у 2016 годзе, адрасную — 48. Праз салон "Міласэрнасць" і ў рамках акцыі "З рук у рукі" 56 чалавек забяспечаны гуманітаркай. Атрымана 49 адзінак тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі, 26 чалавек цяпер маюць крэслы-каляскі.


Летась пры дапамозе разнастайных крыніц фінансавання ў домаўладаннях адрамантавалі 33 адзінкі пячнога ацяплення, пяць электраправодак, устанавілі 162 пажарныя апавяшчальнікі, у тым ліку 135 — у Дзісне ў рамках акцыі "Бяспека ў кожны дом" за кошт сродкаў фонду папераджальных мерапрыемстваў "Белдзяржстраху".


Паказчык узроўню забяспечанасці інвалідаў і пажылых сацыяльнымі паслугамі Цэнтра на 10 тысяч непрацаздольных грамадзян на 1 студзеня выкананы і склаў 1270 чалавек.


У абмеркаванні даклада начальнік РАНС Сяргей Слізень праінфармаваў пра сумесную пажарна-прафілактычную работу, якая праводзілася ў домаўладаннях і кватэрах пажылых і інвалідаў. Галоўны ўрач Дзісенскай бальніцы сястрынскага догляду Святлана Палячэнка скіравала ўвагу на неабходнасць медыцынскіх аглядаў людзей ва ўзросце, якія пакутуюць ад хранічных захворванняў і маюць патрэбу назірацца пастаянна. Лідар раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур расказаў пра актыўнасць ветэранскіх пярвічак, нагадаў кіраўнікам гар-сельвыканкамаў, медыцынскіх, гандлёвых, бытавых і камунальных устаноў праяўляць максімальны клопат пра ветэранаў вайны, якіх засталося ўсяго 11.


Як заўважыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава, старасць непазбежна прыйдзе да ўсіх, і яна шчаслівая ў тым выпадку, калі пра гэта думае маладосць. Каб ніводны пажылы, нямоглы не застаўся па-за ўвагай, трэба ўважлівымі да іх патрэб выхоўваць маладое пакаленне. Недарэмна ўдзел у сесіі прымала старшыня маладзёжнай палаты Юлія Крук.


Як сведчылі інфармацыі дакладчыкаў, зрабіць пажылых людзей шчаслівымі магчыма. Усё залежыць ад жадання пэўнага чалавека: атрымліваць надомны клопат ці паслугі сядзелкі, знаходзіцца ў стацыянары сацыяльнага абслугоўвання ці ў замяшчальнай сям'і. Для поўных сіл і энергіі падыдзе дзённае аддзяленне Цэнтра. Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў нагадаў, што моц нашага грамадства ацэньваецца менавіта па адносінах да ўразлівай катэгорыі насельніцтва. У раёне прапануюцца розныя варыянты паўнацэнна жыць кожнаму, работа ў гэтым накірунку развіваецца. Ёсць задума для тых, хто ўсё свядомае жыццё прысвяціў служэнню роднаму краю, пабудаваць у райцэнтры пансіянат.

На здымках: У аддзяленні кругласутачнага знаходжання пажылых. У майстэрні «Лаўка цудаў» ТЦСАН.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 84 680
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 53 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 23 285
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 23 084
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 21 962
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 061
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 12 731
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2018
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2018
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта