Константин Мателенок из Миор назначен на должность

  З 12 сакавіка на пасаду начальніка Міёрскага раёна газазабеспячэння філіяла ВУ "Браслаўгаз" УП "Віцебскаблгаз" прызначаны Канстанцін Анатольевіч Матэленак. 

Канстанцін Анатольевіч нарадзіўся 23 чэрвеня 1985 года ў вёсцы Узмёны.
У 2002 годзе скончыў Узмёнскую сярэднюю школу. У 2007-ым—Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе вучыўся на тэхналагічным факультэце па спецыяльнасці "Праектаванне, будаўніцтва і эксплуатацыя газанафтаправодаў і газанафтасховішчаў". У 2014-м — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемствах прамысловасці".


Міёрскі РГЗ (раней філіял РВУ "Міёрырайгаз") — першае працоўнае месца Канстанціна Матэленка. Тут прайшоў прыступкі службовага росту ад інжынера да кіраўніка. Пэўны час працаваў на прадпрыемствах "Віцебскаблгаз", "Віцебскгаз". Газавую службу раёна ўзначальваў з верасня 2015 па чэрвень 2017 года.


Затым займаў пасаду галоўнага інжынера Шаркаўшчынскага РГЗ.
У планах кіраўніка развіваць сеткі газазабеспячэння, аказваць якасныя паслугі насельніцтву, трымаць высокую планку Міёрскага РГЗ у сістэме УП "Віцебскаблгаз".
Жанаты, выхоўвае дачку.

Для чаго праводзіцца планавае тэхнічнае абслугоўванне газавыкарыстальнага абсталявання?
— Згодна з Правіламі карыстання газам у быце ў рэдакцыі пастановы Савета Міністраў ад 24 снежня 2013 года №1136, віды работ па абслугоўванні газавыкарыстальнага абсталявання і іх перыядычнасць вызначаюцца ў тэхналагічных інструкцыях на падставе тэхнічных нарматыўных прававых актаў і кіраўніцтваў па эксплуатацыі абсталявання. Планавае ТА праводзіцца, каб падтрымліваць газавыкарыстальнае абсталяванне ў спраўным стане. Ацяпляльныя апараты і калонкі абслугоўваюцца штогод, бытавыя пліты — раз у пяць гадоў.


Спажыўцы газу абавязаны ва ўзгоднены час забяспечыць доступ да абсталявання супрацоўнікам газазабяспечвальнай арганізацыі або іншых сэрвісных цэнтраў. Эксплуатацыйныя службы УП "Віцебскаблгаз" гатовы па заяўках абанентаў выканаць работы нават па-за графікам.


Як вызначаецца кошт работ па тэхнічным абслугоўванні катлоў?
— Тэхнічнае абслугоўванне газавыкарыстальнага абсталявання могуць праводзіць газазабяспечвальная арганізацыя і іншыя юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі на падставе дамовы аб супрацоўніцтве з УП "Віцебскаблгаз" (сэрвіснымі цэнтрамі).


Тарыфы на штогадовае тэхнічнае абслугоўванне фарміруе газазабяспечвальная арганізацыя. Улічваюцца выдаткі на тэхнічнае абслугоўванне і ўсярэдненыя затраты па дастаўцы (пераездзе) да месца выканання работ, зыходзячы з канкурэнцыі на рынку паслуг. Спагнанне транспартных выдаткаў без прывязкі да адлегласці да кожнага канкрэтнага заказчыка з'яўляецца распаўсюджанай практыкай, не супярэчыць заканадаўству ў галіне цэнаўтварэння і выраўноўвае ўмовы атрымання паслуг для абанентаў, якія знаходзяцца ў значнай аддаленасці. Пры гэтым тарыфы УП "Віцебскаблгаз", як правіла, ніжэй, чым у большасці прыватных сэрвісных цэнтраў.


Навошта штогод правяраць дымавыя і вентыляцыйныя каналы ў прыватным доме?
— Дымавыя каналы павінны выводзіць прадукты згарання. Калі комін няспраўны, у жыллё можа паступаць высокатаксічны чадны газ. Ён без паху і колеру. Пяць хвілін знаходжання ў памяшканні, дзе ў паветры ўсяго 1,5% чаднага газу, смяротна небяспечна для жыцця чалавека.
Згодна з Правіламі карыстання газам у быце, адказнасць за праверку тэхнічнага стану дымавых і вентыляцыйных каналаў нясуць самі спажыўцы ў прыватных дамах. У шматкватэрных — арганізацыі, якія эксплуатуюць жыллёвы фонд: ЖКГ, таварыствы ўласнікаў.
Правяраюць і прачышчаюць каналы толькі спецыялізаваныя арганізацыі. Напрыклад, Віцебскае прадпрыемства супрацьпажарных работ, гарадскія і раённыя аддзелы МНС. У індывідуальных жылых дамах можна самастойна правяраць коміны. Толькі неабходна прайсці адпаведнае навучанне.


Калі няма актаў праверкі сістэмы дымавыдалення або яна няспраўная, газазабяспечвальная арганізацыя мае права адключаць газавыкарыстальнае абсталяванне.


Па якім тарыфе разлічваюцца паслугі газазабеспячэння ў жылым доме, што выкарыстоўваецца для сезоннага пражывання, калі няма зарэгістраваных па месцы жыхарства грамадзян або ва ўласніка ці членаў яго сям'і ёсць рэгістрацыя па месцы знаходжання?
— У першым выпадку разлікі ажыццяўляюцца па тарыфах, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне. Рэгістрацыя па месцы знаходжання таксама не з'яўляецца падставай для разлікаў за паслугі газазабеспячэння па субсідзіраваных дзяржавай цэнах. Таму давядзецца заплаціць па поўнай цане.


Цана на прыродны газ, якая забяспечвае поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў, складае 0,4011 рубля за 1 куб. м.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Падрыхтавала Эліза БЛАЖЭВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.