Авторизация
 

За адказнасць пры парушэнне правіл дарожнага руху. Змяненні і дапаўненні.

 Змяненні і дапаўненні ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь уступілі ў сілу з 31 студзеня. Асобныя з іх маюць дачыненне да адказнасці за парушэнне правіл дарожнага руху.

- У АРТЫКУЛЕ 18.17 КаАП (учыненне дарожна-транспартнага здарэння) прадугледжана, што пры афармленні ДТЗ, у якім удзельніку не прычынены траўмы, а маюцца толькі механічныя пашкоджанні транспартных сродкаў або маёмасці, кіроўцу прыцягваюць да адказнасці за парушэнне адпаведнага пункта Правіл дарожнага руху, што стала прычынай здарэння. Такім чынам, адказнасць па гэтым артыкуле прадугледжана толькі па патрабаванні пацярпелага ў выпадку прычынення яму лёгкага цялеснага пашкоджання.


- КАЛІ ўдзельнікі ДТЗ склалі "еўра-пратакол", адміністрацыйная адказнасць у адносінах да іх не прымяняецца. Нават у выпадку наступнага звароту ў ДАІ адміністрацыйны працэс пачынацца не будзе.


- АДМЯНІЛІ норму (артыкул 18.18 КаАП), што прадугледжвала адказнасць за адсутнасць пры сабе неабходных дакументаў. Аднак кіроўцам не трэба гэтым злоўжываць. Праверка дакументаў па базах дадзеных займае час. Можа адсутнічаць інфармацыя пра дакументы, выдадзеныя даўно. Тады патрабуецца дадатковая праверка. Раней за адсутнасць дакументаў прадугледжваліся папярэджанне або штраф ад 0,1 да 2 базавых велічынь. Цяпер кіроўцу могуць прыцягнуць да адказнасці па частцы 5 артыкула 18.22 КаАП (іншыя парушэнні). Пакаранне — папярэджанне або штраф да 0,5 БВ.


- ЗА ПАЎТОРНАЕ (на працягу года) кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права на кіраванне, прадугледжаны адміністрацыйны арышт да 15 сутак. Такія справы будуць разглядаць суды.


- СКАСАВАНА працэдура канфіскацыі талона да вадзіцельскага пасведчання пры вядзенні працэсу.
- ТЭРМІН выплаты штрафу, якім пакаралі на месцы (без складання пратакола), павялічылі з пяці дзён да аднаго месяца. Пры гэтым пастанова не страчвае сілу, калі штраф не выплацілі. Яго памер аўтаматычна павялічваецца на дзве базавыя велічыні. Па-ранейшаму заплаціць штраф можна праз сістэму "Разлік" (АРІП) або на месцы з карткі праз мабільны тэрмінал.


- ЗМЕНШАНЫ ніжні ліміт сумы штрафу за адсутнасць дагавора абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў. Так, для фізічных асоб штраф складае ад трох да пяці базавых велічынь.

Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр САВЕЙКА,
старшы дзяржаўтаінспектар

аддзялення ДАІ Міёрскага РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 597
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 001
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 50 643
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 866
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 606
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 436
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 401
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 мая 2019
Василий, Гавриил, Дмитрий, Иосиф, Николай, Акулина, Семен

Именины 21 мая 2019
Адриан, Арсений, Иван

Госці краін
free counters
Партнеры сайта