Авторизация
 

Дзе праходзіць мяжа паміж правапарушэннем і злачынствам

 Па фактах хуліганства ў 2017 годзе ў Міёрскім раёне складзены 261 адміністрацыйны пратакол і ўзбуджана адна крымінальная справа. З пачатку 2018-га па артыкуле 339 "Хуліганства" ўзбуджаны дзве крымінальныя справы. Дзе праходзіць мяжа паміж хуліганствам як адміністрацыйным правапарушэннем і як крымінальным злачынствам. Якія меры адказнасці прымаюць да парушальнікаў. Пра гэта ў размове з памочнікам пракурора раёна Вольгай БАРЫСЕНКА.

— Пад хуліганствам як адміністрацыйным правапарушэннем маюцца на ўвазе наўмысныя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак, дзейнасць арганізацый, спакой грамадзян і сведчаць пра непавагу да грамадства, — тлумачыць Вольга Рыгораўна. — Спынімся на прыкладах. Так, незнаёмец на вуліцы зрывае з вас галаўны ўбор і кідае яго на зямлю. Гэта дробнае хуліганства. Калі наўмысна не даюць прайсці, прыстаюць з недарэчнымі размовамі, тузаюць за адзенне ці сумку — усё гэта хуліганскія праяўленні.


Аднак хуліганства — гэта не толькі вулічнае правапарушэнне?
— Так. Калі ў кватэры пасля 23.00 гучна грае музыка, гэта перашкаджае адпачываць суседзям і таксама з'яўляецца дробным хуліганствам. Тое ж самае можна сказаць пра начную сварку паміж мужам і жонкай, якую чуваць на некалькіх паверхах. Ці пра няпрошаных гасцей, што настойліва грукаюць у дзверы — вокны.


За якія выпадкі дробнага хуліганства панеслі адказнасць жыхары нашага раёна?
— У большасці за нецэнзурную лаянку ў грамадскіх месцах. Гэтае правапарушэнне ў артыкуле 17.1 "Дробнае хуліганства" было прапісана першым. Аднак сёлета з 31 студзеня ўступіла ў сілу новая рэдакцыя Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Зменены і вышэйназваны артыкул. З тэксту выключана спалучэнне "нецэнзурная лаянка ў грамадскім месцы". Але гэта не азначае, што адміністрацыйная адказнасць за яе больш не прымяняецца. Калі хуліган будзе наўмысна лаяцца на кагосьці нецэнзурнымі словамі, ён заплаціць штраф. А вось грамадзянін, што ідзе па вуліцы і, так бы мовіць, сам з сабой размаўляе на нецэнзурнай мове, правапарушальнікам больш не з'яўляецца. Толькі гэта зусім не падстава для свабоднага ўжывання падобнай лексікі.


Пакаранне за дробнае хуліганства таксама змянілася?
— Меры адміністрацыйнага ўздзеяння ранейшыя — штраф ад двух да трыццаці базавых велічыць або адміністрацыйны арышт.


У якім выпадку хуліганства кваліфікуецца як крымінальнае злачынства?
— Калі хуліганскія дзеянні суправаджаюцца гвалтам або пагрозай яго прымяніць, прыводзяць да знішчэння ці пашкоджання маёмасці, вызначаюцца выключным цынізмам. Да прыкладу, бойка на вуліцы — гэта адміністрацыйнае правапарушэнне, калі ў выніку камусьці прычынілі цялесныя пашкоджанні — гэта крымінальнае злачынства. Адказнасць па артыкуле 339 "Хуліганства" Крымінальнага кодэкса чакае за забавы з петардамі, якія прывялі да пажару, за наўмысную падножку, што стала прычынай пералому рукі ці нагі, за разбітае каменем шкло ў доме ці машыне і іншыя падобныя дзеянні.


Наколькі строгае крымінальнае пакаранне?
— Хуліганства караецца грамадскімі работамі, штрафам, папраўчымі работамі, арыштам, пазбаўленнем волі да трох год. Больш строгія меры прадуглежаны за паўторнае злачынства, учыненае групай асоб, з нанясеннем менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў, з прымяненнем зброі або выбуховых рэчываў.

Гутарыла Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 146
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 382
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 022
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 821
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 130
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 864
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 157
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта