Авторизация
 

Старшынёй Міёрскага Савета дэпутатаў 28-га склікання выбрана Марыя БАНІФАТАВА

 Старшынёй раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання адзінадушна выбрана Марыя БАНІФАТАВА. У мінулую суботу ў зале пасяджэнняў райвыканкама адбылася першая сесія раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. У яе рабоце прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў, генеральны дырэктар прадпрыемства "Віцебскаблдарбуд", дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Міёрскай выбарчай акрузе №15, член прэзідыума абласнога Савета Уладзімір Мацвееў. У ліку запрошаных — прадстаўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў, грамадскіх фарміраванняў, сельсаветаў і Дзісенскага гарвыканкама. 

 Адкрываючы пасяджэнне, старшыня раённай выбарчай камісіі Раіса Парфёненка адзначыла, што важная палітычная кампанія ў раёне прайшла зладжана і арганізавана, адпаведна заканадаўству. Высокая яўка выбаршчыкаў на ўчасткі для галасавання засведчыла адказныя адносіны жыхароў раёна да важнай падзеі, яны па вартасці ацэньваюць здольнасць мясцовых органаў улады вырашаць надзённыя пытанні жыццезабеспячэння. Выбраны 32 дэпутаты раённага Савета па ўсіх выбарчых акругах. Такім чынам поўнасцю сфарміраваны дэпутацкі корпус раённай заканадаўчай улады, які мае права прыступіць да работы. Раіса Васільеўна павіншавала народных выбраннікаў і пажадала плённай, стваральнай працы ў стартавы для іх дзейнасці Год малой радзімы.


Затым адбыліся выбары старшыні раённага Савета. На адказны пост прапанавана кандыдатура дэпутата Міёрскай-Кіраўскай выбарчай акругі №7 Марыі Баніфатавай. Народныя выбраннікі раённага Савета некалькіх скліканняў запар Уладзімір Нікалаёнак, Сяргей Жабёнак, Алена Шамёнак далі станоўчую ацэнку яе рабоце. Прыязна адгукаліся пра вялікі вопыт у вырашэнні актуальных задач, высокія арганізатарскія здольнасці, старанне працаваць у інтарэсах жыхароў раёна, вылучалі асабістыя якасці. Іншых кандыдатур дэпутаты не прапанавалі, таму ў бюлетэні закрытага тайнага галасавання ўносілася адно прозвішча.


 Марыя Баніфатава адзінадушна выбрана старшынёй райсавета. Кіраўнік дэпутацкага корпусу падзякавала калегам за аказаны давер і падтрымку, запэўніла, што і надалей шмат сіл і намаганняў будзе скіравана на развіццё і росквіт нашай малой радзімы. Намеснікам старшыні райсавета выбралі дэпутата ад Паташнянска-Гвардзейскай выбарчай акругі №28 Валерыя Драба.


У ходзе пасяджэння ўтвораны чатыры пастаянныя камісіі, вызначаны іх персанальны склад і кіраўнікі. Старшынёй камісіі па пытаннях мясцовага самакіравання і рэгламенту стала Ірына Крук. Камісію па бюджэце і эканамічным развіцці ўзначаліў Аляксандр Баданін. Андрэй Батура выбраны старшынёй камісіі па пытаннях аграпрамысловага комплексу, экалогіі. Кіраўніком камісіі па пытаннях сацыяльнай сферы і сацыяльнай абароны грамадзян і справах моладзі стала Алена Шамёнак.


На сесіі ўтвораны прэзідыум у складзе сямі чалавек, куды ўвайшлі старшыня райсавета, яго намеснік, кіраўнікі пастаянных дэпутацкіх камісій і Дзісенскага гарвыканкама. Прыняты рашэнні райсавета аб удакладненні раённага бюджэту 2017 года, унясенні змяненняў у падпраграму "Культура Беларусі 2016-2020г.г.", выдаткаванні субсідый сельгасарганізацыям раёна на пакупку запчастак для рамонту машын і абсталявання да пасяўной кампаніі.


Генеральны дырэктар прадпрыемства "Віцебскаблдарбуд" Уладзімір Мацвееў падзякаваў жыхарам Міёршчыны за выказаны высокі давер прадстаўляць іх інтарэсы ў абласным Савеце дэпутатаў. Разумее, што ад яго цяпер у першую чаргу чакаюць дапамогі ў паляпшэнні стану мясцовых дарог. Як запэўніў Уладзімір Сямёнавіч, сітуацыя пачне мяняцца, на гэта скіруюцца сумесныя з раённай выканаўчай уладай і дэпутацкім корпусам намаганні.


 Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў удзячны дэпутацкаму корпусу мінулага склікання за плённую дзейнасць на дабрабыт насельніцтва ў сваіх выбарчых акругах і ў складзе раённых і абласных Саветаў. Гэта былі першыя памочнікі ва ўсіх справах. У вырашэнні актуальных задач, накіраваных на развіццё Міёршчыны, актыўнасці і ініцыятывы чакае ад новых народных выбраннікаў. Яны павінны захаваць цесную сувязь з людзьмі, вывучаць іх патрэбы. Гэта садзейнічае паляпшэнню ўсеагульнага дабрабыту.


Шмат добрых слоў на сесіі прагучала ў адрас Таццяны Смулько. Шмат гадоў яна добрасумленна ўзначальвала Даўгінаўскі, затым Узмёнскі сельсаветы, старалася своечасова вырашаць грамадскія пытанні, надзённыя праблемы вяскоўцаў. Калегі ўручылі Таццяне Сяргееўне букет пунсовых руж, старшыня райвыканкама — Ганаровую грамату. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта