У суботу, 3 сакавіка, адбудзецца першая сесія Міёрскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. Пачатак работы сесіі ў 12 гадзін у зале пасяджэнняў райвыканкама (вул. Дзяржынскага, 17).
На разгляд выносяцца наступныя пытанні: 1. Аб выбранні старшыні раённага Савета дэпутатаў. 2. Аб выбранні намесніка старшыні раённага Савета дэпутатаў. 3. Аб утварэнні пастаянных камісій раённага Савета дэпутатаў, зацверджаных іх складам, і выбранні старшынь камісій. 4. Аб выбранні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і членаў прэзідыума.