Авторизация
 

Абмеркавалі работу аграрыяў на Міёршчыне, намецілі планы па выпраўленні адмоўных сітуацый

 Абарона мерапрыемстваў па выкананні вытворчай праграмы 2018 года — своеасаблівае выпрабаванне для кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў на веданне справы, кампетэнтнасць, арганізатарскія здольнасці, уменне планаваць і займацца канкрэтнай вытворчасцю, зарабляць грошы. Пачалася яна ў райвыканкаме  20 лютага пад кіраўніцтвам начальніка райсельгасхарчу Вячаслава Бялько.

Першым вытрымліваў экзамен кіруючы "штаб" ААТ "Дрыгучы". Мінімальнымі рубяжамі бясстратнай работы аграрыяў вызначаны ўраджай збожжавых не менш чым у 29 цэнтнераў з гектара і гадавы надой на карову ў 4000 кілаграмаў. Калі ацэньваць вынікі 2017-га ў ААТ "Дрыгучы", то нібы і хвалявацца няма чаго: гаспадарка на другім месцы ў раёне па намалоце зерневых з гектара, трэцяя па надоях у 4532 кілаграмы. Працяглы час з'яўлялася на Міёршчыне арыенцірам па прадукцыйнасці дойнага пагалоўя, а летась атрымала ад кожнай каровы на 630 кілаграмаў малака менш, апусцілася па сярэднясутачных прывагах статка да 331 грама. Пагаршаецца сітуацыя ў жывёлагадоўлі.
— Не атрымалася нарыхтаваць кармы, а гэта наклала адбітак на ўсё, — пачаў справаздачу дырэктар Уладзімір Жылінскі.


Прагучалі лічбы з кармавога балансу: летась сенажу нарыхтавана 71% да патрэбнага, сіласу — 38%, увогуле запасы травяністых кармоў склалі 61,7% да запланаванага. Сітуацыя складаная. Але што прадпрымаецца, каб такое не паўтарылася сёлета?


Ужо ў мінулым годзе ў гаспадарцы не займаліся перазалужэннем сенакосаў і пашаў. Значыць, на іх засталіся пераважна злакавыя кампаненты. Забяспечыць на такіх угоддзях добры травастой можна толькі за кошт унясення належных доз азотных тукаў. Але мінеральных угнаенняў пакуль назапашана толькі 8% патрэбнай колькасці, значна менш, чым у сярэднім па раёне. Стрымлівае фінансавы недахоп.
Невялікія плошчы плануецца перазалужыць сёлета. Раённыя спецыялісты рэкамендуюць свае аб'ёмы аднаўлення травастою, найперш канюшыннага, але для гэтага патрэбна восем тон насення, гаспадарка мае толькі тры, у тым ліку 1,8 тоны канюшыны, 500 кілаграмаў цімафееўкі, 360 — аўсяніцы, пэўную колькасць донніку. Зноў патрэбны сродкі, каб адчуць аддачу ад пасеваў патрэбных бабовых траў і наогул чыстых бабовых і зернебабовых культур, пад якія патрабуецца да 15% ворыва!


Відаць, пакуль трэба па-ранейшаму ратаваць кармавы баланс дарагаватай кукурузай. Палову патрэбнай колькасці насення ўжо набылі. Толькі і гэта культура патрабуе азотных тукаў і не танных гербіцыдаў.


Насення яравых зерневых "Дрыгучы" маюць дастаткова, але магчымы перасеў загінуўшых азімых. Гаспадарцы выдзелена пэўная колькасць элітнага зерня. На яго, зноў жа, патрэбныя сродкі.


Дырэктар аптымістычна ацэньвае гатоўнасць гаспадаркі да веснавых работ: тэхніка будзе адрамантавана і падрыхтавана калі не да 1 сакавіка, то да 15-га абавязкова. Да ладу неабходна давесці тры з 18 трактараў, у тым ліку адзін МТЗ-1221, па адным пасяўным агрэгаце, раскідвальніку мінеральных угнаенняў і дыскавай баране, але ж — шэсць плугоў з васьмі. Затрымка па апошняй пазіцыі балюча адгукнецца, бо восенню не ўзнята 315 гектараў зябліва.


На веснавую сяўбу гаспадарцы патрэбна набыць 39,5 тоны дызельнага паліва. Сродкі на яго нібы ёсць, хаця ўсё канчаткова не пралічана.
Цяпер фінансы на развіццё вытворчасці гаспадарка атрымлівае толькі ад жывёлагадоўлі. На гэтую галіну спадзяюцца і далей, бо летась атрыманы нядрэнны прыплод, ідуць цяленні і раздойваюцца навацельныя каровы. Рацыёны для іх рэгулююцца канцэнтратамі, ёсць адкормачнае пагалоўе… Пры гэтым ужо няма цялушак на ўзнаўленне, не прыпынена памяншэнне прадукцыйнасці не толькі дойнага статка. Не выпадкова пры абароне мерапрыемстваў кіраўніка і спецыялістаў папракнулі, што недастатковая ўвага корманарыхтоўцы і тэхналогіі на ўсіх этапах вытворчасці ў жывёлагадоўлі прывялі да такіх страт сродкаў, якіх цяпер бы хапіла для вырашэння ўсіх праблем.


ААТ "Дрыгучы" для выканання вытворчай праграмы мае дастаткова тэхнікі, статка, спецыялістаў і радавых работнікаў. Няма толькі ініцыятывы і разваротлівасці ў перадоленні цяжкасцей, найперш ва ўмацаванні працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны, на чым акцэнтавалася ўвага.


***
Напрамкі размовы пра планаванне вытворчых спраў у 2018 го-дзе ў ААТ "Узмёнскі край" вызначалі старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў, начальнік райсельгасхарчу Вячаслаў Бялько і яго намеснікі. Дырэктар сельгаставарыства Ігар Брынкевіч праінфармаваў пра гатоўнаць літаральна кожнага трактара і ўсіх сельгасмашын, якія будуць удзельнічаць у веснавых палявых работах і корманарыхтоўцы. Сітуацыя і ў гэтай гаспадарцы няпростая, хаця кіруемая: чакаюцца вялікія аб'ёмы веснавога ворыва; трэба папаўняць запасы насення яравых зерневых, у тым ліку за кошт элітнага насення; завезена мінеральных тукаў на сярэднераённым ўзроўні, толькі спыняцца нельга.


"Узмёнскі край" мае пэўны вопыт у вырошчванні рапсу і спецыялізуецца на насенняводстве шматгадовых траў. Толькі каб зарабляць на насенні траў, трэба не перадаваць намалочаны ворах для дапрацоўкі іншым, а навучыцца рабіць гэта самім.


Для кармоў гаспадарка мае 1200 гектараў палепшаных угоддзяў, 330 — канюшыны, 240 — злакавых траў, плануе пасеяць 200 гектараў кукурузы. Але пакуль не надта шмат "чыстай" канюшыны, зусім няма плантацый пайзы, проса, азімай вікі, бабоў, гароху і іншых кармавых ці багатых бялком культур. А яны патрэбны, бо "Узмёнскі край" не можа пахваліцца вялікімі надоямі і прывагамі ў жывёлагадоўлі, можна нешта мець і ад насенняводства. Па ранейшай звычцы галоўны аграном не рызыкуе хутка павялічваць угоддзі пад зернебабовымі. Не выпадкова старшыня райвыканкама парэкамендаваў кіраўніку і галоўным спецыялістам клапаціца не толькі пра заўтрашні дзень, але і большую перспектыву.


***
Сярод агульных патрабаванняў, якія прагучалі пры абароне мерапрыемстваў, — скарачаць страты ў жывёлагадоўлі і клапаціцца пра кармы; рабіць разлікі па ўсіх напрамках вытворчасці, каб забяспечваць іх рэнтабельнасць; умацоўваць тэхналагічную і працоўную дысцыпліну. Ніхто за нас нашы праблемы не вырашыць. Калі кожны на сваім рабочым месцы працуе сумленна, тады і заробак ёсць. 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта