Авторизация
 

Андрэй Юніцын ў Мікалаёўскім сельвыканкаме правёў прыём грамадзян

 15 лютага ў Мікалаёўскім сельвыканкаме прыём грамадзян правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэй Юніцын.

Таццяна Кліменцьева — адна з тых сяльчан, якія не ўяўляюць жыцця без хатняй гаспадаркі і агародаў. У яе распараджэнні два гектары зямлі. Гадуе свіней, коз, курэй. Раней быў конь, цяпер замест яго — мотаблок. Аднак і са сваёй тэхнікай жанчыне, якая пахавала мужа, без дапамогі мясцовай гаспадаркі ніяк не справіцца. Асноўная патрэба ў касілцы і камбайне. Дырэкцыя ААТ "Мікалаёўскі" былой цялятніцы ў просьбе не адмаўляе, толькі доўга даво-дзіцца чакаць абяцанага. Летась скошаная ў дажджлівую пару трава так і не стала сенам і ў засекі прыйшлося засыпаць больш купленага збожжа, чым свайго. Шкада ўраджаю, шкада ўкладзенай працы. Пакрысе свядомасць сяльчанкі мяняецца ў бок меншых фізічных страт: лягчэй і прасцей набыць, чым атрымаць на ўласным падворку. Можа лепш адмовіцца ад вядзення ўласнай гаспадаркі? Такое пытанне прыйшла абмеркаваць з дэпутатам жыхарка Мікалаёва.


У наш час разводзяць жывёлу і займаюцца агародніцтвам ў асноўным тыя, хто на заслужаным адпачынку. Гэта і дадатковая крыніца прыбытку саміх сяльчан, і садзеянне развіццю аграрнай галіны. Наогул, на такіх дбайных, працавітых гаспадарах як Таццяна Кліменцьева трымаюцца вёскі. Таму падтрымліваць іх — дзяржаўна важная задача, адзначыў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Андрэй Юніцын. Кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў нацэлены на дапамогу насельніцтву ва ўборцы ўра-джаю, арганізацыі закупу прадукцыі, выдзяленні зямельных участкаў.


Як патлумачыў старшыня Мікалаёўскага сельвыканкама Анатоль Кудрашоў, у дадзенай сітуацыі склаліся форс-мажорныя абставіны. Мінулы год выдаўся неспрыяльным па ўмовах надвор'я. Зацяжныя дажджы стрымлівалі ход корманарыхтоўкі і ўборкі ўраджаю. І ў мясцовага сельгаспрадпрыемства атрымалася выдзеліць тэхніку пасля таго, як свае работы падцягнулі. Падобныя выпадкі рэдкія і непрагназуемыя, таму не павінны стаць прычынай праблем узаемадзення з дырэкцыяй ААТ "Мікалаёўскі" і паслужыць адмовай ад вядзення ўласнай гаспадаркі. Тым больш пры такой неўтаймоўнай энергіі, як у Таццяны Мікалаеўны, якая паспявае і кнігі чытаць, і тэлеперадачы глядзець, і любімых унукаў няньчыць, калі тыя наведваюцца з горада ў госці.


Хвалюе мясцовых жыхароў стан дарогі Арханава-Мікалаёва. Асфальтавае пакрыццё разбурылася ад часу, паскарае гэты працэс і сельгастэхніка, якая штодзённа курсіруе да ферм. Андрэй Юр'евіч нагадаў пра Дзяржаўную праграму паляпшэння мясцовай дарожнай сеткі. За тры гады плануецца адрамантаваць розныя накірункі і ўчасткі, у тым ліку ў Міёрскім раёне. Спіс асноўных аб'ектаў яшчэ карэкціруецца і ўдасканальваецца. Можа не сёлета, але з часам і мікалаёўцы паедуць па лепшай дарозе. 

Фота аўтара.

Наталія СТАНКЕВІЧ. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 363
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 425
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 625
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 369
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 354
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 697
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 370
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 ноября 2018
Анатолий, Арсений, Василий, Виктор, Гавриил, Герман, Константин, Никита, Николай, Павел, Александра, Клавдия, Нина, Серафима

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Госці краін
free counters
Партнеры сайта