Авторизация
 

Пасяджэнне савета раённага аб'яднання прафсаюзаў прайшло ў Міёрах

 14 лютага ў райвыканкаме адбылося пасяджэнне савета раённага аб'яднання прафсаюзаў. У яго рабоце прынялі ўдзел галоўны спецыяліст Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Андрэй Струнчанка, старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава і спецыяліст па турызме УП "Браслаўскія азёры" Надзея Дударонак. Абмеркавалі вынікі работы аб'яднання за 2017 год, вызначылі задачы на сёлета.

Асноўны напрамак дзейнасці Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі — абарона працоўных, эканамічных і сацыяльных інтарэсаў яго членаў. Пра гэта апавядаў відэаролік з інфармацыяй для разваг.


З дакладам выступіў старшыня раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў Аляксандр Барэйка. Ён падкрэсліў, што рост дабрабыту, павышэнне ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва, стварэнне ўмоў для развіцця чалавечага патэнцыялу на аснове павышэння эфектыўнасці функцыянавання сістэм аховы здароўя, адукацыі, культуры, удасканалення сацыяльна-эканамічных адносін, інавацыйнага развіцця — прыярытэтныя задачы прафсаюзаў.


У раёне летась створана адна новая пярвічка. Летась прафарганізацыя з'явілася ў філіяле "Міёры-Вадаканал".
У сувязі з аптымізацыяй устаноў адукацыі ў мінулым годзе ліквідаваны дзве прафсаюзныя арганізацыі. У РУЭС замест пярвічнай засталася цэхавая. Галоўнае, каб у працэсе рэарганізацыі не гублялі людзей як членаў прафсаюза, — адзначыў Аляксандр Ігнатавіч.
Самы важны прафсаюзны дакумент — калектыўны дагавор. Іх у раённым выканаўчым камітэце зарэгістравана 70. У трох арганізацыях такіх "мясцовых канстытуцый" няма, недастаткова працуюць у гэтым напрамку ў "Капіталдрэўпрадукце" і "Міёры-Ветразь". На многіх прадпрыемствах заканчваюцца тэрміны дзеяння калектыўных дагавораў. Аб іх падаўжэнні неабходна паклапаціцца загадзя, прапрацаваць праекты.


Прафарганізацыі раёна сумесна з наймальнікамі прымалі меры па вырашэнні на прадпрыемствах эканамічных цяжкасцей, умацаванні дысцыпліны, эканоміі энергарэсурсаў, стварэнні належных умоў працы, недапушчэнні выпадкаў п'янства на вытворчасці. Ажыццяўлялі грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства па ахове працы.


Дзякуючы канструктыўнаму ўзаемадзеянню ўсіх бакоў сацыяльнага партнёрства ў раёне ў асноўным захаваны рабочыя месцы. Не дапушчана масавых скарачэнняў працуючых у рэальным сектары эканомікі. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 студзеня склаў 0,3%.
У полі зроку прафсаюзаў пытанне аплаты працы. Запланаваны заробак на 2017 год—788,5 рубля. Аднак гэты паказчык выкананы толькі на 65,9%—519,9 руб. Раён у ліку апошніх па памеры заробку, меншы толькі ва Ушацкім і Шаркаўшчынскім.


У сельскай гаспадарцы толькі ААТ "Туркова" забяспечвае заробак на ўзроўні сярэднераённага. Аднак не маюць магчымасці выплаціць нават мінімальны КУП "Язна", ААТ "Наўгароды", "Павяцце", "Любінова", ВУПКУ "Юбілейны" і "Міёрскі". Між тым, калі чалавек працаваў месяц па восем гадзін у дзень і не парушаў працоўную дысцыпліну, не можа атрымаць заробак, меншы за мінімальны. Парушаюць тэрміны выплаты заработнай платы ААТ "Папшулі", "Дрыгучы", "Наўгароды", "Мерыца", "Узмёнскі край", КУП "Язна", ВУПКУ "Міёрскі" і "Юбілейны".
Не заўсёды прафсаюзныя арганізацыі аператыўна вырашаюць праблемы на месцах. У выніку, пакуль справа даходзіць да раённага аб'яднання, часта ўпушчаны час па ўрэгуляванні канфлікту.


Застаецца вострай праблема пералічэння наймальнікамі прафсаюзных узносаў. Па гэтай прычыне многія не могуць своечасова атрымаць матэрыяльную дапамогу, іншыя выплаты. Не праводзяцца запланаваныя мерапрыемствы.
Наймальнікі павінны ўкладваць сродкі ў стварэнне неабходных сацыяльна-бытавых умоў для работнікаў: бытавых памяшканняў, пакояў для прыёму ежы, адпачынку.


Прафсаюзныя арганізацыі ўдзельнічалі ва ўборачнай кампаніі 2017 года, клапаціліся, каб хлебаробы забяспечвалі гарачым харчаваннем, спецадзеннем. Сачылі за захаваннем тэхнікі бяспекі і аператыўна вырашалі праблемы. Передавікоў жніва ўшаноўвалі і заахвочвалі.
Значную ўвагу прафсаюзы надавалі пытанням аховы працы. Група тэхнічных інспектараў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі працуе ў раёне штогод. Выяўляюць парушэнні, выпісваюць рэкамендацыі па іх ліквідацыі. Прычым праверкі не для таго, каб пакараць, а каб дапамагчы спецыялістам па ахове працы. Сёлета маніторынг запланаваны на пачатак мая.


У 2017 годзе ў раёне зарэгістравана пяць выпадкаў вытворчага траўматызму, у тым ліку адзін са смяротным вынікам.
Важнае значэнне мае растлумачальная работа. Штомесяц рэспубліканскі прававы прыём праводзяць у раённым аб'яднанні і арганізацыях. Летась кансультацыю па прававым забеспячэнні, атрыманні ў спадчыну нерухомасці, прымяненні кантрактнай формы найму, выплаце заробку, выбары формы працоўнага дагавора, матэрыяльнай дапамозе на аздараўленне атрымаў 41 жыхар раёна. Такая работа неабходна і далей.


Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Леанід Хахель расказаў пра работу прафсаюзнага актыву, акцыі, спаборніцтвы на сяўбе і нарыхтоўцы кармоў. Адзначыў, што летась добрым пачынаннем стала спонсарства конкурса "Валадар сяла". Заклікаў павышаць прэстыж працы ў сельскай гаспадарцы.


Падзялілася вопытам работы з моладдзю і старэйшым пакаленнем праз прэзентацыю старшыня прафсаюзнай арганізацыі Сіцькоўскай СШ Алёна Матылёнак. Галоўная мэта іх пярвічкі — раскрывацца самім і дапамагаць гэта рабіць іншым, заўсёды быць у творчым пошуку.
Старшыня пярвічнай арганізацыі ПМК-55 Валянціна Міхайлава ўвяла ў курс спраў у сваёй арганізацыі і ўвогуле ў сферы будаўніцтва. Прадставіла слайд-шоу па ўведзеных аб'ектах 2017 года.


Першы сакратар райкама БРСМ Вікторыя Пяткевіч расказала пра мерапрыемствы і акцыі, якія праходзяць у раёне. Папрасіла прафсаюзны актыў пасадзейнічаць моладзі ва ўдзеле ў брэйн-рынгу, які пройдзе ў сакавіку.


Расказаў пра напрамкі дзейнасці абласнога саюза наймальнікаў выконваючы сакратар рэгіянальнага аддзялення Віктар Паляк. Цікавым і пазнавальным аказаўся аповед пра арганізацыю работы за мяжой. Віктар Антонавіч звярнуў увагу на некаторыя тонкасці, якія неабходна прапісваць у калектыўным дагаворы.


Галоўны спецыяліст Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Андрэй Струнчанка падзякаваў прафсаюзным лідарам за актыўную работу. Заўважыў, што яна важная і неабходная. Расказаў пра бліжэйшыя масавыя мерапрыемствы.


Старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава адзначыла добрую каманду прафсаюзнага актыву. Падкрэсліла, што дабрабыт кожнага залежыць толькі ад яго самога. Прывяла станоўчыя прыклады.


З турыстычнымі паслугамі ад "Беларустурыста" і непасрэдна "Браслаўскія азёры" пазнаёміла спецыяліст па турызме Надзея Дударонак.
У рамках пасяджэння зацверджаны асноўныя задачы раённага аб'яднання прафсаюзаў і пярвічак, прыняты рашэнні па абнаўленні складу і прэзіума савета раённага аб'яднання прафсаюзаў. 

Фота для ілюстрацыі.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта