Авторизация
 

"Чалавек года Віцебшчыны" — званне прысвоена Уладзіміру Глебка з Міёр

 Абласны выканаўчы камітэт рашэннем № 44 ад 26 студзеня 2018 года прысвоіў пачэснае званне "Чалавек года Віцебшчыны". У ліку лаўрэатаў у намінацыі «Жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, будаўніцтва і архітэктура, паліўна-энергетычны комплекс, сувязь, транспарт і камунікацыі» ГЛЕБКА Уладзімір Аляксандравіч, машыніст аўтагрэйдэра філіяла "Міёрскае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 203" камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскаблдарбуд".

Леанід  МАТЭЛЕНАК

Машыніст аўтагрэйдэра — спецыяльнасць рэдкая. У ДРБУ-203  іх толькі чатыры. Між тым менавіта гэтыя работнікі абслугоўваюць усе замацаваныя за арганізацыяй дарогі.  Калі ў цёплую пару ім даводзіцца ў рабочы час няспешна прафіляваць праезную частку ці абочыну, то зімой пра выезд на трасу папярэджвае чарговы снегапад. Тады з ачысткай мясцовых дарог і завірухай лепш за іншых спраўляецца Уладзімір Глебка, які працуе грэйдэрыстам на майстарскім участку ў вёсцы Каралеўскія. Так сцвярджае начальнік ДРБУ-203 Алег Сівіцкі.

— Уладзімір Аляксандравіч — вопытны спецыяліст з вялікім стажам, ведае тэхніку, добрасумленны і дысцыплінаваны работнік, — запэўнівае Алег Алегавіч. — А галоўнае, заўсёды заняты справай.
Уладзімір Аляксандравіч паходзіць з вёскі Абухава, пасля школы паступіў у Боркавіцкае СПТВ-170. З пасведчаннем трактарыста-машыніста ў 1993 годзе самастойную працу пачаў механізатарам у калгасе "Язна". Паспытаў свае сілы ў якасці меліяратара ў Язненскім ПМС. На гэтым, бадай, пошукі "свайго месца" ў жыцці закончыліся. З 9 верасня 1996-га ён заняты ў дарожнай службе.


Начальнік участка аўтатранспарта і дарожна-будаўнічых машын ДРБУ-203 Сяргей Пішчулёнак адзначае:
— Уладзімір Аляксандравіч добра разбіраецца ў тэхніцы, беражліва да яе адносіцца, хутка выпраўляе непаладкі. Адным словам — прафесіянал. Вось таму ў далёкім 2003 годзе яму даверылі атрымаць новы грэйдэр ГС-14.02 для ўчастка ў Каралеўскіх. Машына для дарожнай службы патрэбная, але надта вялікая: даўжыня 11 метраў, непаваротлівая, складаная ў кіраванні. Механізатар з ёй хутка разабраўся, асвоіў, стаў сапраўдным машыністам. Кіруе адным і тым жа грэйдэрам да гэтага часу. Мае высокі шосты разрад. Працуе не толькі на Язненскай зоне, калі здараецца няўпраўка, прыязджае да нас. На выпадак непрадбачаных сітуацый за ім яшчэ замацаваны аўтамабіль МАЗ.


Такую ж станоўчую характарыстыку дае грэйдэрысту непасрэдны начальнік — майстар Андрэй Якушын. Добрыя водгукі і працоўныя дасягненні падмацоўваліся падзякамі і каштоўнымі падарункамі адміністрацыі ДРБУ-203, Ганаровымі граматамі Міёрскага раённага выканаўчага камітэта і УП "Віцебскаблдарбуд". У 2016 годзе Уладзіміру Аляксандравічу прысвоена ганаровае званне ветэрана працы, а яму яшчэ толькі 42 гады.


Крыху перайначу вядомы выраз, каб сказаць пра Уладзіміра Аляксандравіча, што добры работнік і гаспадар заўсёды і ва ўсім такі. З сям'ёй жыве ў вёсцы Балаі. Жонка—сацыяльны работнік, старэйшы сын таксама вучыцца на дарожніка, а малодшаму ідзе дзясяты гадок, ён школьнік . Трымаюць вя-лікую падсобную гаспадарку, у ёй тры каровы, не лічачы іншую жыўнасць. Спраўляцца з усімі справамі дапамагае асабісты трактар. Выкарыстоўваецца ён і для грамадскіх патрэб — на ім Уладзімір Аляксандравіч, у прыватнасці, падвозіў гравій для рамонту абеліска ў гонар землякоў, што не вярнуліся з вайны, у Басянках. Легкавую машыну муж і жонка дзеляць між сабой — каму больш патрэбна.
Адным словам, Уладзімір Глебка — тыповы прадстаўнік сучаснай беларускай вёскі. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 90 591
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 64 541
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 378
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 185
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 29 575
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 296
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 18 593
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 октября 2018
Денис, Иван, Павел, Петр

Именины 15 октября 2018
Андрей, Борис, Василий, Георгий, Давид, Иван, Константин, Михаил, Петр, Степан, Федор, Анна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта