Авторизация
 

Правапарадак фарміруе сямейны ўклад

 Спакойная абстаноўка станоўча ўплывае на жыццядзейнасць грамадства і дзяржавы ў цэлым. Тым, каб ніхто і нішто не парушалі яе, заклапочаны не толькі ахоўнікі правапарадку. На варце закону і дзяржаўныя органы, установы і арганізацыі, а таксама добраахвотныя дружыны, саветы грамадскіх пунктаў аховы парадку і іншыя. 

У цеснай еднасці рэалізуюць цэлы комплекс мер, накіраваных на прафілактыку правапарушэнняў і злачынстваў. Гэтую работу прааналізавалі ў мінулую пятніцу на пасяджэнні райвыканкама. У абмеркаванні ўдзельнічалі палкоўнік міліцыі, начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС аблвыканкама Сяргей Барвянкоў, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь  Вадзім Іпатаў.  

Як далажыў начальнік РАУС Васіль Балад, у 2017 годзе аператыўная абстаноўка ў раёне заставалася падкантрольнай праваахоўным органам. Усяго зарэгістравана 177 злачынстваў, з іх 131 — па лініі крымінальнага вышуку (у 2016 годзе — 128). Раскрыццё склала 71 працэнт (2016—68,8%, вобласць — 61,1%). Паболела цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку, пацярпелых ад разбояў, рабаўніцтваў, згонаў транспартных сродкаў, крадзяжоў з жылля, а таксама злачынстваў, учыненых групай асоб, нецвярозымі, непаўналетнімі і пры іх саўдзеле, цяжкіх злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносін.


У параўнанні з папярэднім годам учынена больш і адміністрацыйных правапарушэнняў. Усяго 8377, з іх супраць грамадскага парадку і маральнасці — 1202 (за дробнае хуліганства — 261, распіццё алкагольных напояў у грамадскім месцы, з'яўленне там ці на рабоце нецвярозымі— 846), супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарта — 6498, з якіх 2920 — за перавышэнне хуткасці.
Для актывізацыі аховы грамадскага парадку, прафілактыкі правапарушэнняў на тэрыторыі раёна дзейнічаюць 30 добраахвотных дружын. Ёсць яны ў Дзісенскім гарвыканкаме і кожным сельскім выканаўчым камітэце, а таксама ў арганізацыях і прадпрыемствах райцэнтра. У Міёрах дзяжураць штодзённа згодна з графікам, зацверджаным райвыканкамам, на сяле — у выхадныя і святочныя дні. Па выніках мінулага года дружыннікі даставілі ў РАУС 32 правапарушальнікаў.


Двойчы летась праводзілася мерапрыемства "Арсенал", у выніку якога канфіскавана па 10 адзінак зарэгістраванай і не зарэгістраванай зброі, у тым ліку чатыры адзінкі нарэзнай, 136 адзінак боепрыпасаў. Добраахвотна здалі 22 адзінкі зарэгістраванай зброі і тры — незарэгістраванай. Па падрыхтаваных матэрыялах узбуджаны восем крымінальных спраў. За парушэнне правіл захоўвання, набыцця, рэгістрацыі і перарэгістрацыі зброі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты дзевяць чалавек. Пры гэтым асоб, якія мелі намер учыніць экстрэмісцкія дзеянні, не выяўлена.


У выніку работы па супрацьдзеянні незаконнай міграцыі, аздараўленні крымінагеннай абстаноўкі, звязанай са знаходжаннем іншаземцаў і асоб без грамадзянства на тэрыторыі раёна, спыненні з іх боку злачынстваў і правапарушэнняў складзены 816 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку 74 — на грамадзян Латвіі і пастаянных яе жыхароў. Праведзена пяць дэпартацый з тэрыторыі нашай краіны, у тым ліку чатыры — у прымусовым парадку.


Няспынна кантралююць дарожную абстаноўку супрацоўнікі аддзялення ДАІ. Адпрацоўвалася найбольш аварыйна небяспечная дарога Полацк-Міёры-Браслаў. Усяго выяўлена 4744 парушэнні правіл дарожнага руху (у 2016 — 3633), у тым ліку за кіраванне транспартам у нецвярозым стане затрыманы 49 вадзіцеляў, складзена 1398 пратаколаў за перавышэнне хуткаснага рэжыму. Прафілактычныя мерапрыемствы садзейнічалі захаванню кантралюемай абстаноўкі на дарогах раёна. У дзевяці дарожна-транспартных здарэннях (2016 — 10) загінуў адзін чалавек, восем атрымалі траўмы.


Праводзіліся рэйды ў вячэрні і начны час па папярэджанні крадзяжу таварна-матэрыяльных каштоўнасцей з будаўнічых, сельскагаспадарчых і іншых аб'ектаў. За знаходжанне на рабочых месцах нецвярозымі прыцягнуты да адказнасці дзевяць вартаўнікоў, выяўлена 48 фактаў дробнага скрадання таварна-матэрыяльных каштоўнасцей дзяржмаёмасці і маёмасці юрыдычных асоб, у тым ліку 22 — на аб'ектах сельгасарганізацый раёна, 15 — на гандлёвых. У адрас кіраўнікоў накіравана больш за 90 прадстаўленняў па ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі правапарушэнням. Найбольш — па чатыры пратаколы — складзена ў адносінах службовых асоб ААТ "Мерыца" і "Гвардзейскі", па тры — "Мікалаёўскі", УП ЖКГ і КУП "Язна".


Летась на тэрыторыі раёна выяўлены 15 эканамічных злачынстваў (2016 — 16), сем з якіх належаць да катэгорыі цяжкіх (тры крадзяжы, два перавышэнні ўлады, махлярства і факт фальшываманецтва). Сем карупцыйных злачынстваў, у ліку якіх чатыры крадзяжы, адно злоўжыванне ўладай, два перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Выяўлены чатыры злачынствы ў сферы высокіх тэхналогій.


Праведзена пэўная работа па барацьбе з алкагалізацыяй насельніцтва. Суд Міёрскага раёна разгледзіў 58 пратаколаў, складзеных у адносінах асоб за незаконны абарот алкагольнай прадукцыі. Адабрана 704,15 літра самагону і самагоннай брагі (2016 — 593,5), канфіскавана 26 самагонных апаратаў.


За распіццё спіртных напояў ці з'яўленне нецвярозым у грамадскім месцы або на рабоце да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 846 грамадзян (2016 — 825), у тым ліку на рабочым месцы — 62. На прымусовае лячэнне ў ЛПП накіраваны 32.


Штомесяц аналізуецца стан і прагноз развіцця сітуацыі, звязанай з незаконным абаротам, спажываннем наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў на тэрыторыі раёна. У рамках спецыяльнай праграмы "МАК" складзены 26 адміністрацыйных пратаколаў і знішчаны 62,9 м.кв. пасеваў расліны ў 22,9 кг. Адпрацавана інфармацыя па лініі незаконнага абароту наркатычных сродкаў. У дваіх грамадзян райцэнтра выяўлена і адабрана небяспечнае зелле. Узбуджаны крымінальныя справы.


Са слоў начальніка РАУС, крымінагенная абстаноўка ў раёне аналізуецца пастаянна. Прымаюцца належныя меры для папярэджання злачыннасці. Праведзена звыш ста пасяджэнняў Саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, на якіх разглядаліся грамадзяне з ліку сямейных скандалістаў, нядобранадзейных сем'яў, асоб з судзімасцю, што злоўжываюць спіртным. Аднак істотным негатывам сталі чатыры цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы катэгорыі "гвалт у сям'і", з 14 гэтай катэгорыі — забойства, наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, згвалтаванне і гвалтоўная дзеянні сексуальнага характару ў адносінах непаўналетняй.


У рабоце па ахове грамадскага парадку і прафілактыцы правапарушэнняў важныя намаганні кожнага жыхара раёна. На гэта звярнуў увагу старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў, і адзначыў, што многае ў першую чаргу залежыць ад сям'і. Гэта першы калектыў у жыцці чалавека. І ў працэсе фарміравання асобы грае ключавую ролю. Таму лад і мір, даверлівыя ўзаемаадносіны паміж бацькамі і дзецьмі так важныя для будучыні нашага грамадства.


На пасяджэнні райвыканкама зацверджана рэгіянальная комплексная праграма па прафілактыцы правапарушэнняў на тэрыторыі раёна, прынята рашэнне аб абмежаванні продажу алкагольных напояў. Разгледжаны жыллёвыя пытанні. 

Наталія СТАНКЕВІЧ. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 056
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 278
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 916
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 717
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 039
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 065
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2018
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін
free counters
Партнеры сайта