Авторизация
 

Сёлета чакаецца капітальны рамонт жылля ў Міёрах і Дзісне

 Рашэннем №35 ад 12.01.2018 раённы выканаўчы камітэт зацвердзіў перспектыўную Праграму капітальнага рамонту жыллёвага фонду Міёрскага раёна на 2019-2023 гады. Складзены графік на 2018-ы.

У прыватнасці, у перспектыве рамонт даху, казыркоў, фундаменту, замена ваконных і дзвярных запаўненняў у месцах агульнага карыстання чакае жылыя дамы па вул. Дзяржынскага 1 і 2. Па вул. Камуністычнай, 13, 15, 26 адновяць яшчэ і коміны, фасады і ганкі. У аграгарадку Язна па вул. Зорнай, 1 адрамантуюць дах і балконы.


У Дзісне па вул. Леніна, 79 і ў райцэнтры па Дзяржынскага, 18 новы выгляд набудуць дахі, вентыляцыйныя шахты, фундамент, фасады, казыркі і ганкі. Рабочыя заменяць дзвярныя і ваконныя запаўненні ў месцах агульнага карыстання.
У жылым доме па вул. Камсамольскай, 14 належыць рамонту дах, фасад і балконы. Наперадзе замена дзвярных і ваконных запаўненняў у месцах агульнага карыстання, адмосткі.


Жылы дом у Дзісне па вул. Кірава, 8 чакае рамонт даху, фундамента і фасада. Патрабуюць замены дзвярныя і ваконныя запаўненні ў месцах агульнага карыстання.


Аднак усе гэтыя пераўтварэнні ў перспектыве на 2019-2023 гады. Сёлета ж чакаецца капітальны рамонт жылля па вул. Свярдлова, 30, Камуністычнай, 24 і 54, Кастрычніцкай, 17. Распрацоўваецца праектная дакументацыя па гэтых аб'ектах. Работы пачнуцца ў красавіку-верасні, а да мая-лістапада дамы набудуць новы выгляд. Падрадная арганізацыя адрамантуе дахі і вентыляцыйныя шахты, дымавыя трубы, цокалі, казыркі, лоджыі, заменіць ваконныя і дзвярныя запаўненні ў месцах агульнага карыстання, адновіць адмостку, пафарбуе фасады.
Больш падрабязную інфармацыю пра капітальны рамонт жыллёвага фонду і яго тэрміны можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Міёрскага райвыканкама. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 056
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 278
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 916
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 717
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 039
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 065
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2018
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін
free counters
Партнеры сайта